Комментарии к статье

Викторыя Кульша: Речицкая колония — это ад

  • .
    03.03.2026
    Далёка не першая гісторыя, але кожны раз цяжка чытаць, разумець нялюдскасць выканаўцаў-карнікаў у Беларусі, пакуты нявінных людзей.
    Вікторыя ўразіла яшчэ тады, калі злілі запіс яе размовы ў ГУБАЗіКе, як яе спрабавалі зламаць, а дарэмна.

    "Адразу папярэдзіла, што яна не будзе шыць форму для сілавых структур."
    (і далей, з папярэдняга артыкулу)
    "Не хацела казаць супрацоўнікам «грамадзянін начальнік», ну бо якія яны мне начальнікі?"
    "Разам з тым незразумела, чаму карнікі не ўсведамляюць, што існуе асобная катэгорыя людзей, якіх немагчыма зламаць фізічна ці псіхалагічна. Такія людзі хутчэй скончаць жыццё самагубствам, чым стануць на калені перад злачынным рэжымам."

    Тое, што нельга патрабаваць або чакаць ад людзей, але што вельмі паважаеш, калі бачыш.
    Вікторыі аб'яднацца з сям'ёй, паправіць здароўе, адпачыць ад пекла, якое прайшла.
  • Алесь.
    03.03.2026
    Спадарыня Вікторыя, Павага Вам і Пашана.
    І няхай з Вамі ўсё будзе добра!
    І няхай вызваліцца наша Беларусь!
    Бо праз такіх, як Вы, - Жыве! І будзе жыць...
  • хтосьці
    06.03.2026
    Хопіць ужо палохаць сябе саміх. Чэрці і пекла, да жалю, сустракаюцца куды больш "пякельныя"...
    Спыталі б лепей пра шлях трансфармацыі гераіні ад бессаромнай фальсіфікатаркі на "выбарах" да сапраўднага барацьбіта з узрошчанай гэткімі ж цынікамі сістэмай. Ці гэта ўжо не Вясноўская тэма?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць