Комментарии к статье

Что за Zorki? Протестировали новое белорусское приложение для знакомств

  • беларускамоўны
    09.03.2026
    Ну мо калі з'явіцца штось падобнае для беларускамоўных? А то ж дзе іх шукаць, тых файных беларускіх дзяўчат? Мо падкажаце тыя чароўныя месцы хоць? Дзе іх ужывую можна сустрэць у Менску? Праблема ж ;)
  • Не, дзякуй
    09.03.2026
    беларускамоўны, табе падкажы, потым туды гопнікі ў балаклавах прыедуць
  • гарнеда
    09.03.2026
    а вы спытайце ў жвіра
    ці як яно там пішацца?)
  • Беларускамоўная дзяўчына
    09.03.2026
    беларускамоўны, далёка не ўсе беларускамоўныя ставяць фактар мовы партнёра на першае месца. Чалавек беларускую мову разумее, не кажа гаварыць з ім па-руску, з пагавай ставіцца да твайго выбару - і дастаткова. Бо і так хапае крытэрыяў для пошуку партнёра, калі ж кола знаёмстваў звужваць да беларускамоўных хлопцаў, то ўвогуле нікога не знойдзеш.
  • Імя
    09.03.2026
    У Вас там у рэдакцыі ў тэме, што тындар ужо даўным даўно не працуе ў Беларусі? Па факту мы маем, што заходнееўрапейскія і амерыканскія платформы для знаёмства з Беларусі сышлі, а нехта і не прыходзіў асабліва. Засталіся толькі расійскія. У выніку выбар так сабе: альбо ісці на якую мамбу, альбо не знаёміцца праз сайты знаёмстваў наогул. Так што з'яўленне беларускай платфармы вельмі дапамагло б, калі б яна змагла б заахвоціць дастатковую колькасць людзей.
  • дочка Максима Дизайнера
    09.03.2026
    а што не так з балаклавамі? гэта ж гарналыжная фішка
  • Спадар
    09.03.2026
    Так сабе аналіз. Беларусы стварылі нешта сваё — ну і добра ж, лепей бы нешта добрае пра гэта напісаць. А так — неабгрунтаваны негатыў, які датычыць не столькі самога гэтага дадатка, колькі 99% дэйтынг-дадаткаў. Мне вось больш цікава было б даведацца, хто яго ўладальнік і ці бяспечна ім карыстацца ў палітычнай эміграцыі

    Аўтарам дадаткам поспехаў. І хацелася б, каб пра сваіх неяк пісалі больш добра ці хаця б аб'ектыўна
  • Ва ўнутранай эміграцыі
    09.03.2026
    Спадар, так, і ці бяспечна праграмай карыстацца ў Беларусі таксама цікава
  • :
    09.03.2026
    можа Зор:ька?)
    памятаецца, на нейкім асабліва партызанскім сайце (калі НН і інш. зачынілі) мяне нехта каровай Зоркай назваў)

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць