Комментарии к статье

«Ты из другого теста». Как самим оставаться и растить детей за границей белорусами

  • Indrid Cold
    09.01.2026
    Ну куды ж нам, беларусам без роднага Русскага Языка /s
  • Ага
    09.01.2026
    Indrid Cold, определять пренадлежность исключительно по языку, тоже, как и оценивать человека, как личность, только по одежке.
    На старых старых фото Минска можно увидеть вывески и информационные доски на русском, польском, иврите.... По вашей логике, они не минчане были, люди, пользовавшиеся этими языками. А подавляющее большинство русско-говорящих жителей РБ сейчас не совсем белорусы.
  • Вячаслаў
    10.01.2026
    Ага, калі на гэтай _адзёжке_ пуцін у крутых акулярах з літарай Z, то ўжо не крыўдуй, але як апранешся, такімі пашанамі і надзяляешся.
    Ніхто рускамоўным у існаванні і прыналежнасці да беларусаў не адмаўляе, але вось такое ўсвядомленае святкаванне сваёй рускамоўнай беларускай ідэнтычнасці абсалютна заслужыла сваю дробачку горкай іроніі ад Indrid Cold. Бо да сітуацыі, калі нейкія швайцарцы могуць шанаваць мовы адзін аднаго і з павагай ставіцца да іншых культур сваіх суайчыннікаў нам як да Кракава ў вядомым палажэнні, а мы ў яго сталі, але паўзём у адваротным напрамку.

    Асабіста я, чытаючы артыкул, сам горка хмыкнуў, прачытаўшы вось гэта:
    > Так, мая родная мова і родная мова маіх дзяцей — руская, я нарадзілася і ўсё жыццё жыла ў рускамоўным асяроддзі, я думаю, мару і пішу на рускай, але я не збіраюся гэты факт адмяняць і іншым не дазволю. Гэта частка маёй ідэнтычнасці.

    Так, гэта праява чалавечай годнасці і павагі да сябе, важных рыс паўнавартаснай і сталай асобы. Але прыкра, што цяпер яны сталі цвікамі ў труну беларускай мовы.
  • Мх
    10.01.2026
    Ага, Дык гэта і былі не беларусы. Іўрытамоўныя, польскамоўныя, расейскамоўныя - прыхадні, якія захапілі беларускія гарады.
  • Ну
    10.01.2026
    Ага, канешне ж, "большинство русско-говорящих жителей РБ" - белорусы. Ў іх жа так у пашпарце напісана.
  • Андрусь
    10.01.2026
    Ага, тыя, хто размаўляў ідышам ці (што сумнеўна) іўрытам - гэта не беларусы, а жыды. Тыя, хто размаўляў польскаю - не беларусы, а палякі, тыя, хто размаўляў расійскаю - не беларусы, а расійцы. Беларусы - тыя, хто размаўляў беларускаю. Менавіта паводле яе Карскі ды іншыя малявалмі мапу рассялення беларусаў. Бо пашпартоў РБ тады людзі не мелі. І сёння толькі паводле мовы нас у свеце і могуць ідэнтыфікаваць беларусамі. Расійскамоўных ідэнтыфікуюць расійцамі. Нядаўні выпадак з хлопам, які ў джунглях уцякаў ад леапардзяняці і мацюкаўся расійскаю, пра якога ўсе мясцовыя СМІ напісалі, што ён расіец, хоць і меў на ровары бел-чырвона-белы сцяжок, - найлепшае гэтаму пацверджанне.
  • Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай
    09.01.2026
    Толькі адзін факт: мы, літвіны й русіны, сталі белоруссамі ў выніку акупацыі нашае дзяржавы Літвы, Расейскай імпэрыяй.
    Вы й далей жадаеце быць часткаю імперыі?
  • А
    09.01.2026
    Каго любіш, сын зямлі Літоўскай?
  • Ну
    10.01.2026
    Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай , не жадаю. З задавальненнем стаў бы літвінам. А яшчэ лепш - крывічом. Бо гэта ж была акупацыя крывіцкіх земляў балцкімі плямёнамі.
    Не летайце ў нябёсах..
  • літвін у квадраце
    10.01.2026
    А, А да гэтага яшчэ былі пітэкантрапы, продкі нашыя. З задавальненнем стаў бы, каб не страціць ідэнтычнасць.
  • Вы хоць ведаеце, які зараз год?
    10.01.2026
    А, мае спачуванні тым невукам і таму народу, хто жыве імперскаю манаю, сёння ў 2026 годзе. Калі б вы ймелі веды трохі больш за расейскі бот, то ведалі бы, што літвін Каліноўскі, нідзе і ніколі не казаў гэтага так званага паролю. Нідзе й ніколі! Бо Каліноўскі быў годным сынам сваёй Айчыны, Літвы, і змагаўся за яе незалежнасць, каб яна не была Беларусской губерніяй.
    Гэтае ў 19 стагоддзі яшчэ можна пісаць "ведай народзе праўду", тлумачыць цёмным ды непісьменным тутэйшым, хто яны такія. Але калі вядомыя факты неабходна тлумачыць тым, хто мае магчымасць скарыстацца Гуглам, каб ведаць праўду й не вярзці лухту,то тутака ўжо ўзнікае вялікае пытанне аб непаўнавартасьці тых, каму гэтае неабходна тлумачыць.
  • Žvir
    09.01.2026
    Łuchta, prabačcie, a nie pytannie...
  • Імя
    09.01.2026
    Першая дурында не разумее, што яе "частка ідэнтычнасці" якраз і ёсць прычынай скоцкага жыцця на радзіме і вымушанай эміграцыі тысяч людзей.
  • Пра мову
    10.01.2026
    Калі я чытаў назву артыкула на devby, у мяне ў галаве быў аксюмарон, які можна зразумець толькі, калі напісаць па-беларуску, "Ты из другого теста": "Ты з іншага цеста", ці то "Ты з іншага тэста" :) І толькі па-беларуску пытанняў няма :)
  • Adkaz
    10.01.2026
    Адказ відавочны - ніяк. У другім-трэцім пакаленні з такімі разбуранымі культурнымі каранямі не застанецца анічога, чаму прыклад паваеннай эміграцыі, якая гэтак жа бурліла на самым пачатку. Дзе тыя беларусы цяпер?
  • Ну
    10.01.2026
    Adkaz, "тыя" беларусы, з паваеннай эміграцыі, нажаль, ужо на могілках. Але ж шмат хто з іх нашчадкаў працягваюць несці частку беларушчыны. І многія з іх, нават ні разу не пабываўшы ў Беларусі, лепш ведаюць нашую мову і традыцыі, чым тыя, хто нарадзіўся і жыве ў Беларусі зараз.
  • Adkaz
    10.01.2026
    Ну, якія многія? Пара дзясяткаў чалавек, хай сабе соцень?
  • Тамаш
    10.01.2026
    Мова мае галоўны рэпер. Мова, культура, традыцыі. Зараз не размаўляць на мове - не быць беларусам. Замяжой паводзіны адўіныя. Вы дома беларусы, а паза домам грамадўянін краіны, у якой жывеш. Тржба ведаць і яе мову і паважаць яе культуру і традыцыі. І апошняе- 4 мовы - гжта не талерантнасць, а абставіны. Дзяржаўная мова павінна быць адзіная. Калі маеш грамадзянства краіны - ведай яе мову.
  • Барадзед
    10.01.2026
    Тамаш, у большинства только карта побыта.
  • Барадзед
    10.01.2026
    Гибрид. Есть растения гибриды, а есть люди гибриды, которые, в зависимости от ситуации, проявляют качества разных народов, знакомые им.
  • Салазар Дарпидон Валидол
    10.01.2026
    За 100000 далярау присоединяю Беларусь к Америке,да и был бы референдум с голосованием и зачислением на карту денег то интересно, сколько бы людей выбрали незалежную Беларусь?
  • Барадзед
    10.01.2026
    Салазар Дарпидон Валидол, я бы поторговался конечно, для США сто тысяч как-то мало.
  • Дрэва жыцця
    10.01.2026
    Хто ня хоча выдаткоўваць сілы для захавання сваёй нацыі, стане гноем для іншых. Гэта ня толькі беларуская праблема, дарэчы. Кожны вырашае па сабе.

    Чарговая вялікая міграцыя народаў у Еўропе і пераход аб бальшыні да меньшасці нашчадкаў каланістаў з Еўропы ў ЗША будзе мець вялікія наступствы для цывілізацыі ў гэтым стагоддзі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць