Комментарии к статье

На свободе Нобелевский лауреат Алесь Беляцкий

  • Ёсік
    13.12.2025
    Трамп дапамагае лукашэнку хутчэй зрабіць Беларусь стэрыльнай, дзе ўсе хуценька забудуцца на тую Беларусь, гісторыю, мову, культуру, а будзе толькі ўсё ЧЗ колераў ды паўсюль ухваленьне лукашэнкі, помнікі яму дый транспаранты.
  • Імя
    13.12.2025
    Ёсік, гэта зусім не ад Трампа залежыць. І нават не ад пынькі з ягоным баскакам.
  • Надзея
    13.12.2025
    Ёсік, У дзевятнаццатым стагодзьдзі польскія інтэлектуалы й актывісты ў дыяспары захавалі польскую ідэнтычнасьць, культуру й імкненьне да свабоды. Дзякуючы іхнае працы вольная Польшча адрадзілася. Нашы выгнанцы могуць зрабіць тое ж самае для Беларусі. Няхай Бог перашкодзіць злачынным плянам Лукашэнкі, Пуціна й Трампа. Мабыць, Бог захоўвае нашых герояў за межамі Беларусі, каб яны маглі працаваць на карысьць Беларусі зараз і прыносіць дадому плады сваёй працы ў будучыні. Цяпер, на волі ў выгнаньні, нашы суайчыньнікі вольна могуць выступаць ад імя Беларусі на сусьветнай арэне.
  • Ёсік
    14.12.2025
    Надзея, усё так, але што рабіць мне, маім дзецям у Беларусі? Палякі захавалі сваю ідэнтычнасьць, кажаце, а колькі беларусаў размаўляе за межамі Беларусі па-беларуску, колькі хочуць захаваць гэтую мову? Як не пачытаю, дык З'ехаў і вельмі рады; Задушыцеся ў лукашэнкаўскай Беларусі; і гэтак далей, і амаль усё па-расейску. Толькі адсюль, знутры Беларусі можа нешта зьмяніцца, ці то будуць вайскоўцы, ці то якія-небудзь чыноўнікі, а тыя, хто зьехаў, нажаль, сюды ўжо не вернуцца, праз 2-3 гады жыцьця за межамі Беларусі ўладкуюцца, прызвычаяцца да таго жыцьця, і не захочуць яны сюды вяртацца, бо тамака жыцьцё йдзе наперад, а ў нас тутака генацыд у часы ДСВ, памяць аб той вайне, толькі вайна, стаім на месцы. Як казаў нехта: калі кіраўнік краіны нешта добрае кажа для народа, чамусьці ўжывае дзеясловы ў мінулым ці будучым часе.
  • БНФ Адраджэнне
    13.12.2025
    Вы не напісалі, але Бяляцкі быў сябрам арганізацыйнага камітэту грамадскай арганізацыі Беларускі народны фронт.
  • розніца
    13.12.2025
    Алесь Бяляцкі гэта свядомы беларуса. У яго зусім іншае стаўленне да беларускай культуры і расейскай пагрозы чым у дзеячаў новай апазіцыі, асабліва бабарыканцаў.
  • без нацыяналізму не будзе ў нас дэмакратыі
    13.12.2025
    розніца ,

    цалкам згодны, Алесь інтэлектуальная эліта вольнай Беларусі (ВКЛ)
  • без нацыяналізму не будзе ў нас дэмакратыі
    13.12.2025
    мару каб Алесь пачаў пісаць кнігі , чытаць лекцыі. Няхай моладзь за правы чалавека ў РБ сядзіць. Ты Алесь патрэбны нам як Выкладчык, а не жаўнер. Твой Нобелеўскі тэкст ужо ў гістарычных кніжках, так, без нацыяналізму не будзе ў нас дэмакратыі
  • Гераізм выжывае
    13.12.2025
    Дзякуй Богу! Пане Алесь, магчыма, Вы зараз у выгнаньні, але Вы жывыя й вольныя. Нам патрэбны Ваш маральны голас, каб выказацца за Беларусь — па-беларуску. Будзьце здаровыя!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць