Комментарии к статье

«Кудрявенькая, с флейтой»: Северинец рассказал об участии Марии Колесниковой в Молодом фронте

  • Віталь
    04.01.2026
    І як жа ж такая цудоўная Маша пайшла працаваць у газпрамаўскі праект па ліквідацыі Беларусі і дасюль не разумее хто на каго напаў і вінны ў вайне?
  • Валодзя
    04.01.2026
    Ой Павал.... Ну якая маладафронтаўка... Прыйшла ў МФ - гэта папрасілася ў прыбіральню на Варвашэні альбо 10 тысяч улётак расклеіла па горадзе?
  • Тады варта запытацца
    04.01.2026
    А чаму так слаба суадносіцца сённяшні публічны партрэт асобы з гэтым кранальным апавяданнем?
  • Няма чаго
    04.01.2026
    Тады варта запытацца, тут і пытацца няма чаго. Расейскія іміджмейкеры зад обрыя грошы займаліся беларускімі справамі, знайшлі на іх погляд падатлівых шчырых і наіўных як Маша і Бабарыка. Убілі ў галаву, што час настаў. Ані плянаў што рабіць нават калі б рэвалюцыя выйгрла, а ні што рабіць падчас пратэстаў, калі лука пачне сраляць, не было нічога апрача "усе напарад". Дзіўнае глупства
  • Найперш не галасі!
    04.01.2026
    Тады варта запытацца, таму што ўсе партрэты складаюцца з нашыў ўяўленняў. Тут мусім запытацца ў сябе.
    Нават муж і жонка часцяком іншыя, чым кожны сужэнец сабе ўяўляе "партрэт". А пасля галосяць "а дзе ж былі твае (мае) вочы?"
    Многія дзеля камфорту спяшаюцца прыкласці да сваёй матрыцы: вось геніяльны Я, вось добрыя мы, вось злосныя яны. Адзін раз штампанулі - і на ўсё жыццё пячатка, далей толькі "яны вінаватыя".
    Рэальны свет заўжды багацейшы за нашыя ўяленні пра яго.
  • Тады варта запытацца
    04.01.2026
    Няма чаго , я не кажу пра розум, а хаця б пра нац.свядомасць, прашыўку сацыяльную.
  • Няма чаго
    04.01.2026
    Тады варта запытацца, Дык вось і пытанне з чаго яе пачалі рэкламаваць як шчырую беларуску, калі ад яе слова на мове ня чутна, і навошта з'яўляюцца нейкія кранальныя апавяданні
  • Маша, скажы Ў
    04.01.2026
    Што расеянка рабіла ў беларускім Маладым Фронце?
  • ЎІЎ
    04.01.2026
    Маша класна размаўляе па-беларуску? Нешта яна класна і невероянтно размаўляе на расейскай, але па-беларуску класна маўчыць.
  • Абу
    04.01.2026
    ;) З закідваннем у незнаёмы горад - гэта ці не з Гурджыева запазычылі? ;)
  • Дык хто такая Калеснікава насамрэч?
    04.01.2026
    Неяк дзіўна гэта гучыць
    Бо Калеснікава і ў 2020м і цяпер ігнаравала беларускаю мову, БЧБ з Пагоняй, не адказвае на "Жыве Беларусь"
    Калі Павел кажа праўды атрымліваецца, што яны раней была свядомай, а потом альбо зноў адкацілася да русафільства, альбо яе вобраз з 2020г гэта хлусня і маска.

    У мяне чым далей, тым больш уражанне, што гэта пермаментны пазітыў Калеснікавай, сардэчкі, быць за ўсё добрае, гэта шырма. Яна можа быць абсалютна іншым чалавекам насамрэч.
  • Мельнікава
    04.01.2026
    Дык хто такая Калеснікава насамрэч? , Выконвала ў МФ заданне.
  • Пытанне
    04.01.2026
    Калі Маша так класна можа размаўляць па-беларуску, то па-руску яна значыць прынцыпова размаўляе?
  • Няма чаго
    04.01.2026
    Пытанне , Гэта было заданне расійскіх іміджмейкераў, якія сдуру вырашылі што беларуская мова ад кандыдатў напужае беларусаў
  • Мх
    04.01.2026
    Можа ў Севярынца такое ўраджанне пра Калеснікаву склалася на падставе моладзевых пачуццяў? Цяпер яна нават выраз "Жыве Беларусь!" успрымае як вялікую недарэчнасць, а на яе 3-х хвілінным віншаванні з калядамі беларускай мове дасталася толькі 15 секунд. Ці ў такім разе, можна больш падрабязна, што ў шэрагах МФ рабіла Калеснікава?
  • Ё
    04.01.2026
    Усё гэта не мае значэння, калі Калеснікава не адкажа на простя для ўкраінцаў і беларусаў пытанні. Можна колькі заўгодна піарыць Калеснікаву, але без адказу на пытанні, такі піар нашкодзіць беларускай справе і легетымізуе ў нацыянальным руху канцэпцыю "не все так однозначно". Нагадаю, што Лукашэнка таксама заляцаўся да БНФ і нават прысутнічаў на нейкім паседжанні , але гэта не робіць з Лукашэнкі беларусацэнтрычнага нацыянальнага палітыка, бо рускамірскае нутро Лукашэнкі ўзяло сваё. Севярынец невядома навошта бярэ на сябе ролю выхавацеля для Калеснікавай і добрага паліцэйскага, але Калеснікава ўжо дарослая жанчына, каторая даўно вызначылася хто яна і што яна. А вось Севярынец крочыўшы адной нагой у Газпром, можа ізноў наступіць на граблі.
  • Больш скажу
    05.01.2026
    Ё, Лукашэнка нават ганарова уносіў у залю парламента БЧБ сцяг. Такі ініцыятыўны быў. Але ў БНФ не ўзялі, таму затаіў сваю лютую злобу і на БЧБ таксама.
  • CNDB
    04.01.2026
    Прыняцця беларускай мовы як базавай каштоўнасці і актыўнага валодання беларускай ў сучаснасці ў Калеснікавай, відавочна, няма - таму ўсе адсылкі да слаўнай маладосці не працуюць. Яна на сёння ё ворагам нашае нацыі. А Севярынец здуру ўляпаўся ў дрэнную кампанію.
  • Аналiтык
    04.01.2026
    Яна была адзiнай у вiншаваннi на Новы Год, хто размаўляў на рускай мове, а не беларускай. Калi яна здольна размаўляць на беларускай, чаму не размауляe зараз, калi гэта патрэбна?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць