Комментарии к статье

«Я пошутил». Коул прокомментировал слова, что не знал, где Беларусь

  • Ny typie
    28.03.2026
    Пачаў апраўдывацца, лепш бы ён гэтага не рабіў. Адміністрацыя Трампа такі дзіцячы садок
  • Вілы
    28.03.2026
    Ny typie, дзіцячы садок - гэта лічыць сябе разумным, пачытаўшы газэту. Маглі бы проста паглядзець выступ Коўла і там бачна, што гэта жарт.
  • Андрусь
    28.03.2026
    Цудоўная ілюстрацыя стылю дзейнасці Трампа - накіраваць вырашаць пытанні на нейкім кірунку чалавека, які пра гэты кірунак першы раз чуе. А лукашэнку хоць бы і прыбіральшчыцу з Белага дома да яго накіраваў "сам Трамп", назваўшы яе спецпасланніцай, ён бы выпускаў тых, каго ён выпусціў.
  • Кожны вера ў што захоча
    28.03.2026
    Для мяне адпачатку было зразумела, што Коўл будзе гаварыць тое што патрэбна гаварыць, каб быў вынік. Шукаць у яго словах чыстую манету не варта. Варта глядзець не на тое што ён гаворыць, а на тое, што ён робіць, дарэчы як і Трамп. Дарэчы як і ўсе.
  • Андрусь
    28.03.2026
    Кожны вера ў што захоча, нічога асаблівага ён не робіць. Яны там пра падлёдную рыбалку размаўляюць. Ну, прапануе зняццё стратэгічных для гаманцоў лукашэнкі санкцыяў, уведзеных папярэдняй адміністрацыяй, у абмен на невялікія, адносна агульнай колькасці рэпрэсаваных, групы вызваленых. Да апошняга вызвалення ад пачатку так званых "памілаванняў" вызвалілі 490 палітвязняў, а толькі афіцыйна прызналі палітвязнямі за гэты ж час 673 зняволеных. Пасадзілі ж значна больш, не пра ўсіх вядома праваабаронцам. І проста цяпер зняволенні працягваюцца. Штотыдзень МУСара публікуюць свой так званы "спіс экстрэмістаў", у які дадаюць за тыдзень па 20-40 прозвішчаў новых рэпрэсаваных. Замест вызваленых рэжым аператыўна набірае новых. Санкцыі скончваюцца значна хутчэй, чым палітвязні. Што Коўл прапаноўвацьме лукашэнку, каб вызваляць наступных, калі санкцыі скончацца? Візіт да Трампа? Жарсны пацалунак ад рудога блазна? Падлёдную рыбалку на Алясцы ці "кубак прэзідэнта" ў НХЛ?
  • 3% у міня
    28.03.2026
    Людзі дзелают дзела, столька людзей асвабадзілі. А маглі бы эцім ваабшчэ не занімацца, как раньшэ. Вон вся Явропа не можэт аднаво Пачобута асвабадзіць. А вы тут рамашку устроілі: ведаў-не ведаў, згода- не згода.
  • .
    28.03.2026
    «Першае, што я падумаў: дзе гэта, чорт пабяры?»
    «Я пытаюся: «А дзе гэтая Беларусь?»»

    Насамрэч гэта такі імперскі гумар. Пра нейкую дробную Албанію-Азербайджан-Беларусь, такія выселкі па параўнанню з вялікай дзяржавай.
    Бравада: недзе там мясцовыя абарыгены наблыталі, а мы, белыя людзі, бац-бац і разбяромся.
    І сам выканаўца тыпа здольны і паспяховы ў вырашэнні нечаканых задач.

    (З усёй павагай да выніку дзейнасці Коўла па вызваленню нашых вязняў.)

    А калі яго спыталі, ці сапраўды не ведаў, ён ужо спрабуе сумясціць два кантэксты: 1) свет імперскай бравады і жартаў, 2) свет дыпламатыі, асветы і правоў чалавека.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць