Я так разумею, што галоўным ягоным творчым дасягненнем было сыпматызаванне камуністам пад час Другой Рэчы Паспалітай і сядзенне ў "жудасных умовах панскіх засценкаў", бо нават пары строк з ягонай творчасці ўзгадаць не атрымалася. Тое, што камуністы амаль што цалкам вынішчылі беларускую творчую інтэлігенцыю ў 30х, Таўлай "не заўважаў". Яму яшчэ вельмі пашанцавала, што савецкія "вызваліцелі" не адправілі яго за Ўрал альбо ў Курапаты
feafania
30.01.2025
Янка, зазра вы так. Я, хоць і ведала пра наяўнасьць такой вуліцы ў Гродне, ніколі ня чула пра ягоную творчасьць. Вось зараз знайшла пару строк. Паглядзіце, яго вершы вельмі актуальны сёньня і апісваюць сучасную беларускую рэчаіснасьць:
Ідзе за годам год, Сівеюць людзі, хаты, — І ўсё ў ярме народ, А над шляхамі — краты.
І ўсё фарбуюць брук Крыві ахвярнай плямы. Чуваць астрожнай брамы На ўсю краіну грук.
І маці не адна Глытае моўчкі слёзы: Зноў сына па дарозе Пагналі ў кайданах...
feafania
30.01.2025
Паказальна, што на помнік Максіму Багдановічу ці шыльду Васілю Быкаву ў Гродне ў рэжыму грошаў няма
В Лиде определились, как будет выглядеть памятник поэту Валентину Тавлаю ФОТО
Ідзе за годам год,
Сівеюць людзі, хаты, —
І ўсё ў ярме народ,
А над шляхамі — краты.
І ўсё фарбуюць брук
Крыві ахвярнай плямы.
Чуваць астрожнай брамы
На ўсю краіну грук.
І маці не адна
Глытае моўчкі слёзы:
Зноў сына па дарозе
Пагналі ў кайданах...