Комментарии к статье

Силовики похвастались, что взломали телеграм-аккаунт Кабанчука, и опубликовали доказательства

  • Acab
    09.01.2025
    Верым Кабанчыку!
  • Зух Зухаваты
    09.01.2025
    Acab, тут ня трэба верыць альбо ня верыць. Немцы таксама не ўзламаўшы партызана выпускалі на волю. І хай усе думаюць - чаму гэты выйшаў, а іншых закатавалі.
    Архіважныя ўзламаныя акаўнты знаходзяцца ў пільноце дзеля аператыўнага кантролю дзейнасці асобы/арганізацыі.
  • Скуф
    09.01.2025
    Тэлеграм - самы надзейны мэсэнджэр. Карыстаемся далей!
  • ЛЛ
    09.01.2025
    Офіс як заўжды падбірае добрыя кадры
  • Тэлеграм
    09.01.2025
    Вы павінны ведаць хто ўладальнік
  • Вероятный
    09.01.2025
    Сахащик 2.0
  • Duraŭ
    09.01.2025
    Ішла другая чвэрць ХХІ стагоддзя, а людзі ня могуць сабе паставіць хоць бы які Signal ці Deltachat.
    🤦🏻‍♂️
  • Придуров
    09.01.2025
    Может это дуров слил?
  • Сум
    09.01.2025
    Придуров,
    Што знаюць двое, знае і свіння.
    А так, многа варыянтаў, хто зліў.
    Дураў, нейкі паўдураў, ці чвэрцьдураў, які мае доступ
    Журналістка люстэрка, яе бойфрэнд з кдб, сам кабанчук, ці яго бойфрэнд, ці яшчэ там нешта, ці нехта.
    Маглі зрэшты і ўзламаць, ці адправіць афіцыйны запыт, не ад кдб, а ад чарнагорскай паліцыі, напрыклад.
    Ім жа трэба сваю карыснасць неяк даказваць.
    Зрэшты Кабанчуку ад таго не надта горача.
    Хіба толькі нейкія кантакты ў "чырвонай зоне" раскрыў.
  • joy
    09.01.2025
    Придуров, год назад лукашысты проста так зайшлі ў акаунт майго радака (каб праверыць сувязі са мной), а ў яго дакладна была двухфактарная аўтарызацыя. Але гэты акаунт быў сьпецыяльна створаны выключна для іх, таму яны нічога карыснага не знайшлі. Заходзілі на ўсе акаунты, якія маглі зідэнтыфікаваць, прычым уваходы былі з Расеі. Рабіце вывады самі.
  • Супадзенне?
    09.01.2025
    Пакуль Кабанчук быў у палку, праблем не было. Як толькі Кабанчук сышоў з палка і ўвайшоў у склад кабінета Ціханоўскай, пачалося ...
  • Вірус на прыладзе
    09.01.2025
    Гэта яны не акаўнт узламалі, а тэлефон ці іншую прыладу з адкрытай сесіяй.
  • Лол
    09.01.2025
    Калі б яны сапраўды ўзламалі тэлегу Кабанчука, то пачалі бы там посціць капусту, расейскія сцягі і тупыя мемы. Але нічога падобнага не заўважана. Падобна хутчэй на чарговы інфармацыйны шум.
  • Так
    09.01.2025
    Лол, лагічна.
  • 13
    09.01.2025
    Гэта кажа пра тое што Кабанчук ім як костка ў горле - ўся гэтая гэдэбіская гісторыя.
    Так падсмаліла лукашэнкаўцам дупы, што нават на Каляды вымушаны былі брахаць з атрывам ад чаркі і скваркі і жаночага задавальнення :-)
  • 27374737
    09.01.2025
    Ска, няўжо за 5 гадоў нельга зразумець і паставіць аўтавыдаленне на адзін дзень з усіх прыватных чатаў? Навошта блць трымаць на акаунце паведамленні гадамі? Навошта падвяргаць людзей небяспецы? Нават калі ты за мяжой і асабліва калі табе пішуць з Беларусі?
  • 13
    09.01.2025
    27374737,
    Калі ты адміністратар, то ты выдаляй усё да пасінення.
    І па другое, ты ж не пісаў Кабанчуку з Беларусі, дык чаго лямантуеш?
  • Лявон
    09.01.2025
    Кабанчуку веры больш чым пакрыўджаным ці рускамірным журналістам.
  • Dakladna
    09.01.2025
    >паколькі акаўнт журналісткі дакладна не быў нікім узламаны

    І "дакладна ня быў" чаму? Адкуль інфа
  • Скуф
    09.01.2025
    Dakladna, калі журналісты напісалі, значыць так і ёсць
  • Лол
    09.01.2025
    Скуф, На хвілінку, гэта тыя ж журналісты, што месяцамі посцілі навіны пра Трампа аўтсайдара на выбарах.
  • .
    09.01.2025
    Варыянты не толькі відавочныя.
    Як ужо казалі, можа быць не ўзлом менавіта тэлеграма, а доступ да тэлефона або камп'ютара з сесіяй тэлеграм. Праз вірус або неправераную праграму.
    Калі так, пад рызыкаю не толькі тэлеграм, а і іншае.
    Мог недзе засвеціць 2-фактарны пароль. Напрыклад, на папярэднім камп'ютары. Або падабралі, пароль мог быць нескладаны.
    Далей, паказваюць даныя экспарту тэлеграма. Яны могуць быць не сучаснымі, а нейкай даўніны. Апошнія паведамленні за 2023 год.
    Напрыклад, раней нехта меў часовы доступ да камп'ютара з тэлеграмам і паспеў зрабіць экспарт. Або сам уладальнік зрабіў экспарт, пасля выдаліў файлы, а іх аднавілі.
    Да гэтай версіі з экспартам тое, што публічна паведамілі пра доступ. Калі б доступ захоўваўся, то сядзелі б ціха, працягвалі назіраць або нават пісаць ад чужога імя.
  • Дудураў
    09.01.2025
    Ну, дык можна ж у наладках бачыць на якіх дэвайсах залагінены.
    Але перадусім не карыстацца прадуктамі распрацаванымі расейцамі. Тг — чыста чытаць навіны і не болей за тое. Балазе, магчымасьцяў для бяспечнай камунікацыі не бракуе.
  • .
    09.01.2025
    Апошняе, што напісаў, як раз пра тое, што можа быць зараз ужо і не залагінены.
    І тыя варыянты, што напісаў, могуць тычыцца любых прадуктаў. Можаце выбраць самую бяспечную праграму і злавіць вірус або паставіць стары пароль. Калі людзі вераць у магічныя назвы праграм і не разумеюць, што падыход па бяспецы павінен быць шматузроўневы - будуць наступнымі ахвярамі.