На жаль, па звязаных з антываеннай актыўнасцю кейсах рэпрэсіі не спыняцца, пакуль лука ў хаўрусе з рашкай. Напрыклад, справа Гаюна - гэта фактычна perpetuum mobile для рэпрэсій, каб зачышчаць не проста антылукашэнкаўскі, а антырасейскі актыў. Яна інспіравана ў тым ліку і масквой і будзе раскручвацца як доказ саюзніцтва. Бо не можна адной рукой ствараць сумесныя групоўкі войскаў, забяспечваць агрэсію матэрыяламі праз ВПК і прапагандай праз дзяржаўныя сродкі масавай дэзінфармацыі, а іншай рукой проста не чапаць 40 тысяч падпольных праціўнікаў вайны. Карацей, чарга ў суды велізарная. Шчыра спадзяюся, што аўтарытэт Нобелеўскага лаўрэата дапаможа калі не знішчыць яе, то хаця б значна скараціць.
Карацей, чарга ў суды велізарная. Шчыра спадзяюся, што аўтарытэт Нобелеўскага лаўрэата дапаможа калі не знішчыць яе, то хаця б значна скараціць.