Цікава, што БелАЭС - цалкам бессэнсоўны для Беларусі праект з любой кропкі погляду. Вельмі добры аналіз эканамічнай бессэнсоўнасці і нават стратнасці БелАЭС недаўна зрабіў спадар Кныровіч. Таксама БелАЭС нічога не дае і ў сэнсе дыверсіфікацыі энергетычнай бяспецы Беларусі , бо пабудаваная і эксплуатуецца падпарадкаваным Крамлю Расатамам. Імаверна Лукашэнка разлічваў, што электраэнергію з БелАЭС замест рээкспартуемай тады Беларуссю ўкраінскай электраэнэргіі будуць купляць балтыйскія краіны, але літоўскія ўлады апынуліся прынцыповымі, абвесціўшы ў 2013 БелАЭС пагрозай літоўскай нацбяспецы. Энергетычная сетка Беларусі не гатовая да таго, каб размеркаваць аб'ём генерацыі БелАЭС для ўнутранага спажывання, дзеля гэтага патрэбныя дадатковыя інвеcтыцыі, супастаўляльныя з коштам пабудовы яшчэ адзінай АЭС. Праблему маглі б вырашыць прыватныя інвестыцыі, але натуральна не ў манапалізаваную электрычную галіну і не пад час панавання Лукашэнкі. У выніку адзіны напрамак продажу электраэнергіі з БелАЭС - гэта Расея з яе непрывабнымі коштамі.
Первый энергоблок БелАЭС выведен в планово-предупредительный ремонт
Вельмі добры аналіз эканамічнай бессэнсоўнасці і нават стратнасці БелАЭС недаўна зрабіў спадар Кныровіч.
Таксама БелАЭС нічога не дае і ў сэнсе дыверсіфікацыі энергетычнай бяспецы Беларусі , бо пабудаваная і эксплуатуецца падпарадкаваным Крамлю Расатамам.
Імаверна Лукашэнка разлічваў, што электраэнергію з БелАЭС замест рээкспартуемай тады Беларуссю ўкраінскай электраэнэргіі будуць купляць балтыйскія краіны, але літоўскія ўлады апынуліся прынцыповымі, абвесціўшы ў 2013 БелАЭС пагрозай літоўскай нацбяспецы.
Энергетычная сетка Беларусі не гатовая да таго, каб размеркаваць аб'ём генерацыі БелАЭС для ўнутранага спажывання, дзеля гэтага патрэбныя дадатковыя інвеcтыцыі, супастаўляльныя з коштам пабудовы яшчэ адзінай АЭС. Праблему маглі б вырашыць прыватныя інвестыцыі, але натуральна не ў манапалізаваную электрычную галіну і не пад час панавання Лукашэнкі.
У выніку адзіны напрамак продажу электраэнергіі з БелАЭС - гэта Расея з яе непрывабнымі коштамі.