Комментарии к статье

Там, где сто лет назад звучал белорусский язык, сегодня господствует польский. Что осталось от белорусских говоров в Литве

  • Конструкторас дронасов
    28.03.2026
    Большасьць весак на палове шляху зь Вильни да Коуна маюць канчатак "шки", тольки пасьля яго литувисы яшчэ дадаюць "с".
  • нашы грэцкія і уніяцкія зборы ў руках NKVD- "рпц"
    28.03.2026
    Конструкторас дронасов,
    Літува шмат працавала над гэтым, каму цікава кніжка Т. Снайдэр Рэканструкцыя нацый 1569–1999 ( The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569–1999 ) . І нашы грэцкія і уніяцкія зборы ў руках NKVD- "рпц", цікава калі Ціханоўская дашле літуве афіцыйны запыт на конт будынкаў і маёмасці Беларускіх збораў ?
  • Лука Мудищав
    28.03.2026
    Очань харашо. Вы жа сами на гаварыте нигде на радном языке. Вам стыдна. А литовцам даже в сссре было гордостью говорить на своем. А вы как я-обосранное рабское племя. Только я с яйцами.
  • #
    28.03.2026
    Лука Мудищав, ну дык, як табой написаны камент, дык лепей ужо языком(па-маскальску).
  • )
    28.03.2026
    #, мовай
  • Загадка гісторыі
    28.03.2026
    Чаго здзiўляцца калі па наш бок мяжы тоже ж самае: палякі Гарадзеншчыны, Міншчыны, Віцебшчыны ў вёсках размаўляюць па беларуску, не польску, але вызнаюць сябе за і вельмі ганарацца што яны палякі, а не беларусы. Наогул цікава ў якія гэта часы продкі гэтых 300 тысяч беларускіх і 200 тысяч літоўскіх палякаў перасяляліся да нас з гістарычных польскіх земель.
  • Тутэйшы аглядальнік
    28.03.2026
    Загадка гісторыі, з часоў Люблінскай уніі...., не паверыш, але ня толькі палякі, яшчэ італьянцы да Шчучына і галандцы з немцамі да Гродна...
  • Т
    28.03.2026
    Тутэйшы аглядальнік , вы памыляецеся. Масавага перасяленьня з Польшчы не было ніколі ў гісторыі. Адзінкі мо й пераяжджалі, як з Галяндыі. За рэдкім выключэньнем тамтэйшая польскасьць - зьява чыста сацыяльная-канфэсійная. Людзей проста прывучылі, што каталікі азначае "палякі". У мяне дзед з бабай менавіта такія былі. Называлі сябе палякамі, размаўлялі практычна літаратурнай беларускай. Калі я радавод стаў складаць, дык нікога з Польшчы не знайшлося.
  • Задушылі
    28.03.2026
    Беларушчыну.
  • Вынікі беларушчыны
    28.03.2026
    Задушылі , самі выракліся не толькі ад роднай мовы, а нават ад яе саманазвы. Нашая мова спрадвеку звалася рускаю ды літоўскаю.
  • Вынікі беларушчыны
    28.03.2026
    Гісторыя. Нашая мова гучыць ад Чорнага да Балтыйскага мору. Руская мова - мова народу Літвы, Літоўскага Статуту, князёў Літвы. Ягайла нават стаўшы каралём Польшчы, гаворыць рускаю.
    Сучаснасць. Народ цалкам выракся роднай мовы. Назвы гарадоў пішуцца выключна праз расейскую транскрыпцыю. Народ выракся не толькі сваёй мовы,але і сваёй гісторы й спрадвечнай назвы народу.
  • Ілля
    28.03.2026
    Вынікі беларушчыны , руская - не расейская.
  • Расея не Русь, Летува не Літва
    28.03.2026
    Ілля, усё так: руская не расейская, Летува не Літва. Рус(ь) ка мова- саманазва сучаснай беларускай мовы. А беларускай нашая мова стала калі мы страцілі нацыянальную дзяржаву, канстытуцыяй быў Літоўскі Статут, напісаны руськаю моваю.
  • 12345
    28.03.2026
    Два словы ў гісторыю попісу насельніцтва.
    Канец 30-х, масава ўсе літвіны робяцца палякамі.
    40-ы год, Вільня перададзеная жмудзінам, 80% жыхароў горада робяцца жмудзінамі.
    Акупацыя з 1795 года, маскоўская мова дзяржаўныя, што падтрымвалася ўсімі калабацыянтамі масквы.
    Рэферэндум 1996 г. .....
    Гэта будзе працягвацца заўсёды, калі літвіны не плюнуць на ўсе чатыры бакі святла адначасова, успомніўшы сваю родную славянскую мову, гісторыю, веру.
  • Ян
    28.03.2026
    Дзяржаўная адміністрацыя, школа і касцёл рабілі сваю справу: каталіцкае насельніцтва, нават размаўляючы па-беларуску, пачало ўсведамляць сябе палякамі. А па іншы бок тое самае робіць рпц. Як кажуць абое рабое. Няма нічога добрага ад імперый з курыцамі на гербах.
  • А можна ўжо? Ці яшчэ не?
    28.03.2026
    А ўжо можна ўслых нагадваць, што летувісы перапісвалі беларускія прозвішчы, забаранялі беларусам вучыцца па-беларуску ў школе, забаранялі называць услых беларускую мову беларускай, таму беларусы сталі называюць яе "простай" і пачалі баяцца на ёй размаўляць пры прысутнасці побач летувіскіх "ворганаў"?
    Ці яшчэ нельга пісаць пра летувіскі этнацыд і лінгвацыд беларускага народа на землях, заселеных этнічнымі беларусамі, якія не прыйшлі на гэтыя землі, а жылі на іх спакон вякоў?
  • Т
    28.03.2026
    Гэта вы вучылі гісторыю па Мукавозчыку? "Простай" беларускую, напрыклад, называлі і на Аўгустоўшчыне, дзе літоўцаў практычна няма і ўлады ў іх ніколі не было. У той час, беларуская (як і літоўская, дарэчы) мова захавалася ў асяродзьдзі дробнай шляхты і сялянаў, адсюль і простая. У літоўцаў нават улады такой да нядаўняга часу не было, каб камусьці штосьці забараніць
  • ДЗЕНЬ ДОБРЫ!
    28.03.2026
    Беларусам для нататкі.

    150 год таму ў пазначаным рэгіёне дамінавала літоўска-беларускае дзьвухмоўе:
    "Geografija XIX. Lietuvos TSR aukštųjų mokyklų mokslo darbai Vilnius "Mokslas" 1983", артыкул "П.Гаучас, А.Видугирис Этнолингвистическая ситуация литовско-белорусского пограничья с конца XVIII по начало XX вв. стр. 26-71"

    А 200 год таму дамінавала літоўская мова. Мае продкі літоўцы перанялі польскую ідэнтычнасць і беларускую і польскую мовы. І гэта ўсё мая каштоўная спадчына.
  • Пан з Вількаміру
    28.03.2026
    ДЗЕНЬ ДОБРЫ!, літОўцы, як сталі звацца жмудзіны на Маскоўскі ляд, вельмі любяць спасылацца на хлусню расейскіх акупантаў. Бо свайго нічога не маюць. Нічога. Нават слова "літовец" адсутнічае ў іх мове, бо гэтае маскоўскае слова!
  • Лідчук
    28.03.2026
    Гэта канечне папулярная тэорыя ў Літве, але вельмі складана патлумачыць, якім чынам беларуская мова (народу пазбаўленага палітычнай суб'ектнасьці), за якіхсьці 50 гадоў перад пачаткам XX ст. выцясьняе літоўскую (народу, які хаця й таксама несуб'ектны,усё ж мае ўжо саліднае нацыянальнае апірышча ў Прусіі, і практычна не падлягае расеізацыі) на 70-80 км на паўночны-захад.

    А з настроем згодны, у нас шмат супольнага. І калі б не фактычнае прарасейскае вар'яцтва "антылітвіністаў", маглі бы быць сапраўды братэрскія стасункі
  • Беларус з Літвы
    28.03.2026
    Пан з Вількаміру, па-літоўску літовец - lietuvis, літоўка - lietuvė.
  • Беларус з Літвы
    28.03.2026
    Пан з Вількаміру, па-літоўску літовец - lietuvis, літоўка - lietuvė.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць