Комментарии к статье

Конец «мира» с Лукашенко: как отставка Ермака повлияла на курс Украины относительно Беларуси

  • Žvir
    26.01.2026
    Niekamu prymroiŭsia "vychad Łukašenki z izalacyi", i pajšło svistać u SMI...

    Jakija praktyčnyja dziejanni pakazvajuć na taki "vychad" ? Zaprašennie Trampam u RM ? Dyk a sama taja RM isnuje i dziejničaje ? Nie. A što jašče ? Stasunki Administracyi Trampa ŭ spravie vyzvalennia palitviazniaŭ ? Dyk heta vyvad palitviazniaŭ z izalacyi, a nie Łukašenki.
    Niama ničoha, što davała b nahodu bačyć vyvad Łukašenki z izaliacyi.
  • Жыве Беларусь!
    26.01.2026
    Падаляка выкiнулi з офicа Зяленскага, якога лука з Беларусi выслау, I з-за гэтага Падаляка зрауняу беларусау з лукой I таму не хацеу нiякiх кантактау з беларусамi i вечна паусюль прынiжау беларусау, нягледзячы на Полк Калiноускага i на тое што беларусы не ваююць супраць Украiны . Але прауда усёж такi дайшла да Зяленскага.
  • Жыгуль
    27.01.2026
    Жыве Беларусь!, прыпомню, што Падаляк у свой час крытыкаваў Луку за нерашучасць у збліжэнні з расіяй. Вось дзе майстар пераабування ў паветры. Дабавіў бы эпітэтаў памацней, але Рэдакцыя выдаліць.
  • Жыве Беларусь!
    27.01.2026
    Жыгуль , такi ён яшчэ на Януковiча працавау на выборах. Няма слоу пра яго.
  • Абу
    26.01.2026
    Зянон прызнаў Зяленскага агентурай.
  • 3% у міня
    27.01.2026
    Прыжалі Валодзю так, что вспомніл о беларусах.
  • М
    27.01.2026
    За апошні год лукака ня толькі шмат разоў падкрэсліў што ен з Масковіяй і ўсе карнікі лукакі з ўсім рэжымам працуюць на масковю. Дык яшчэ і тэрыторыю здаў для аператараў дронаў маскові якія з тэрыторыі Беларусі твораць злачынства атакуючы Украіну, Кіеў і цывільнае насельніцтва.
    Ў гаўляйтара лукакі і ягонага рэжыму рукі ў крыві як беларускага, так і украінскага народу. Гаўляйтар лукака выканае любы злачынны загад з Масковіі. Гаўляйтар лукака сам лег пад Масковію і здаў краіну, войска, адукацыю, СМІ, культуру, эканоміку пад Масковію.
    Гаўляйтар лукака асабіста ненавідзіць беларускі народ.
  • Янка
    27.01.2026
    Пачынаючы са жніўня 2020 Банкавая сістэмна займалася выдумляннем абсурдных нагодаў дзеля сабатажу стасункаў з Ціханоўскай і яе камандай.
    У гэтым сэнсе вельмі стараўся дарадца кіраўніка ОПУ Міша Падаляк, які фактычна выконваў ролю прэс-сакратара Ярмака і меў досвед працы ў прэсе беларускага псеўдадэмакрата і папуліста Гайдукевіча-старэйшага.
    Яны закідвалі Ціханоўскай наведванне Сяргеем Ціханоўскім сваіх сяброў у акупаваным Крыме ў 2016. Потым яны чапляліся да інтэрв'ю "мудрый Путин" (C) (хай выдатна ведалі і разумелі кантэкст тых словаў). Пасля гэтага ім "не падабалася" недастаткова жорсткая фармулёўка "Крым - юрыдычна ўкраінскі, але фактычна - расейскі". Што ніякім чынам не замінала рабіць бізнэс з гаманцамі Лукашэнкі ў нафтаперапрацоўчай галіне і энэргетыцы. Дастаткова узгадаць буйны інфраструктурны бюджэтны праект Зяленскага "Вялікае будаўніцтва", у межах якога з выкарыстаннем беларускага бітума і беларускіх падрадчыкаў была адноўлена вялікая колькасць дарог ва Ўкраіне, у тым ліку на левабярэжжы Дняпра. Нажаль, ў лютым 2022 менавіта тыя дарогі сталі выдатнымі шляхамі для прасоўвання калон расейскай вайсковай тэхнікі на Кіеў і Чарнігаў, Херсон і Мікалаеў, Мелітопаль і Запарожжа, Харкаў і Севераданецкую агламерацыю,
    Пасля пачатку расейскага ўварвання заявы Банкавай набылі наўпрост двутварны характар. Спачатку гучалі заявы Падаляка (інтэрв'ю "Зеркалу" ў чэрвені 2022), нібыта Ціханоўская не вызначылася на конт расейскай агрэсіі, што было прамой хлуснёй.
    Пасля сканчэння бітвы за Кіеў Банкавая ўзброілася новымі ўзаемасупярэчлівымі наратывамі: "Ціханоўская недастаткова уплывовая", "мы не кантактуем з [неўплывовай] Ціханоўскай, каб не cправакаваць Лукашэнку і не адкрыць другі фронт", "Лукашэнка [якога мы баімся справакаваць] нічога самастойна не вырашае - ўсё вырашаецца ў Крамлі", "прадстаўнікамі беларускага народа мы лічым беларускіх дабраахвотнікаў у складзе ЗСУ [чым справакаваць Лукашэнку мы ўжо чамусці не баімся]". Тут варта ўзгадаць, што напрыканцы свайго кіраўніцтва ў ОПУ Ярмак фактычна прысабечыў функцыі міністра іншаземных спраў Украіны, таму цяжка лічыць, што ён ня меў уплыву на стаўленне Банкавай да беларускіх дэмакратычных сіл.
    Падаецца, што карані дзіўных паводзінаў Ярмака ў датычэнні Беларусі варта шукаць у спалучэнні прыбыткаў ад эканамічных стасункаў з рэжымам Лукашэнкі і таямніцаў Вагнэргейта. Лукашэнка, атрымліваючы ад Крамля вялічэзныя палітычна абумоўленыя дысконты на расейскую нафту і манаполію на продаж прадуктаў нафтаперапрацоўкі тый самай нафты, уяўляў з сабе вельмі прывабнага партнэра для карумпаваных палітыкаў Балтыі, Украіны і Ўсходняй Еўропы ў справе супольнага заробку на продажу тых нафтапрадуктаў ў іхных краінах. Што тычыцца Вагнергейта - то пасля зліву з Кіева інфармацыі Лукашэнку напрыканцы ліпеня 2020 і правалу аперацыі былое кіраўніцтва ГУ выведкі Ўкраіны было зменена, арганізатар аперацыі палкоўнік Чырвінскі дагэтуль знаходзіцца пад вартай, а следства па справе Вагнэргейта фактычна спынена.
    Таму адстаўка Ярмака відавочна моцна паслабіла супраціў кантактам Банкавай з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. А ўвагу менавіта да Ціханоўскай у Кіеве аднавіла вельмі дзіўная пазіцыя дэпартаваных бабарыканцаў на конт расейска-украінскай вайны і тэрытарыяльнай цэласнасці Ўкраіны, якая відавочна непрымальная ва Ўкраіне.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць