Комментарии к статье

Статкевич призвал белорусов не молиться на языке РПЦ и писать на памятниках по-белорусски

  • Жывем
    20.04.2026
    Будзем думаць, што гэта з той прычыны, што беларусы проста вельмі жывучыя. Таму там надпісаў на па-беларуску вельмі мала. Адсюль высновы матывацыі... ;)
  • Сівы
    20.04.2026
    Не разумею, як цяпер можна хадзіць у рпц і ўдзельнічаць у прычашчэнні, дзе абвяшчаецца еднасць за адной Чашай. Не хачу еднасці з тымі, хто ўзнагароджвае і бласлаўляе забойцаў, а таксама з тымі, хто ім спачувае.
  • M
    20.04.2026
    Сівы, а тое што каталіцкая царква, уключна з Папай Рымскім у 20-м, капітулявала перад лукой і робіць тое самае, вас не засмучае?
  • Так ж никуда не ходил
    20.04.2026
    Сівы, На завод и за сивухой только.
  • Праўда
    20.04.2026
    M, каталіцкая тут выжывае як можа, а не збірае ахвяраванні на агрэсіўную вайну.
  • ксёндз Анатоль Парахневіч адкрыта выступаў супраць нападу pасeі на Украіну
    20.04.2026
    M, "Супаставіўшы некаторыя факты, пра якія даведаліся вернікі, яны зрабілі выснову, што ксяндза Анатоля Парахневіча маглі абвінаваціць у дапамозе ў справе захавання памяці грамадзян Польшчы, якія загінулі ў ранейшыя гады на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

    Пра што канкрэтна ідзе гаворка — вернікі пакуль казаць не могуць, каб гэтыя звесткі, магчыма, не былі выкарыстаныя супраць святара і яго добрых спраў.

    Таксама вернікам вядома, што ксёндз Анатоль Парахневіч адкрыта выступаў супраць нападу pасeі на Украіну, асуджаў вайну, заклікаў да міру і пакаяння. На адной са старонак захаваліся яго словы з гэтай нагоды, прымеркаваныя да пачатку Вялікага посту ў 2022 годзе, Попельнай серады, якая прыпадала на першыя дні вайны:

    «Пасыпаем попелам галовы, просячы ў Бога прабачэння… Бог міласэрны, Ён прабачыць… А ці прабачыць нам наша ўласнае сумленне?»
    "
    -NN
  • Аналитик
    20.04.2026
    Политика - это одно, религия - это другое. Верующие всегда относились с недоверием к политикам, которые навязывают им веру и религию. Это не тот вопрос, в котором он компетентен, в православных храмах службы на церковнославянском. Точно так же как католические службы были на латинском. Это вопрос канонов и догмы, а не политический вопрос.
  • жэўжык
    20.04.2026
    Аналитик, https://nashaniva.com/374184 ("Беларуская праваслаўная царква вярнула ў назву «Маскоўскі патрыярхат» пасля заўвагі з Масквы")
    Калі царква па-за палітыкай, то навошта спэцыяльна падкрэсьліваць маскальскасьць гэтай царквы? Варожая да беларусаў структура з варожай мовай паказала свой сапраўдны твар. Нагадаю, што тутэйшая нацыянальная галіна хрысьціянскай веры (грэка-каталіцкая) была амаль што цалкам вынішчана іншаземнымі захопнікамі. Нам трэба шанаваць сваю культуру.
  • гггкгк
    20.04.2026
    Аналитик, калі сьвятары РПЦ хрэсьцяць зброю для рашыстаў і заклікаюць забіваць украінцаў - гэта ўсё яшчэ рэлігія ці ўжо палітыка?
  • Аналiтык
    20.04.2026
    жэўжык,
    Грэка-каталіцкая царква не мала сапраўды шмат прыхiльнiкаў у Беларусi, i таксама прасоўвалася адмiнiстратыўна, и народ гэта не падтрымлiваў. Нагадаць, што адбылося з Кунцэвiчам? Вы чаго хочаце, каб была грэка-каталіцкая царква цi царква аўтакефальная? Ды як вы гэта хочаце здзейснiць зараз, ва ўмовах акупацыi? Гэта не тое, за што трэба ваяваць, ваяваць трэба за Незалежнасць, за тое, каб Беларусь не ваявала за Расею супраць Украiны.
  • 75% Беларусаў было Уніятамі да акупацыі
    20.04.2026
    Аналiтык, "Грэка-каталіцкая царква не мала сапраўды шмат прыхiльнiкаў у Беларусi, "
    дзе ты гэта знайшоў на РТ? 75% Беларусаў было Уніятамі да 🇷🇺 акупацыі
  • Аналiтык
    20.04.2026
    75% Беларусаў было Уніятамі да акупацыі,
    Гэта штучна створаная канфесiя. Так шмат было толькi з-за адмiнiстратыўнага рэсурсу.
    На ваша меркаванне, чаму зараз у Беларуci няма унiятаў? Як так, гэта ж такая папулярная канфесiя была?
  • Зайцаў
    20.04.2026
    Аналiтык, ну не паліся ўжо, аналіцік. Не пішы муру. Расейскай секце не месца на Беларусі, бо секта забівае.
    Людзі, трэба вяртаць наша беларускае уніяцтва. Няхай таксама будзе каталіцтва, але ніякая дапамогі расейскай секце!
  • 1234
    21.04.2026
    Аналiтык, усе канфесіі штучныя і створаныя людзьмі. І не нясіце чуш, што ўніяцтва зараз у Беларусі няма і не прыжылося. Уніяты зараз ёсьць у Беларусі і само ўніяцтва было вынішчанае ў свой час пасьля паўстаньняў на карысьць РПЦ, дзе зараз моляцца праваслаўныя беларусы, а не "не прыжылося". Людзям было ўсё роўна, дзе сьвяціць яйцкі на Вялікдзень - абрад адзін і той жа, толькі ў уніятаў сьвятар не казаў пра "Расею, якая ўстае з кален"
  • Аналiтык
    20.04.2026
    Зайцаў,
    Як вы сабе гэта уяўляце? Большасць вернікаў у Беларуси - праваслаўные. Як вы зробiце iх унiятами? Унiяцтва не прыжылося ў Беларусi, на гэта ёсць прычыны. Царква заўсёды кансерватыўна, калi вы жадаеце праз Царкву памяняць палiтычны вектар, у мяне для вас дрэнныя навiны. Праваслаўных у краiне большасць, таму вы не можаце называць iх "сектай", гэта падобна на бальшавiкоў. У нас i так дзяржава iмкнецца кантраляваць усе сферы жыцця, навошта нам патрэбна, каб кантраляваў гэта яшчэ i Статкевич.
  • Ганка
    20.04.2026
    Які невук… РПЦ выкарыстоўвае царкоўна-старабалгарскую мову, якую таксама выкарыстоўваюць усе праваслаўныя славяне, у тым ліку палякі (лемкі), балгары, сербы і г. д. Пры чым тутака Масква, га? У любой славянскай краіне праваслаўны чалавек прыйдзе ў царкву і можа пабыць на набажэнстве на сваёй роднай царкоўнай мове. Гэтая мова яднае славянаў. А Статкевіч разьядноўвае. Пане Статкевічу, вучыце матчасьць: гэтая мова называецца не ‘стараславянскай’, а ‘царкоўнаславянскай’, і прыдумалі яе не ў Масковіі.
  • Ёсафат
    20.04.2026
    Ганка, а навошта наогул хадзіць у чужую, акупанцкую, царкву (калі тое можна называць царквой)?
  • з ўзбярэжжа
    20.04.2026
    Ганка, Гэта мова па сутнасці ёсць салунскі (ад горада Салонікі) дыялект македонскай мовы, на якой пісалі свае релігійныя кніжкі Крыл з Мефодзіем. І гэтую мову апроч царкоўнікаў ніхто не разумее, большасць у царкве падчас набажэнства думае аб сваім, а не слухае незразумелыя яму релігійныя спевы. Дарэчы, ёсць Словарь Лаврентия Зизания из ВКЛ, перевод с руского языка на словенский. Дык вось, пад рускім языком ў 17-м стагоддзі лічылі беларускую і украінскую мову, а славянскай называлі сучасную расейскую мову. Можаце загугліць і паглядзець. Гэта значць ў 17-м стагоддзі нашым продкам даводзілася тлумачыць сэнс царкоўнаславянскіх словаў, а па сутнасці з большасці сучаснай расейскай лексікі.
  • Наваградк, першая сталіца ВКЛ.
    20.04.2026
    Ганка, ВКЛ АФІЦЫЙНАЯ мова гэта "высокая" мова з наваколіц Наваградка (першая сталіца ВКЛ. ) Пасля таго як мы ВКЛ вызвалілі Украіну ад манголаў, Украінцы пачалі карыстацца і сёння карыстаюцца старажытнаБеларускай мовай ВКЛ. Мы ў 19с Вырашылі карыстацца "простай, народнай " мовай Наваградка . Таму нашы мовы вельмі падобныя , трэба ў Наваградку помнікі будаваць нашым мовам
  • Згодна кананічнага права усе дзеянні так званай "РПЦ" на тэрыторыі ВКЛ - НЕ КАНАНІЧНЫ
    20.04.2026
    Ганка,

    "РПЦ выкарыстоўвае царкоўна-старабалгарскую мову, якую таксама выкарыстоўваюць усе праваслаўныя славяне,"

    столькі мітаў імперскай прапаганды..., спынюся на 2х мітах

    1) "РПЦ" выкарыстоўвае царкоўна-старабалгарскую мову, імперская брахня, (НКВД) "РПЦ" выкарыстоўвае : Маскоўскую старабалгарскую мову

    2) выкарыстоўваюць усе "праваслаўныя" славяне, імперская брахня. а) Не "праваслаўныя" , а Грэкі на нашай мове толькі Грэкі, іншых форм няма, "праваслаўныя" - 🇷🇺 каланіяльная канструкцыя б) ВКЛ старабалгарская мова адрозніваецца ад Маскоўскай старабалгарскай мовы

    Dadam : Згодна Грэцкага кананічнага права усе дзеянні так званай "РПЦ" на тэрыторыі ВКЛ - НЕ КАНАНІЧНЫ.
  • Федзя
    20.04.2026
    Ганка, не староболгарская, а моравская, Кирил и Мефодий в Моравии переводили библию на славянский язык, Болгарское царство в их миссии было гораздо позже. Изучайте матчасть и не позорьтесь.
  • змешаннем стэпавага нестарыянства і ўсходняга, цюркскага ісламу
    20.04.2026
    Ганка, Масковія ніколі не мела (і дагэтуль не мае) хрысціянства — тое, што існавала там, было змешаннем стэпавага нестарыянства і ўсходняга, цюркскага ісламу (архітэктура, адзенне, узбраенне, рабства, гарэмы, цырымоніі; куды ні паглядзі — уплыў Усходу). Таму ўсе дзеянні Масковіі і яе збора трэба разумець толькі ў гэтым кантэксце.
  • Аналитик
    20.04.2026
    Ёсафат,
    Другой православной церкви в стране нет. Это не то, что может объединить страну.
  • Беларусь — гэта Літва
    20.04.2026
    з ўзбярэжжа , ⚪🔴⚪Беларусь — гэта Літва ў сваім гістарычным ядры: паводле тэрыторыі, прававой традыцыі і культурнага развіцця, сфармаванага Вялікім Княствам Літоўскім. Блытаніна ўзнікла ў значнай ступені праз назву: “Беларусь” стала пазнейшым абазначэннем пасля перыядаў чужога панавання і імперскага перайменавання. Прынцыпова тое, што было пераназвана, можа быць пераназвана назад.
  • да маскоўскай акупацыі 75 % усіх Беларусаў былі Уніятамі
    20.04.2026
    Беларусь — гэта Літва, Dadam : да маскоўскай акупацыі 75 % усіх Беларусаў былі Уніятамі, і сёння 75 % усіх Беларусаў - (крыпта) Уніяты
  • На кого этот бред рассчитан?
    21.04.2026
    да маскоўскай акупацыі 75 % усіх Беларусаў былі Уніятамі, пиши уже что 101%
  • OrthodoxWiki : стараславянская мова «таксама вядомая як старабалгарская».
    20.04.2026
    Федзя, вы расейцы нават сваёй (улуса джучы) гісторыі не ведаеце, а лезеце з вашай імперскай лухтой - да нас эўрапэйцаў, ў наш ВКЛ

    царкоўнаславянскую мову і сёння называюць «старабалгарскай»

    OrthodoxWiki непасрэдна адзначае, што стараславянская мова «таксама вядомая як старабалгарская».

    Wikipedia пацвярджае, што OCS — ... тэрмін «старабалгарская» шырока выкарыстоўваецца ў мовазнаўстве.

    Slavic Reference Service Універсітэта Ілінойса таксама адзначае, што гэтую мову «...называюць старабалгарскай».

    спасылкі патрэбны ?
  • Федзя
    20.04.2026
    OrthodoxWiki : стараславянская мова «таксама вядомая як старабалгарская». , Я беларус причем католик и у якога iмша iдзе на беларускай мове. Зразумеу?😊
  • Федзя
    20.04.2026
    OrthodoxWiki : стараславянская мова «таксама вядомая як старабалгарская». , Ты хотя бы википедию почитай, а то гугл транслейтер освоил и думаеш што стау гэткi вумны?🤣😂🤣😂
  • Тут 90% не знают, как Россия и Испания пишется
    21.04.2026
    Федзя, Какой Гугл транслейт.
  • Федзя
    21.04.2026
    Тут 90% не знают, как Россия и Испания пишется, нават гэтага не ведаеш, а палез у лiнгвiстыку!😊
  • Некананічны статус Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі
    20.04.2026
    змешаннем стэпавага нестарыянства і ўсходняга, цюркскага ісламу, +1. WIKI : Некананічны статус Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі. У 1924 годзе Ўсяленскі патрыярх Рыгор VII, надаўшы аўтакефалію Польскай праваслаўнай царкве, у склад якой увайшла значная частка былой Кіеўскай мітраполіі, у тым ліку Заходняя Беларусь зь Віленшчынай, у сваім томасе зазначыў, што далучэньне Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату не было кананічным. У 1990-я гады ў лісьце патрыярху маскоўскаму Аляксію (Рыдыгеру) Усяленскі патрыярх Дзімітры заявіў, што Канстантынопаль вызнае Маскоўскі патрыярхат у межах 1589 году, гэта значыць без тэрыторыі Беларусі, Украіны, Балтыі і Смаленшчыны, якія на той час уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Наступны Ўсяленскі патрыярх Барталамей дадаў, што РПЦ бесьперапынна ўрывалася ў краіны, якія знаходзяцца пад духоўнай юрысдыкцыяй Канстантынопаля, менавіта ў Эстонію, Вугоршчыну і іншы краіны, робячы гэта заўсёды з дапамогай узброенай сілы савецкай арміі. У 2006 годзе патрыярх Барталамэй зрабіў заяву ў Кіеве, што Канстантынопаль лічыць Кіеўскую мітраполію сваёй дачкой і, калі прыйдзе час, разгледзіць пытаньне аб яе самастойнасьці. У кастрычніку 2018 году Сынод Канстантынопальскай царквы спыніў дзеяньне граматы 1686 году аб падпарадкаваньні Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату.
    Увогуле, праваслаўныя каноны (34-е апостальскае правіла) патрабуюць асобнай царквы для асобнага народу, аднак РПЦ працягвае не прызнаваць беларусаў (як і ўкраінцаў) асобнымі народамі. З гэтай прычыны на розных узроўнях агучваецца і паўтараецца формула пра «трыадзіны расейскі народ»
  • не ведалі што Z маскоўскай імперскай мовай прыходзіць ГУЛАГ, Курапаты,г.д.?
    20.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Разам
    20.04.2026
    Ці мог бы хтосці параіць сапраўднага беларускага вытворцу помнікаў? Хацелася б замовіць ужо, каб хутчэй перамагчы.
  • Праўда
    20.04.2026
    Відаць, пан Мікалай вельмі дакладна ацэньвае, дзе мы ўсе апынуліся ў 26-м, бо апошнім часам выдае выключна базу.

    Заўважыў беларускую магілу сёння, быў прыемна здзіўлены.
  • Чаму помнікі беларусаў маюць надпісы толькі на чужой мове?
    20.04.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Murmurmur
    20.04.2026
    Пару гадоў таму перарабляў помнік продкам, якія і па-руску не пісалі ніколі, але ў 70-я атрымалі помнікі «на нормальном и общепонятном». Так зрабіў новы па-беларуску. Мабыць, цяпер ён адзіны такі ва ўсім мястэчку, бо іншых не бачыў
  • халва
    20.04.2026
    Похоже пересидел
  • Много вообще гадостей говоришь?
    20.04.2026
    халва,
    Или только на Радуницу?
  • За
    20.04.2026
    Вельмi слушна кажа пан Статкевіч.Глянь на помнікі ,дык 99% на маскавіцкай.Што гэта ?Для каго?Ці не маем мы сваёй мовы?
    Падтрымліваю
  • Аналiтык
    21.04.2026
    За, помнікі на расейскай гэта самае галоўнае зараз, калi краiна пад акупацыяй ды з Лукой на чале?
  • Если мы не верим Путину,
    20.04.2026
    Почему мы должны верить российскому главпопУ Кириллу?
  • Вадя
    21.04.2026
    Это не тот Статкевмч. Настоящий Статкевич такой дурью не страдал. Почитайте его биографию...
  • ШОС Бэнд
    21.04.2026
    9 разоу на Афоне. Быу на лiтургiях у палякау , багата у балгарау, чуу як молiцца сэрбскi святар - ва усix адна i тая ж мова - з рознымi акцэнтамi. Шмат размауляу з балгарскiмi манахамi пра царкоуна-славянскую мову . На фiлфаку пра гэта вучыуся. Пан афiцэр вучыць вас таму, чаго сам не разумее
  • Он учит тому, что российские попы
    21.04.2026
    ШОС Бэнд, нам не друзья. Даже если они скрываются под старославянской личиной.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць