Комментарии к статье

«Деколонизация — это прийти и занять свое место». Настя Рогатко будет участвовать в фестивале российской книги. Сулима ее осудил, она не смолчала в ответ

  • Спадар
    24.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Джэк Блэк
    25.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Mp
    24.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Вашая дарагая
    24.04.2026
    Я ўдзячная і вітаю гэты мужны ўчынак Насты Рагаткі па працы з нашымі расейскімі партнэрамі. Вельмі добра, што ўсе заробленыя грошы ад гэтай ініцыятывы па чарговым бескампрамісным ціску на рэжым пойдуць ахвярам выбітнага праэкта Гаюн, які наш герой Антон Матолька на валанцёрскіх пачатках зрабіў дзеля нашай агульнай перамогі і які мярзотна ўскрыў шклоўскі галаватрас. Падтрымаем нашых лідараў данатам!
  • Вось яно як
    25.04.2026
    Вашая дарагая, Фядуту нядаўна літаральна сжэрлі за тое, што плянуе друкавць кніжкі на расейскай, а тутака нам усім такое шчасцейка прываліла, рагатка кніжку выдала
  • Дацэнт
    25.04.2026
    Вашая дарагая, Сарказм залічаны.
  • .
    24.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Бобр жлобінскі
    24.04.2026
    Нажаль, у многіх прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці дагэтуль рускі мір у галаве. І вызваляцца яны ад яго не спяшаюцца. У іх дагэтуль ілюзіі, што можа быць нейкая "добрая", "правільная" Расія.
    Большасці украінцаў спатрэбілася 2 вайны, каб канчаткова пазбавіцца гэтай ілюзіі. Трасца, чаму мы не можам навучыцца на чужых памылках?
  • Ответка критикам
    24.04.2026
    Бобр жлобінскі, А вы много чего добились со своим белорусским миром? Власть не поменяли за 30 лет. Силой не стали. В двадцатом додумались шариками власть менять. От большого ума. Короче, не мешайте нам жить. У вас белорусский мир в голове, у нас русский.
  • Если бы белорусский!
    24.04.2026
    Ответка критикам , их белорусский мир плавно перетекает в польский. Не успеешь оглянуться и ты уже почти поляк и католик. Ещё немного - и вот ты воюешь за Польшу в войне с Россией.
  • Вынікі беларушчыны
    24.04.2026
    Ответка критикам , "белорусский мир" - гэтае калі ненавідзіш усё сваё, бо з'яўляешся рабом расейскага свету.
  • Казімір
    25.04.2026
    Ответка критикам , вы б крыху падумалі перад тым, як пераносіць чужынскія прапагандысцкія штампы ў недарэчнае месца. Бо словаспалучэнне "белорусский мир" - гэта ў чыстым выглядзе аксюмарон праз тое, што беларусы ў адрозненні ад расейцаў, ніколі не хварэлі на імперыялізм. Што тычыцца ўстойлівасці карумпаванай мафіёзнай фашыстоўскай дыктатуры Лукашэнак, то яна цалкам штучная, бо менавіта "русский мир" адыграў галоўную ролю ў яе захаванні. Менавіта ён фінансаваў Лукашэнку, які асабіста вырашаў, сколькі скрасці, а сколькі варта накіраваць на будаванне сістэмы дзяржаўнага тэрору і татальнай залежнасці ад дзяржавы, якую Лукашэнка захапіў ў 1996 годзе, разагнаўшы апошні неяк абраны ў 1995 парламент і гвалтоўна прызначыўшы на ўсе ключавыя дзяржаўныя пасады сваіх служак. Зараз Лукашэнка рыхтуе Беларусь да ролі другога Данабасу. Тый з 2014 кіраваўся падпарадкаванымі расейскім спецслужбам бандыцкімі групоўкамі, а ў лютым 2022 быў ператвораны Крамлём у Бандустан, жыхары якога ня маюць ніякіх правоў, а толькі абавязкі аддаваць Крамлю сваіх мужчын на мяса, танна абслугоўваць расейскую вайсковую машыну, цярпець абвальнае падзенне ўзроўню жыцця і маўчаць пад страхам забойства.
  • Янка
    25.04.2026
    Праблема ня ў тым, што спадарыня Рагатка з'явілася за сваёй кнігай на кірмашы расейскамоўнай эмігранцкай кнігі - можа гэта і сапраўды ёсць пэўная пляцоўка, ніякім чынам не звязаная з расейскімі імперыялістычнымі наратывамі. А ў тым, што яна з'явілася там з кнігай, напісанай ў арыгінале па-расейску (нават без беларускага перакладу) і ў дадатак яна шчыра верыць у тое, што тым самым яна скасуе дэфіцыт суб'ектнасці Беларусі.
    Але дастаткова ёй апрынуць абутак наведвальнікаў таго кірмашу: нейкая расейкамоўная пісьменніца, якая ніякім чынам не адрозніваецца ад "хороших русских", прапануе ўласную кнігу з ардынарнай назвай, напісаную па расейску. Яна з Беларусі? - ну добра, што ўдакладнілі, бо інакш мы б ніколі не здагадаліся. Пажадаем ёй творчых поспехаў, але зараз мы пойдзем і набудзем кнігу Барыса Акуніна, Уладзіміра Сарокіна альбо Дзмітрыя Быкава. У якіх ліберальных сэнсаў звыш даху.
    Я ня маю нічога супраць пералічаных вышэй пісьменнікаў, але якім чынам спадарыня Рагатка на гэтым фоне і з гэтымі захадамі збіраецца "крычаць" пра Беларусь, беларускую ідэнтычнасць і нейкія там "сэнсы", якімі яна спрабуе касплэіць "беларускую нацыянальную ідэю" Лукашука? І з падыходам кшталту "Каб перайсці на якасна новы ўзровень, вам трэба перастаць жыць у пастаянным страху, што вас зжарэ Расія", калі Расея неаднаразова менавіта тое і рабіла, і незразумела, чаму яна адмовіцца зрабіць гэта зноў?
  • Кнур
    24.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Дыши спокойно, не обижу:))
    24.04.2026
    Вынікі беларушчыны , От с чего ты взял, что я вас ненавижу? Во- первых, я дышу ровно, точнее равнодушно. А во- вторых, вас в Минске все равно не видно и не слышно. Рабочий люд в Минске, на заводах все русскоязычные. А ваш народ сплошь в литераторах и прочих гуманитариях.
  • Спасибо, что просветили
    25.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Вынiкi адмоўнай селекцыi
    24.04.2026
    Дыши спокойно, не обижу:)), спадар знайшоў прыклад - "люд" з датацыйных заводаў, працуючых на вайну. Калi ўжо нудзiць, то ен не расейскамоўны, а трасяначны+феня+маты. Незалiк.
  • Ну
    24.04.2026
    Дыши спокойно, не обижу:)), ага, я за вамі 4 кварталы бяжаў, каб сказаць, што вы мне абыякавыя:))
  • пиши исчо
    24.04.2026
    Дыши спокойно, не обижу:)), ты здесь по работе или впн установил только , чтобы эту чушь написать? Скорее всего по работе. Так твоё мнение, это мнение холуя при вертикали. Оно ничего не значит. Ты раб и пишешь что тебе скажет начальник.
  • Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове?
    24.04.2026
    Дыши спокойно, не обижу:)),
    ". Рабочий люд в Минске, на заводах все русскоязычные. "

    імперская лухта.

    рэчаіснасць:
    1) трасяншчыкі
    2) А як Беларусы перайшлі на трасянку і расейскія мовы, праз дзяржаўны прымус ( WIKI : маскалізаaцыя або расеізацыя) так? так вас як (БТ кажа) мяккі электарат тым самым прымусам Беларускамоўны Лукашэнка да роднай мовы і павяртае, вертыкальна. Усе дзяржавы так рабілі ў Эўропе і мы зробім, а пасля нас Татары, Башкіры, Інгушы і г.д.

    "— Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове? — спытаў яго Азаронак.
    — Бывае па-рознаму насамрэч. Але, як правіла, ад 30 да 50%, — адказаў той.
    — 30% усіх прызыўнікоў? — перапытаў Азаронак."
    -NN
  • Верю Азверёнку
    24.04.2026
    Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове?, а ещё Азверёнок сказал, что за Лукашенко проголосовало под 90%. Вы ведь верите?
  • Найперш не галасі!
    26.04.2026
    Янка, збольшага згодзен, але...
    Але не згодзен адпачатку. ))
    Мяркую, што нам трэба навучыцца трымаць бяспечную дыстанцыю. Прывучыць сябе трымаць дыстанцыю. Трымаць бяспечную дыстанцыю - значыць навучыцца абыходзіцца без іх.
    Калі ў возеры кракадзіл, не трэба сунуць ногі ў ваду, прадэманстраваўшы кракадзілу "як я яго не баюся". Ён ўсё адно зжарэ нават не пацікавіўшыся тваім страхам.
    Скрайне неабходна выходзіць з расійскага, рускага культурнага поля, а не самастойна спрабаваць туды вярнуцца. Нават з ліберальнага поля.
  • Паляшук
    24.04.2026
    "чалавек з вялікім досведам у медыя і палітычным піяры" - упершыню чую пра гэтую "дзеяцельнiцу".
  • Муахаха!
    24.04.2026
    Дзякуй рэдакцыя, добра павесялiлi с ранку.
  • Антон
    24.04.2026
    Дэкальтэнiзацыя!
  • Дацэнт
    25.04.2026
    Антон, "Сісі як творчы метад у хоббі састаўленьня з слоў скАзаў, а з сказаў- тэкстаў". Я думаю, годная тэма для кандыдацкай.
  • Алесь
    24.04.2026
    Мотолькина рогатка уже не знает, куда впихнуть свою графоманскую макулатуру. Скоро будет раздавать прохожим, как брошюры свидетелей Иеговы
  • Кніганошы
    24.04.2026
    Алесь , Пук напрыклад катаецца па гарадах і рэклямуе/прадае "кніжкі" Ю.Фельштынскага пра сябе. Па інтэрнет-крамах попыту няма на гэты "бэстсэлер''
  • Ха ха
    24.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 1
    24.04.2026
    Нешта зараз мода пайшла на графаманію... столькі макулатурнага лайна навыдавалі, якое бальшыні і непатрэбна. А патрэбны напрыклад кнігі па гісторыі, Е.Вежнавец, З.Пазняка
  • Вата шоу
    24.04.2026
    Ранее у криминальных элементов было популярно издавать свои "книги"-мемуары с помощью других ( писателей), наиздавались такие как Билунов-Макинтош, Тохтахунов- Тайванчик, Михайлов-Михась. Теперь тренд пошел у так называемой "оппозиции"
  • Это не больно
    25.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Юстас
    24.04.2026
    трэба аддаць належнае: кніжку яна прадвігае добра - усё больш усё больш голых грудзей і попы ў сторысах, "экспертнае меркаванне" па кожнай падзеі - ну а тусовачка сябручкоў гэта цягне ў СМІ
  • Скатертью
    24.04.2026
    Дорога
  • Літвін
    24.04.2026
    "Пакуль вы не распавядаеце сваю гісторыю, за вас гэта робіць нехта іншы. І вам не спадабаецца гэтая гісторыя. На мой погляд, беларусы павінны крычаць пра сябе" амаль так. Толькі нашая гісторыя, гэтае не гісторыя Белорусской губерніі і яна не пачынаецца ў 1918 годзе з распадам расейскай імпэрыі. Нашая гісторыя, гэтае гісторыя Літвы, найвялікшай краіны Эўропы, з першай канстытуцыяй у сьвеце на мове тытульнага народу, з дзяржаўным гербам, якому больш за 700 рокаў.

    [Зрэдагавана]
  • ваван
    24.04.2026
    Літвін , История СОВРЕМЕННОЙ Беларуси (а другой Беларуси НИКОГДА и не было) начинается именно в начале 20 века... "Беларусь" - это один из ВОЗМОЖНЫХ (если не единственный) вариант ответа на те вызовы что стояли перед жителями данного региона. Польшей быть было уже невозможно - мало поляков (католиков). И Польша САМА отказалась от восточных земель РБ в по миру с СССР. Быть Россией как то тоже не сруки. Даже Сталин понимал что сделав эти губернии Росиией он дает козырь мелкобуржуазным элементам. Сепаратизму. Назвавшись же Беларусью республика потеряла права на ВКЛ. А нынешняя Литва в своем состояние была безопасна для СССР. Она не могла продвигать паралельный проект "русского мира" как в средние века. Разделяй и властвуй. Совеременная РБ - плоть от плоти, кровь от крови наследница БСССРа. И денацификация идет точно ПО ПЛАНУ, как бы это прискорбно и горько для нас небыло....
  • ВКЛ- Беларусь
    24.04.2026
    ваван,
    дзе ты гэту імперскую лухту знайшоў ? На старонцы РТ ? Пашукай ў сябе ў яндэксе : ВКЛ- Беларусь
  • Умка
    24.04.2026
    Прыгожая, яскравая жанчына. Такога не хапае ў медыя-прасторы, усе нейкія пакрыўджаныя ды знясіленыя Баржомам, нясуць сваю крыўду. Правільна Насця кажа, рабіце значнае, рабіце тое што чытаюць і глядзяць. Так зможаце заявіць пра беларускае. А не адбывайце ўсе мярзотным хэйтам да маладых дзяўчын у інстаграмах.
  • на вкус і цвет
    25.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ян
    24.04.2026
    Кнігі трэба купляць такія як Зянона Пазняка, Змітра Бартосіка, Лукашука, Алеся Бяляцкага, Караткевіча, Коласа, Купалу, Акулу, Арсеневу, Адама Глёбуса, Сыс, Евы Вежнавец, Геніюш, часопіс Наша Гісторыя, Наша Ніва, Сяргея Навумчыка, Сяргея Дубау́ца, Пясецкага, гістарычныя кнігі
  • Тутэйшы
    24.04.2026
    Ян, гісторыя тупа абрыдзела ўжо ўсім. Можа нешта з рэальнага свету пачаць пісаць, аглянуцца навокал. Адной гісторыяй не наясіся і адсутнасць цікаўнасці да гэтага ў людзей падцверджвае факт. Інфармацыйная стома грамадства ад вашай гісторыі, прарануйце нешта новае ужо, дзе б кожны беларус мог знайсці сабе месца.
  • Літвін
    24.04.2026
    Тутэйшы, адукаваны чалавек які мае годнасць, не назаве сябе "тутэйшым". Бо так звалі сябе сяляне ў гады акупацыі Літвы Расейскай імпэрыяй, таму што яны яшчэ не ведалі, што акупанты іх завуць белоруссамі.
    А хто выракацца гісторыі свайго народу, становіцца ягоным ворагам.
  • Тутэйшы
    24.04.2026
    Літвін, а нешта з рэальнага свету ў якасці доказаў маецца? Ці ўвесь час толькі будзеце казаць пра замшэлае, што існавала сотні гадоў таму? Закансерваваны ў стагоддзях той ваш уяўны народ, не жывы. Таму правільна Насця кажа ўсе. Реальна існуючая і непераможная. Поспехаў ей.
  • Приступ литвинизма
    24.04.2026
    Літвін, так называли себя ваши предки!
  • А што трэба рабіць?
    24.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Кнур
    24.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • .
    24.04.2026
    1. «Каб перайсці на якасна новы ўзровень, вам трэба перастаць жыць у пастаянным страху, што вас зжарэ Расія»

    Гэта ж не паранойя прыдуманая, а рэальнасць, якая адбывалася і адбываецца.
    Мабыць, яна не разумее, што мы, яна сама даўно частка працэсу "Расея паядае каланізаваныя народы".
    Яна, як асоба, не вінаватая ў тым, што яе навучылі рускай мове, што яна разважае так, як разважае. Але гэта вынікі, наступствы каланізацыі, перадумовы яе творчасці, ў тым ліку.
    Для пачатку хаця б трэба ўсвядоміць гэты факт, не зачыняць на яго вочы.

    2. Разумею яе аргумент і так: яна жадае сказаць, што пакуль беларусы ідэнтыфікуюць сябе праз супрацьстаянне Расее, гэта другасная, нейкая дробная, не сапраўдная ідэнтычнасць.
    Мабыць, гэта прэтэнзія і дарэчная да прымітыўных патрыётаў, але не з'яўляецца чэсным апісаннем таго, што адбываецца. Беларуская ідэнтычнасць не ствараецца насуперак расейскай (гэта імперскі стэрэатып, маўляў, "нацмены выдзёўбваюцца"), яна існавала, існуе і аднаўляецца за кошт уласных якасцей і каштоўнасцей.

    3. Слушны толькі аргумент пра агрэсіўны маркетынг, тыпа трэба ісці паўсюдна, нават змяняць погляды "каланізатараў" на пляцоўках "каланізатараў".
    Я з ім згодны і вельмі даўно.
    Але адзіны гэты аргумент не дастатковы ў дыскусіі, трэба яшчэ і разглядзець і нешта супрацьпаставіць контраргументам іншых людзей. Паглядзеў інстаграм - гэтага яна не робіць.

    4. А ўвогуле: а няхай, і што? Чаму галосім? Той жа Суліма не беларускамоўны. А на кірмашы будзе і Фельштынскі з кнігай-славаслоўем пра Радзіну (Хартыя-97).
    Усё гэта не вельмі чапляе асабіста, бо не белліт.
  • ::
    24.04.2026
    ., рэдка пагаджаюся з кропкай, але тут мае рацыю. Колькі яшчэ Расія павінна вынішчыць беларускае ў Беларусі і насадзіць расейскае, каб такія белОрусские дзяўчыны гэта зразумелі?
  • Федзя
    24.04.2026
    Залатыя словы!
  • Кіт
    24.04.2026
    Цалкам згодны з Сулімай у гэтай гісторыі
  • 1
    24.04.2026
    Падсумую: Рускі мір наступае, таму каб абараніцца, свае сэнсы трэба шукаць у кнізе з голаю Рагаткай на вокладцы. Толькі ў гэтым ёсць паратунак ад каланізацыі.
  • Автору решать
    24.04.2026
    Самому, где свои труды выставлять.
    И другим не указывать, понимаешь, что такое хорошо.
    Живут в Европе, а замашки как из Азии.
  • Маскоўская культура цалкам імперская і супрэмацысцкая (supremacist)
    24.04.2026
    1) Вялікі дзякуй, НН, і калі ласка — БОЛЬШ матэрыялаў пра дэкаланізацыю: мапы, прыклады іншых і г.д. Дэкаланізацыя — гэта галоўны і адзіны напрамак руху дзеля Беларусі.

    2) "Для Насты Рагаткі дэкаланізацыя — гэта не ігнараванне рускамоўных пляцовак, а фізічная прысутнасць на іх са сваімі сэнсамі" Cпадарыня, гэта ўжо было. БССР‑эліты адаптавалі гэты канцэпт у 70‑х. Гэта не працуе. Маскоўская культура цалкам імперская і супрэмацысцкая (supremacist). Яны зламаюць вас, як і Татар, Башкір і іншых, хто піша на маскоўскай мове. Ваша прысутнасць будзе толькі ім на карысць.

    3) Чаму кніга не па‑англійску, напрыклад праз ШІ (AI)?
  • Anatol Starkou
    24.04.2026
    Будет больно... Кожнаму беларусу і кожнай беларуске будзе больна пакуль не знішчыцца так званае адраджэнне нацыі, сутнасць якога падзел нас беларусаў. Вось такая сутнасць зя-адраджэння па філасофіі вядомага беларуска-амерыканскага філосафа Анатоля Старкова.

    Я настальки стары корч, што памятаю як мы беларусы былі адзінай нацыяй, адзіным народам. Савецкім. Асабіста я быў савецкім чалавекам аж да лістапада 1972 года і менавіта там у Тбілісі ў Савецкай арміі я стаў беларусам.
    - А ты откуда - спытаў мяне такіж салага як і я, толькі ён рускі з Кіеўскага ўнівера.
    - Из Минска, Белоруссия - адказаў я савецкі чэл з Беларускага палітэхнічнага.
    - А-а-а из нацменов - сказаў і засмяяўся той і яго рускі калега з таго ж універа.
    - А кто такие нацмены?
    - Национальные меньшинства - адказаў першы, і яны працягвалі смяяцца ўдвох.

    У гэты момант за адно имгненне я стащ беларусам и никогда быльше в жизни не уступал русскому человеку по национальному вопросу.

    Тая армейская байка была адзіным чыннікам майго станоўчага погляду на так зв адраджэнне, і з 1989 года цягам дваццаці гадоў я лічыў сябе паплечнікам БНФ і бчб руху. Але з 2009 года таковым себя не считаю.

    Сёння я аддаў на Амазон яшчэ адзін свой твор - гэта кніга на ангельскай мове. Спадзяюся мае былыя паплечнікі па бчб руху за ангельскую мову мяне тут на форуме НН не зачэпяць. Дый не для іх пісаў до того на русском, на русском і беларускай, а цяпер на ENG.

    Пасля 2009 я стаў крыху разумнейшым, чым быў з 1972 па 2009. Бо перастаў лічыць рускіх ворагамі беларусаў. Проста ўспомніў, што менавіта яны выратавалі нас ад нацызму ў 1944 і пабудавалі нашу эканоміку пасля 1944, і таму пасля Белавежжа мы змаглі мець нейкую гаспадарку ў суверэннай Рэспубліке Беларусь, незалежнасць якой па сённяшні дзень маем, дзякуючы Расіі.
  • Ну
    24.04.2026
    Я так зразумеў, што сваё месца спадарыня Рагатка бачыць выключна побач з расейцамі
  • Так - не да
    24.04.2026
    Вось цяпер усё на месцы, расеянка Рагатко, якая піша пра сябе любімую на расейскай, бярэ ўдзел ў расейскім конкурсе. Лагічна.
  • Нічога новага
    24.04.2026
    Усё проста, пра такую з'яву як тожебелорусы чулі? Пра гэта яшчэ 100 гадоў таму пісаў Гарэцкі і Купала. Вось выдатны прыклад.
  • Много нового
    25.04.2026
    Нічога новага , сейчас новое явление - тожебелорусы с картой поляка. Слыхали про таких?
  • хмммм
    24.04.2026
    Рэклама Рагатко і яе расейскіх "твораў" гэта нейкая спроба нагадаць пра скандал з яе хлопцам Матолькам? Антон раней вельмі моцна яго сакавітай расейскай пасылаў на твітары людзей, а цяпер прыціх.
  • Свет гэта не русский мир
    24.04.2026
    "Яна заклікала беларусаў не «забівацца ў кут», а захопліваць міжнародную прастору"

    Заўсёды вельмі смешна чуць, як такія белоруски бароняць сваю расейскую мову і кажуць, што трэба выходзіць у свет. Толькі амаль заўсёды той свет гэта канкрэтна русский мир. Хіба, што такая РагаткО лічыць, што расейская мова міжнародная як ангельская, што ж, смешна. Тое, што бамжы каля ваклаза ў Вільні размаўляюць на расейскай, не значыць, што гэта ўвесь свет.
  • *
    24.04.2026
    Свет гэта не русский мир , сапраўдная ўпэўненасць у сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці не патрабуе прыніжэння іншых. Калі чалавеку трэба аб'яўляць іншы народ ці мову «другасортнымі», каб адчуць сябе лепш, гэта сапраўды можа сведчыць пра ўнутраную неабароненасць і комплекс.
  • Три-четыре, ноги шире
    24.04.2026
    Каждый беларус должен прочитать книгу Рогатки написанную на русском,чтобы деколонизоровать себя. А будете упираться, вместо деколонизации, получите денационализацию, со всеми вытекающими.
  • !!!
    24.04.2026
    Добра было б, каб нейкае незалежнае беларускае СМІ, калі маем такія, зрабіла матэрыял пра тое, як розныя такія расейскія беларускі дарваліся ў структуры новай апазіцыі.
  • Іронія
    24.04.2026
    Усё тое ружовае минско-белорусское таварыства з Ку-ку нават не скрывае, што добра сябе адчувае ў русском мире.

    Толькі тады што яны робяць у "русафобскіх" Польшчы і Літве?
  • 007
    25.04.2026
    Іронія , Яны там "на заданіі".
  • Бандэрштадт
    24.04.2026
    Спадарыня Рагатко збіраецца адкрыць свае публікацыі для ўкраінцаў? Можна нейкі тур па Украіне зладзіць? Там таксама зможа патлумачыць сваю пазіцыю пра мову і культуру. Можа першая сустрэча ў Львове? Усё ж такі ў яе таксама быў украінскі эпізод, не толькі расійскі і беларускі.

    Хацелася б пачуць адказ.
  • Бандэрштадт
    24.04.2026
    “Каб перайсці на якасна новы ўзровень, вам трэба перастаць жыць у пастаянным страху, што вас зжарэ Расія”

    Асабліва тую думку магла б патлумаяыць ва Украіне. Да Беларусі таксама пасуе. Але і Літве магла б ці Польшчы. Латвіі і Эстоніі.
  • Тутамашні
    24.04.2026
    З некаторымі агаворкамі, але згодзен:

    Прапагандаваць свае трэба па-першае. Палюбіць свае, ведаць свае, каб і рускаму, і паляку, і амерыканцу пра свае мог цікава распавесці, паказаць.
    Гэта ніколькі не пашкодзіць нам хвалявацца за паглынанне маскалямі, але калі мы акрэсліваем сваю ідэнтычнасць, праглынуць нас, як мне здаецца, робіцца крыху цяжэй.

    Ну і беларускае - гэта прыгожа.
  • .
    25.04.2026
    Тут усё верна (і прыдумана не зараз).
    Пытанне ў тым, а дзе твая ідэнтычнасць. Калі не (толькі) ў мове, то ў якіх каштоўнасцях, поглядах.
    Па тэме артыкула, дзе мяжа паміж 1) "Я павялічваю свой уплыў, тым самым "дэкаланізую" сябе і краіну" і
    2) "Цікава, гэта такая ж руская як мы, толькі са сваім местачковым каларытам".
    Я пакуль не бачу для сябе ў гэтай PR-кампаніі адказаў на гэтыя пытанні.
  • Начинающий писатель
    25.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • .
    26.04.2026
    «Праблема ў тым, што пакуль вы змагаецеся супраць нечага чужога ўплыву, а не павялічваеце свой уласны, вы і знаходзіцеся ў цені гэтага кагосьці…
    Каб перайсці на якасна новы ўзровень, вам трэба перастаць жыць у пастаянным страху, што вас зжарэ Расія»

    Падумаў: Тут усё ж цкаванне ахвяр (віктым-блэймінг).
    Прычыны з наступствамі змяняюць месцамі і ахвяру папракаюць за тое, што яна "знаходзіцца ў цені" гвалтаўніка, і нават за тое, што яна змагаецца з ім.
    Выяўляецца, што якасна слабаваты ўзровень - гэта праблема ахвяры, яна нешта не тое робіць.
    Ага, чулі. Згвалцілі, бо спадніца кароткая. А пасля гвалту вашая праблема, што вы чамусьці жывяце ў пастаянным страху.

    Генетычна папрок "а вы знаходзіцеся ў цені вялікай Расеі" блізкі да іншых звыклых папрокаў да беларускага руху: "ў вас нармальных лідараў няма" (* а іх стагоддзямі рэпрэсуюць, забіваюць, выціскаюць з краіны), "ў вас няма навуковай тэрміналогіі" (* а яе сістэмна знішчалі, з кнігамі і носьбітамі) і г.д.

    І проста пра логіку. Чаму "павялічваць свой уплыў" даецца як супрацьлеглае ад "змагацца супраць чужога ўплыву"? У любым канкурэнтным асяроддзі гэта часткі аднаго працэсу.
    А ў нас асяроддзе не проста канкурэнтнае (калі змаганне ідзе ў першую чаргу за ўплыў сярод беларусаў), у нас яно на цывілізацыйным разломе, паміж Еўропай і Усходам.
    І змаганне па сутнасці ініцыявана не намі, гэта рэўнасць і помста ад "старэйшага брата". Спроба проста павялічваць свой уплыў атрымлівае рэакцыю "рускую мову, культуру прыціскаюць".

    Нарэшце, павялічвае сама Наста "наш уплыў" ці наадварот, па канчатковаму разліку, грае на рост рускага свету (адрас: рускі свет, ліберальны астравок, творчасць нацменаў са сваім каларытам).
    Памяншае яе крок цень ад "вялікай рускай культуры" або павялічвае яе?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць