Комментарии к статье

«Вымер и вымер». Российский блогер Штефанов высказался о белорусском языке. Комики Мирзализаде и Кривец зарубились с ним

  • Маскалям:
    15.05.2026
    Адчапіцеся ўжо ад нас. Раз і назаўжды. Мова была,ёсць і будзе. Не суньцеся сюда са сваёй рускац,са сваім россотруднічеством і іншымі ардынскімі кіпцюрамі.
    Ад[Рэд. Выдалена]ся.

    [Зрэдагавана]
  • Мы іх і іх імперыю д'ябла пахаваем, а не яны нас
    15.05.2026
    Маскалям:, Так спадар, Мы іх і іх імперыю д'ябла пахаваем, а не яны нас
  • Впван
    15.05.2026
    Даже не читал..... все и так понятно. Спор ведь шёл на русском??????
  • Праўда
    15.05.2026
    Впван, нават не чытаў твой каментар. Ведаеш, чаму?
  • Госць
    15.05.2026
    Впван, шмат пытальнікаў трэба разумець як павышэнне голасу? xD
  • Праўда
    15.05.2026
    Навіны русского міра: рапухі супраць гадзюкі.
  • Meme
    15.05.2026
    Цытую адзін з інтэрнэт-мемаў (у арыгінале было пра ангельскую мову): "You speak Russian because it's the only language you know. I speak Russian because it's the only language YOU know. We are not the same".
  • Быў у Эрэване
    15.05.2026
    Гэтага імперца бачыў на мінулым тыдні. Вельмі хацеў перадаць яму, каб яго выдалі з Арменіі Ўкраіне.
  • Рог
    15.05.2026
    І ў чым штафанаў не правы?
  • Ваўкалак
    15.05.2026
    Рог, "что не сделает русская школа, доделает русский штык". Вось і увесь твой Штэфанаў. Нават слова "гутаркі' вымавіў як "гутАркі". Клоун.
  • Праўда
    15.05.2026
    Рог, нагадваю, што заўважаць і абмяркоўваць развагі орка датычна моўнай сітуацыі - поўны ідыятызм.

    Наогул, калі б чалавека-стагоддзі, патрачаныя губернскімі на расейскіх сайтах у спрэчках як правільна тым пісаць "Біларуссія" быў выкарыстаны на вывучэнне роднай мовы, яны б жылі ў іншай краіне. А, ну так…
  • кіно і немцы
    15.05.2026
    Рог, не правы, бо левы
  • Рог.
    15.05.2026
    Праўда, можа у адрозненні ад вас, я ролік глядзеў? І не суджу штафанава па загалоўку.
    А кажа ён наўпрост - што беларуская мова памірае(хтосьці з гэтым не згодны?) і што выратаваць яе можа толькі дзяржаўная гвалтоўная беларусізацыя. Што з гэтых наратываў не праўда?
  • Праўда
    15.05.2026
    Рог., не глядзеў, бо меркаванні оркаў мне не цікавыя. Дарэчы, пра тое і мой каментар вышэй.
  • Праўда
    15.05.2026
    Рог., а калі гэта вашае меркаванне, то, калі ласка, - ніжэй маё.

    Я лічу, што беларушчына як той хворы гадоў сто знаходзіцца на сродках падтрымання жыцця. Гэтыя сродкі: культурныя структуры, што засталіся ў спадчыну ад СССР, нова-народжаныя структуры і ініцыятывы, гэта палітыка дзяржавы (вельмі кволая, а часта - шкодная) і асобныя грамадзяне, такія як мы з вамі.

    Але будучыня залежыць не ад дзяржавы, як (паводле вас) мяркуе імперскі дурань Штэфанаў, а ад народа. Калі ў беларушчыны ня будзе падтрымкі, адкуль возьмецца так званы "гвалт" (насамрэч, дэ-каланізацыя)?

    Менавіта таму важнасць той будучай справы трэба тлумачыць сёння, прама цяпер.

    Сітуацыя з мовай/культурай тычыцца і дзяржаўнасці, вядома ж. Бо калі насельніцтва не мае грунтоўнай прычыны для суместнага пражывання, то яго штучная арганізацыйная структура ва ўмовах геапалітычнага землятрусу доўга не пратрымаецца.

    Ва ўмовах крызісу і адсутнасці спелай нацыі незалежнасць Беларусі трымаецца на дыктатары Лукашэнка, які сам яе паступова і абясцэньвае праз гандаль, каб утрымацца ва ўладзе. Вось такая дыялектыка.
  • Лапідарна
    15.05.2026
    Праўда, чую Зянона Станіслававіча, нацыянальную моўную асьвету патрабуеце ад народа, і на рэсурсы народа. Гэты народ праўда сьпявае задушэўна Гаспада афіцэры. І фінансаваць ды вучыць мову не будзе. Але гэта не важна. Галоўнае каб тэарэтычна ўсе правільна было. Ну і сістэма адукацыі якую Мову? Канешне рускую. А беларускай хай змагары займаюцца, покуль не выздахнуць канчаткова.
  • Лапідарна
    15.05.2026
    Вось хай Літва адчыняе парты для калійных угнаеньняў і тады будзем мову вучыць і сьпяваць
    Хаспада афіцэры. Вусаў у апошняй булле, адобранай і працытаванай Пазьняком дапілікаўся да таго, што ў панаваньні рускага сьвету ў Беларусі вінаватыя Эўропа і Захад
  • Найперш не галасі!
    15.05.2026
    Праўда, нямашака тут аніякае дыялектыкі. Не шукайце грушы на вярбе.
    Дзяржаўнасць Беларусі наўпрост вымываецца вашым "Гарантам". Зліваецца ў каналізацыю. Нават не ў каналізацыію, а ў сарцір.
  • Праўда
    15.05.2026
    Лапідарна, вы гэта…закусвайце!
  • Праўда
    15.05.2026
    Найперш не галасі! , безумоўна, паступова зліваецца, пры амаль поўнай абыякавасці насельніцтва да гэтага працэсу.

    Але ж, пры тым Лукашэнка будзе пазбягаць канчатковага паглынання пакуль жывы, бо ён ня ідыёт аддаваць прысабечаную паляну. Наконт яго спадкаемцаў такой пэўнасці няма.

    Цяпер стала ясна, ці напісаць нанова іншымі словамі?
  • Найперш не галасі!
    16.05.2026
    Праўда, што значыць "будзе пазьбягаць"? Дзе і як ён пазбягае? Пакажыце мне гэтае пазьбяганне.
    Калі тое шчасце ўжо пачнецца?
    Калі ён ўжо нарэшце будзе пачынаць пазьбягаць, назавіце дату.

    Ад самага пачатку ягоны адзіны клопат - як мага мацней інтэгравацца ў маскоўскія структуры для таго каб ў "совхозе беларусец" красці-красці-красці. За гэтае шчасце - беспакарана і бязмежна красці ў совхозе памерам з Беларусь ён ўсімі сіламі без мыла лезе ў расійскія кланы, структуры, праекты.
  • Праўда
    16.05.2026
    Найперш не галасі!, адкажу вам як і вязню ніжэй: крытэрам ёсць аб’ектыўная рэчаіснасць. Агульнай арміі пакуль няма, валюты - таксама. Нягледзячы на мільён падпісаных паперак.
  • Найперш не галасі!
    16.05.2026
    Праўда, апм сапраўды праўда патрэбна ці вам толькі загалоўкі ?
    У нас увогуле арміі няма. Камандуюгчы маецца, і парад рэгулярна.. А арміі мы не маем.
    А тыя сельскія хлопцы, якія надзелі пагоны, каб не працаваць гэта не армія, якую трэба "аб'яднаць", "захапіць" ці яшчэ як нейтралізаваць. МА нават боепрыпасамі не распараджаецца - ўсё даўно здадзена пад ахову і кантроль Унутраным войскам МУС.
    І яшчэ вам на падумаць:
    Тыя, каго вы закамплексавана абразліва называеце "губернскія", "рускамірныя" упарта не пайшлі ваяваць "Кіеў за тры дні". Проста не пайшлі, як Лукашэнка на іх не ціснуў.
    Вось вам і рэаліі - армія, якая адмаўляецца ўдзельнічаць ў вайне па камандзе і адначасова армія, якой ваш "гарант" баіцца даверыць зброю.

    Пра неаб'яднаныя фінансы асобная і доўгая размова. Беларускія фінансавыя сзематозы адмывпюцц ў Расіі, а расійскія ў Беларусі. Падаткі і ўаконы неабзодеыя для гжтага даўно ўзгодненыя. Мытны Саюз і тэхнічныя рэгламенты не пустыя словы.
    Але намінальная фінансавая самастойнасць, як вы любіце, ввгадеая Крамлю прв поўнай кіраванасці праз дыктатуру гаўляйтара. БССР таксама мела голас ў ААН, толькі галасавальшчыкаў прызначалі ў Маскве.

    Карацей, нецікава з вамі, Праўда.
    Абражаць беларусаў вы толькі і можаце, а болей ніц, задумацца што да чаго і чаму так працуе не даяце сабе клопату.
  • Праўда
    16.05.2026
    Найперш не галасі! , то-бок армія, якой няма, ці можа гэта МУС, забараняюць Лукашэнку аформіць канчатковае паглынанне. Я ўжо не чакаю логікі ад вас, проста скажыце - дзеля чаго вы гэтак ганьбіцеся? Каб "перамагчы" ў спрэчцы, якой няма?
  • Паўлюк
    15.05.2026
    Трэба дадаць, што руская мова гэта расейскі эканамічны актыў. Праз гвалтоўнае насаджэнне рускай мовы расея і масква вымываюць з зуседніх краін таленты і танную працоўную сілу. Таму дэрусіфікацыя выгадная для суседніх краін, у тым ліку і Беларусі.
    Ну і маскоўская крывадушнасць гэта ваў. Гвалтам праз русіфікацыю распаўдзілі рускую мову, а потым пачынаецца скуголенне "вы сваю мову можаце толькі гвалтам распаўзюдзіць". Гвалтам так гвалтам, дзе запісвацца?
  • С ленинским прищуром
    15.05.2026
    Паўлюк, Записываться сюда: подъезд национал большевиков, раздел буржуины. Подпольная ячейка революционеров.
  • Праўда
    15.05.2026
    Паўлюк, не толькі эканамічны, але й знешнепалітычны актыў, магутнейшы за ўсе іх крывыя ракеты.

    Але ж невероятным - норм. Малпуючы старэйшага брата хараруса, яны ненавідзяць канкрэтна грамадзяніна пуціна, але не імперыю, што захапіла іх зямлю, і не культуру, што была насаджаная гвалтам.
  • Ура!
    15.05.2026
    Моуны срач! Часть 99999... 999.
  • Indrid Cold
    15.05.2026
    Вывучыў беларускую мову падчас падзеяў 2020 года. Рускай не карыстаюся амаль што. Навошта руская мова па за межамі Расеі?
  • Як гэта навошта?
    15.05.2026
    Indrid Cold, русскій мір сам сябе за межы расеі не распаўсюдзіць.
  • Штэфанаў ватнік для зумераў
    15.05.2026
    Штэфанаў ватнік для зумераў, проста троху больш хітры, няма сэнсу гэта абмяркоўваць
    У яго аснаўная прэтэнзія да крамля ў тым, што яны не такія паспеховыя ў прасоўванні рускага міру, як маглі б. Для такіх ідэальная рф, дзе пуцін троху менш крывавы, троху больш ліберальны.
    Калі ён абвяркоўвае белмову ён таксама маніпулюе. Ён называе гвалтам, квоты на тв на мову і змены заканадаўства пад яе. Але цалкам ігнаруе рэяльны гвалт да беларускай мовы ў РБ - рэпрэсіі супраць актывістаў, культных праэктаў.
  • Gorliwy Litwin
    15.05.2026
    А што такое ўвогуле "стэндапер"?
  • Dіnasaurs will die
    15.05.2026
    Gorliwy Litwin, каб зусім проста, спецыяльна для вашамосці, стэндапер - гэта з'ява больш актуальная ў свеце, чым літвін.
  • .
    15.05.2026
    Dіnasaurs will die, гэта няпраўда. Літвіны на ўсходнім флангу НАТА і ЕС. Куды ўжо больш актульна? Ці зразумелі нешта?
  • Dіnasaurs will die
    15.05.2026
    ., нешта зразумеў
  • Вынікі беларушчыны
    15.05.2026
    Было б смешна слухаць гэтых комікаў, каб не было так сумна, як яны на расейскай мове "бароняць" мову тытульнай нацыі РБ.
    Ну,і як вам беларушчына?
  • _
    15.05.2026
    Вынікі беларушчыны , ты не менш у хлопцаў на гэтым жа канале файне праэкт "Гутаркі" па-беларуску, гэта ўжо не мала. Увогуле лічу "Гутаркі" на сёння напэўна найлепшым што на беларускамоўным ёсць
  • Праўда
    15.05.2026
    Вынікі беларушчыны , вынікі русіфікацыі, брахунчыку.
  • Шклоуски конюх
    15.05.2026
    Смешно читать эти возмущения. Что вы вообще хотели получить от оккупационной власти, которая понимает только силу? За то, что мы сейчас имеем, нужно сказать отдельное «спасибо» инфантильным мирным протестам. И особенно активистам вроде Колесниковой с её сердечками. Итог закономерен: вера в то, что диктатуру можно победить цветами, привела к тому, что теперь уничтожено всё, включая язык.
  • Праўда
    15.05.2026
    Шклоуски конюх , калі губернскія ванькі і праз шэсць гадоў "абуджэння" працягваюць ужываць беларускія словы ў якасці пеяратыва, то не мае значэння, ненавіснікі лукашэнкі яны ці аматары. Будуць маскоўскімі халуямі вечна.
  • кіно і немцы
    15.05.2026
    Шклоуски конюх , а колькі вы маеце сховішчаў зброі, каб зрабіць пратэст не такім мірным? Што, не? Не маеце? Ну то я вас віншую: інфантыльная тут не Калеснікава, а вы
  • Мікола
    15.05.2026
    Шклоуски конюх , не вельмі паваююеш калі побач моцная акупацыйная дзяржава, у прыклад паўстанні Касцюшкі і Каліноўскага , толькі тады калі Расея слабее будзе шанец. А як ваяваць - біцца з амонаўцамі? чалавек можа узяць кій, а яны табе пулю у лоб
  • Шклоуски конюх
    15.05.2026
    Праўда, ​Ой, только давайте без лекций про высокое национальное сознание. Танки, дубинки и оккупационную власть словарем не остановишь. Вы реально решили бороться с вооруженной диктатурой правильным произношением? Посмотрите на Украину пацаны что на Майдане, что сейчас на нуле в окопах говорят на разных языках, в том числе на русском, и им это вообще не мешает давать реальный отпор. А у нас что? Где Позняк со своей лингвистической борьбой в эмиграции длиною в полжизни? Какие реальные результаты? Ноль. Пока вы верите, что режим рухнет от знания белорусского языка, и измеряете патриотизм правильными словами, вас так и будут дальше закатывать в асфальт.
  • Праўда
    15.05.2026
    Шклоуски конюх , рускамоўныя ва Ўкраіне цяпер вымушаны аддаваць жыцці за адзіную дзяржаўную, бо занадта доўга ставіліся да русского міра роўна так, як вы.

    Навогул, разумны чалавек глядзіць на станоўчыя і адмоўныя прыклады суседзяў, пакуль недарэка шукае для сябе адгаворкі.
  • .
    15.05.2026
    Шклоуски конюх , вы з рушчызнай будзеце змагацца русчызнай? Поспехаў не пажадаю.
  • Былы палітычны вязень
    15.05.2026
    Праўда, лухта. Адзінае, чаму маскалі вядуць захопніцкіе войны - гэта імперскі рэваншызм і азіяцкі менталітэт.
    У Польшчы і Фінляндыі амаль няма носьбітаў расейскае мовы, але маскалям усё роўна: абодзьве краіны сярод будучых ворагаў.
  • Праўда
    15.05.2026
    Былы палітычны вязень, калі вы ўжо дакеміце, што лямант “лухта! лухта!” - гэта зусім не аргумент?

    Вось вам, для параўнання, аргумент:

    1. Пасля развалу саўка, Эстонія адразу дала выспятка русскому міру, і пабяжала ў ЕЗ і НАТА. Ніякай значнай нацыянальнай дыскусіі наконт выбару шляху не было. Замест братання з ардой, і нягледзячы на енкі і супраціў імперскай меншасці, эстонцы ўпарта будавалі нацыянальную дзяржаву, свядома ахвяраваўшы часткай свайго суверынітэту для абароны. Гэта стратэгія цалкам спраўдзілася.

    2. Напалову зрусіфікаваная Ўкраіна, выбіраючы шлях, прайшла праз дзве рэвалюцыі, а цяпер кладзе жыцці найлепшых за сваю нацыянальную дзяржаву.

    3. Незалежная, але фатальна зрусіфікаваная Беларусь адразу патрапіла пад маскоўскі культурны бот. Дзякуючы гэтаму, трохі потым, замест няпростага шляху да свабоды, яна абрала “інтэграцыю” і адкрытага маскоўскага сімпатызанта ў правадыры. Праўленне якога лагічна прывяло да вяртання ў рабскі стан, імавернай страты нават фармальнай незалежнасці і магчымага ўдзелу ў чужой вайне.

    Усе пералічаныя краіны маюць аднаго і таго ж суседа. Адзінае істотнае, што іх падзяляла на старце - гэта наяўнасць нацыянальнай свядомасці ў народа. То-бок, стаўленне да варожай імперыі і адпаведнага “міра”.
  • Былы палітвязень
    15.05.2026
    Праўда, і як гэта паўплывала на тое, што краіны Балтыі наступныя ў шэрагу маскавіцкіх нападаў на суседзяў?
    Ступень нацыянальнай самасвядомасці АНІЯК не ўплывае на верагоднасць маскавіцкага нападу.
    Вы разумееце памылковасць гэтай сваёй думкі?
  • Праўда
    15.05.2026
    Былы палітвязень, > і як гэта паўплывала на тое, што краіны Балтыі наступныя ў шэрагу маскавіцкіх нападаў на суседзяў?

    Самым непасрэдным чынам. Беларусь захоплена, Украіна ваюе, краіны Балтыі - вольныя і мірныя (хоць і ў небяспецы з такім суседствам).

    > Ступень нацыянальнай самасвядомасці АНІЯК не ўплывае на верагоднасць маскавіцкага нападу.

    Не проста ўплывае, але з'яўляецца галоўным чыннікам, што ясна прадэманстравана вышэй на прыкладзе розных краін з тым жа самым суседам.

    > Вы разумееце памылковасць гэтай сваёй думкі?

    Не разумею, бо яна не памылковая, наіўны вы дэмагог :)))

    Але ў вас ёсць шанец прама цяпер указаць на іншую прычыну таго, што ЎСЕ еўрапейскія краіны, што сваечасова пагналі ваш улюбёны русскій мір - ад Фінляндыі да Польшы, да Балтыі і да Малдовы, жывуць вольна і мірна, але ЎСЕ краіны і "краіны", дзе ён запанаваў, - безнадзейна хворыя. Калі ласка.
  • Найперш не галасі!
    15.05.2026
    Праўда, той выпадак, калі ч цалкам пагаджуся з Праўда.

    Адно толькі, што Праўда канстатуе нерухомы відавочны фпет "да" і "пасля" без прычынап выніковых сувязяў і дынамікі. Ну але гэта ўжо іншае, хоць таксама па моўнай тэме.
  • Праўда
    15.05.2026
    Найперш не галасі! , што-што я канстатую?

    Дарэчы, вы таксама можаце далучыцца да размовы, каб сваёй бліскучай аргументацыяй выправіць хібы.
  • Найперш не галасі!
    15.05.2026
    Праўда, "ну калі панна Паўлінка так пекна просіць" (с), то паспрабую:
    1. Найперш не галосім, гэта самае важнае. Абазначыць праблему - не значыць знайсці рашэнне. Заявіць (прагаласіць) "ты(я) хворы" не значыць вылечыць.
    2. Функцыянаванне мовы ў грамадстве заўсёды ў працэсе, заўсёды ў дынаміцы. Такога "ёсць/няма" не бывае, з мовамі любымі і паўсюль так не працуе.
    Вось напрыклад ў Францыі рэгулюецца колькасць англіцвзмаў на старонку СМІ. Прычына? "Не забруджвайце нашу мову, шукайце французскія адпаведнікі". У Эстоніі моўным законам прадугледжаныя штрафы за недастатковае выкарыстанне эстонскай.
    Чэхія "чэхізавалася" з сітуацыі яшчэ горшай за нас сёння.
    У кожнага свая сітуацыя, свая дынаміка і адраведна свае рэгуляцыі.
    Нашая сітуацыя сёння, як і рэгуляцыі - тэрор. Адпаведна і такая ж нездаровая дынаміка, нездаровыя працэсы.
    Спынім тэрор - людзі вернуцца да людскасці ва ўсіх праявах жыцця. У моўным, культурным, каштоўнасным плане таксама
    3. Беларускі народ жыве на сваёй зямлі 3500 гадоў, так сведчаць арзеалогія і генетыка.
    Квнсь гэты час нашыя продкі ніколі не былі "аднаэтнічныя" і "аднамоўныя". Таму ня дзіва што ўтварыліся і бытавалі 3 правапісы, 3 алфавіты - кірыліца, лацінка і арабскай вяззю (аль-кетабы). Чатыры мовы га пношым гербе БССР (ССРБ) таксама з'явіліся невыпадкова.
  • Праўда
    15.05.2026
    Найперш не галасі! , 1. [Рэд. Выдалена]

    2. Можа і павернуцца да людскасці, а можа - не. Пасля саўка не павярнуліся, пайшлі нанова “інтэгравацца”. Таму і патрэбная гэтая размова. Пакуль некаторыя людзі яшчэ банальна не разумеюць сувязі паміж русскім міром і рабскім жыццём.

    3. Дзіч нейкая ні аб чым, даруйце. Заўсёды была аснова, і былі прышлыя людзі, якія неяк да яе прыстасоўваліся. Ад гэтага зямля не ставалася татарскай, жыдоўскай ці нічыйнай. Заўсёды існаваў балта-славянскі этнічны грунт. Нават у ЗША такі этнічна-рэлігійны грунт існуе, хоць і падразмыўся з часам.

    [Зрэдагавана]
  • Шклоуски конюх
    15.05.2026
    кіно і немцы, ​Ты серьезно про склады? У ребят в соседней стране в 13-14 году ничего заранее заготовленного не было. Только деревянные щиты, брусчатка и заряженные граждане, которые не боялись. Всё остальное добывалось в процессе: когда народ сам блокировал части и вскрывал нужные кабинеты в РУВД. Нормальные вещи делаются характером, а не сердечками из пальцев.
  • Праўда
    15.05.2026
    Шклоуски конюх , > Только деревянные щиты, брусчатка и заряженные граждане,

    Свядомая брахня, або піянерскі наіў. Прадстаўнікі Захаду Украіны прыехалі са сваёй зброяй, у тым ліку і аўтаматычнай. Бяз гэтага барыкады проста разбурылі б.
  • Вот тебе правда
    16.05.2026
    Праўда, эти же "прадстауники" первыми рванули на запад, когда война началась и сейчас где-нибудь в Германии очень "переживают" за Украину. Сам из Польши за мову переживаешь?
  • Праўда
    16.05.2026
    Вот тебе правда, пра цябе там пэўны карабель распытваў, чакае.
  • Жыгуль
    16.05.2026
    Вот тебе правда, калабаранта забыліся спытаць.
  • Шклоуски конюх
    15.05.2026
    Мікола, ​Ой, ну раз «не повоюешь», то какие вообще могут быть возмущения? Раз решили бояться омоновцев и просто ждать десятилетиями удобного шанса — ну так сидите тихо и смотрите Ютуб на русском языке. У соседей в 14-м году тоже страхов хватало, но они нашли в себе стержень. Вы же сами выбрали капитуляцию, а теперь в комментариях жалуетесь, что с вами как с побежденными обращаются. Определитесь уже.
  • Праўда
    15.05.2026
    Мікола, бо сацыяльны розум, памяць і навыкі планавання у рускамірнага нібы ў залатой рыбкі.

    Што рабіць цяпер, каб наступны шанец быў выкарыстаны, а не прасраны? Што наогул сталася прычынай анамальнай беларускай сітуацыі? Пра гэта яны ніколі не задумаюцца. Галоўнае - гэта "дайце мне кулямёт"-гістэрыка тут і цяпер. Ужо шасцігадовая, нагадаю.
  • Праўда
    15.05.2026
    Шклоуски конюх , ажно цікава, а калі вы кажаце "вы" - каго вы маеце на ўвазе?
  • Мікола
    15.05.2026
    Шклоуски конюх , дэмакратычны Іран паўстаў, там 50 тысяч палажылі з аўтаматаў. Ездзілі і лупілі па людзях. Казахстан - таксама. Дыктатура сябе абароніць, калі захоча. Ва Украіне каб захацелі то перастралялі б той Майдан за 2 гадзіны войскамі АДКБ. Чэхі, палякі, венгры, літоўцы (якія зараз вельмі ганарлівыя) сядзелі як мышы пад венікам аж пакуль СССР сам не разваліўся
  • Былы палітвязень
    15.05.2026
    Праўда, вас, коцікаў 20-га, для якіх існуе адзіная праблема - мова стасункаў.
    Для кожнага адукаванага чалавека мова гэта інструмэнт, а не падстава для самаідэнтыфікацыі.
  • Шклоуски конюх
    15.05.2026
    Праўда, кого я имею в виду под словом «вы». «Вы» — это профессиональные маршеходцы. Это те, кто в 95-м и 96-м просто бродил по улицам туда-сюда. Те, кто в 2001-м, 2006-м и 2010-м устраивал бесполезные «зимние походы». И те, кто в 2020-м искренне решил, что вооруженную диктатуру можно снести снятыми перед лавочками кроссовками, белыми маечками и сердечками вашей Маши Колесниковой.
    ​А историку, который тут рассказывает, что все всегда «сидели как мыши», советую подучить матчасть. Вспомните Слуцкое восстание 1920 года, когда обычные учителя гимназии взяли своих старшеклассников и пошли с оружием в руках отстреливать большевиков. Или вспомните того же Кастуся Калиновского, которого вы сами тут приплетаете: парень в 25 лет поднял восстание против огромной империи. Он не искал исторических оправданий, чтобы отсидеться, и уж точно не снимал обувь, чтобы постоять на скамеечке перед москалями. У этих людей был характер.
    ​А «вы» — это демагоги типа Позняка и все остальные так называемые деятели, которые десятилетиями занимаются исключительно пустой болтовней. Вы 30 лет водили хороводы, а теперь сидите на диванах и придумываете псевдоисторические оправдания своей трусости и тому, почему у вас опять ничего не вышло.
  • Праўда
    15.05.2026
    Былы палітвязень, дзякуй, ясна. Ізноў губернскае плявузганне на беларусаў.

    Але ж, ці ня вашым невероятным было гэтае паўстанне? Ці ня вы, губенскія, верачшалі, што цяпер пакажаце няўмекам-нацыяналістам, як скідваць уладу? Дарэчы, я вас тады падтрымаў, хоць і бачыў яшчэ з вясны марнасць спадзеваў і ўбогасць фронтмэнаў/вуменаў. А цяпер, калі вы мала таго, што абасраліся, дык і ня зрабілі з паразы ніякіх высноваў, зноў вінаватыя іншыя?

    Мне смешна, але і трохі зайздросна вашаму нахабству.
  • Праўда
    15.05.2026
    Шклоуски конюх , здаецца, зразумеў: гэта ўсе, хто заўгодна, акрамя асабіста вас.

    Тады мне застаецца толькі павіншаваць асабіста вас з удалай рэвалюцыяй і пабудовай вольнай Беларусі.
  • Мікола
    15.05.2026
    мова уводзіцца толькі дзяржаўным гвалтам. Семьі могуць часова ратаваць сітуацыю, але праз стагодзе не застанецца тых семьяў. Вам прыклад - дзяржава Егіпет не утрымала тысячагоднюю ідэнтычнасць праз ісламізацыю і насаджэнне арабскай мовы. Многа старажытных народаў пахавала сучасная Турцыя. Лацінская Амерыка - усюды былі народы са сваімі мовамі, зараз іспанамоўны свет. Літва сваю мову увяла гвалтам, беларусаў і палякаў ніхто не пытаўся. Пра Расею усе ведаюць
  • Праўда
    15.05.2026
    Мікола, добрая дзяржаўка прымусіць народ стаць беларусамі? А адкуль яна возьмецца ў краіне, дзе траціна - за расеюшку, а кожны другі ўпэўнены, што гэта Пазняк вінаваты ў тым, што яны абралі Лукашэнку?
  • Аналiтык
    15.05.2026
    На самой справе, гэта дзяржава лукашэнкi пачала гвалтаваць людзей, каб знiшчыць мову.
  • бабруйчанін
    15.05.2026
    Гэты штэфанаў дробная поскудзь але пастаянны госць у венедзіктавахлатыніных " гваздзей даждзей" ....іньшых пастуховых велераў
    Гадавался у Віцебску ...
    Падлетак ні адчувае час ...все хутка зменіцца
    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Ян
    15.05.2026
    А чаму гэты рускі блогер-імперац не кажа як расейская імперыя, у розных яе праяўленнях, стагоддзямі гвалтоўна знішчала іншыя народы, праводзіла татальную русіфікацыю, чыніла іперскі гвалт супраць культуры/мовы/кніг/гісторыі/нацыянальных дзеячоў і гд. І што самае жахлівае, расея дагэтуль працягвае гэта рабіць. У выніку чаго і сталася такая сітуацыя з мовай у Беларусі. Але рускія імперцы маўчаць пра гвалт і ўсе злачынствы іх недаімперыі. Затое, як толькі гэтыя імперцы бачаць нешта на не панятным ім языку, тут жа пачынаюць выць пра “дзяржаўны гвалт” ды “прыцясненне рускаязычных”.
  • Ганя
    15.05.2026
    Дык ён усё правільна сказаў. Толькі дзяржаўны гвалт можа дапамагчы выратаваць нашу мову. Дабравольна ніхто не пяройдзе на нязвыклую для сябе мову, акрамя 0.1% моўных энтузіястаў. Толькі калі перавесьці школы і ўсё вакол на беларускую, то можна выхаваць беларускамоўнае пакаленьне. Іначай ніяк, не падманвайцеся.
  • Праўда
    15.05.2026
    Ганя, альбо вяртанне да нармальнага еўрапейскага ладу, альбо зноў марныя спадзевы на тое, што наступны ельцын-прыгожын падорыць табе волю і пабудуе за ўсходняй мяжой добры русскій мір, які будзе шанаваць цябе, твае правы і тваю незалежнасць.

    Ці засталіся яшчэ імбецылы, якія вераць у апошні сцэнар? На жаль, такіх дахалеры.
  • Найперш не галасі!
    15.05.2026
    Праўда, і што васпане параіць нам рабіць? Нам ўсім - беларускаму народу, я сябе не вылучаю з народа, я і ёсць той "глыбінны народ".
    Ну і асабіста мне ўжо дайце рацыю, што асабіста мне рабіць?

    P. S. Плач Яраслаўны прашу не прапаноўваць: з развалам СССР за гэта ўжо не прыплочваюць.
  • Праўда
    15.05.2026
    Найперш не галасі! , а што вы можаце зрабіць як адзінка глыбіннага народу? Вось тое і рабіце.
  • Найперш не галасі!
    16.05.2026
    Праўда, і ўсё? Ідэй няма?
    Як лаяцца і абражаць, то імпэт цераз край.
    Як да рэальнай работы дык адразу саскочыць, так?
  • Праўда
    16.05.2026
    Найперш не галасі!, не зразумеў: ці гэта занадта малая прастора для такога чалавечышчы, ці наадварот - адпужвае памерамі працы?

    Дзіўная рэакцыя.
  • Filipp
    15.05.2026
    Праз артыкул не зразумела, пра што была спрэчка.
  • Слаўка
    15.05.2026
    Штэфанаў тыповы імперац, бо зусім не разумее, як працуе мова ў Беларусі. У Беларусі не будзе палітычнага прымусу, бо меры па абароне беларускай мовы падтрымлівае большасць і гэта будзе дэмакратычнае дзеянне. Для існавання мовы патрэбна спачатку, палітычная свабода ад пераследу ў першую чаргу, таму што нацыянальна арыентаванае асяроддзе ўвесь час падвяргаецца пераследу ў Беларусі. Напрыклад няма СМІ на беларускай мове, бо ўлада пераследуе. Трэба фармаваньне дэмакратычнай улады, якая б законна, не шляхам гвалту, а шляхам закону, прыняла б законы, падтрыманыя большасцю (у Беларусі большасць падтрымлівае меры па абароне беларускай мовы), якія ажыццяўляюць сапраўднае двухмоўе, спачатку, напрыклад каб на таварах пісалі на беларускай і рускай, а не толькі на рускай. Каб інфармацыя ў грамадскіх прасторах дубліравалася заўсёды на беларускую, і шмат іншых дробных рэчаў на беларускай мове, якія былі выцесненыя з грамадскай моўнай сферы. Мова жыве калі існуе сваё моўнае асяроддзе, і русіфікацыя, якая стварыла беларусам рускамоўнае моўнае асяроддзе пачынаючы ад праваслаўнай пропаведзі часоў Расійскай імперыі і да тэлебачання СССР - гэта ўсё рускамоўнае асяроддзе, якое было створана вакол беларусаў, і ўсё гэта трэба адкруціць яго назад і зрабіць беларускім. Штэфанаў не разумее што рускамоўнае грамадства гэта не роўна каштоўнасці Расіі, і што ў Беларусі беларусы застаюцца беларусамі і пры дэмакратыі яны прагаласуюць, а дакладней ужо прагаласавалі ў 2020, за больш нацыянальна арыентаваную ўладу.
  • Праўда
    15.05.2026
    Слаўка, гэта погляд аптыміста. Рэаліст жа глядзіць: 1) на што ператварыліся смаленчукі за некалькі дзесяцігоддзяў і 2) на што ператварылася т.зв. ДНР за некалькі год.
  • Реалист
    16.05.2026
    Праўда, а ещё реалист вспомнит как "нациянальна арыентаваныя" вдруг ператварылись в поляков, даже клятву принесли. И это вроде как доблестью считается в оппозиционных кругах. Такая вот нацианальна арыентаваная двуличность, только не понятно на какую нацию ориентация. Не на ту ли, которая финансирует?
  • Праўда
    16.05.2026
    Реалист, 45∘10′43.39′′N,30∘55′30.54′′.
  • Жыгуль
    16.05.2026
    Реалист, беларуская мова жыве на вуліцах Варшавы, Кракава і іншых польскіх гарадоў. Ніхто не стаў палякам і ніхто не забыўся пра расейцаў і манкуртаў, дзякуючы якім страціў дом.
  • Есть и для тебя место
    16.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Праўда
    16.05.2026
    Есть и для тебя место, калі вы хочаце здзівіць кагосьці наймярзотнейшымі злачынствамі рашкі, то паспрабуйце на іншай аўдыторыі.
  • Т
    15.05.2026
    Языковой вопрос.
    Разделяй и властвуй.
    Раздели людей по языку и столкни их лбами.
    Направь из туда, куда тебе выгодно. И извлекай прибыль.
  • Кастусь Каліноўскі,сын зямлі Літоўскай
    15.05.2026
    Т, дзеляцца толькі амёбы. Варты звацца Чалавекам і грамадзянінам, размаўляе на роднай мове і шануе мову тытульнай нацыі.
  • Лапідарна
    15.05.2026
    Дзякуй гаранту незалежнасьці вымерла Мова
  • Вольга
    15.05.2026
    Stay calm and make Belarus.
  • Федзя
    15.05.2026
    Мова у кожнага беларуса у сэрдце, нават калі ен на ёй не размаўляе.
  • Праўда
    15.05.2026
    Федзя, любіць беларушчыну і адначасова ўдзельнічаць у яе знішчэнні праз уласныя несвядомасць ці ляноту?

    Частая з'ява сярод тутэйшых, але не прыкмета беларуса. Гэта такі спецыяльны губернскі ментальны стан, чымсці падобны на шызафрэнію. Рана ці позна такая дваістасць вырашаецца, свядома ці вымушана. Смаленчукі не дадуць схлусіць.
  • Немец
    15.05.2026
    Вы пішыце ў Берлін і Брусэль - яна вам Мову дапамогуць вучыць. Гэта абсалютна рэальна
  • бабруйчанін
    16.05.2026
    Здзіўляе калі словы нейкага паДлетка выклікалі падобную увагу....
    Неафіт нідасведчаны ніадукаваны падлетак выказвае прапагандысцкія банальнасці
    О вуснамі младенца ..размаўляе)))
    Нагадаю
    Подросток Достоевского
    Рускаму мальчіку падлетку дай карту звездного неба Он ее завтра вернет ісправленной...
    Гэтага Сашу адмыслова " разкручвают запрашают ..слухают падтрымлівают " бальшыя дзядзі як яны сабе уяўляюць ..кшатлту пералічаных у першым каменце і больш паважаныя рэпатрыянты з усхода ( прозвішча Вас здзівяць)))) Гэта нямы гэта вьюнаша так лічыт
    Былі дагэль ціпа " адукаваныя лііібераььныя рэфарматары " з усхода з МасквА чубайс кох Нямцоў- кірыенка хакамада мізуліна старэйшая яўлінскі
    З Беларусі падобным чынам паводзіл і казал П .Шарамет С Букчін ..Абрамава і К ..Фядута пушкініст упарты і нязменны у сваіх перакананнях
    Падобныя горш за жырыноўскага зюганава..
  • Не аддавайма сваіх
    16.05.2026
    1. Штэфанаў беларус, выхаваны ў Беларусі (Віцебск), у спрэс рускамоўным асяроддзі
    2. Пры гэтым бачна, што ў яго прынамсі былі намаганні вучыць беларускую і размаўляць на ёй. Нават нядаўна на пэўных выпусках і жывых стрымах ён фрагментамі пераходзіў на беларускую, і гэта нават не найгоршая беларуская, якую я чуў. Стараўся.
    3. З-за моцнай зацікаўленасці тэмай постсавецкіх краін агулам, тэмай Украіны, гісторыяй суіснавання мясцовых моваў і культураў з імперскім і савецкім гегемоніі, у хлопца ёсць пэўная профдэфармацыя, у якой ён многія сцверджанні, у той ці іншай ступені актуальныя для Украіны, працягвае на Беларусь. А вы ўпэўненыя, што так не робіце? ;)
    4. Давайце не зліваць нашых дзеячоў Расіі, нават калі яны маюць пазіцыі, не згодныя з нашымі. Штэфанаў - беларус па нацыянальнасці і выхаванні, які размаўляе з менавіта той самай часткай рускага міру, якая сумняецца ў імперскіх наратывах, асуджае Пупаілупу (як і сам Штэфанаў), і шукае іншых перспектываў. Наадварот, добра было б мець гутарку і з такімі дзеячамі, артыкуляввць ім наш погляд і ўмець яго абараніць, практыкаваць дыскусію зрусіфікаваных Беларусаў і беларускамоўных беларусаў. Што, Сімяон Полацкі выключна расійскі дзеяч? Выдавец Пётр Мсціславец, які прыехаў у Масковію з нашых краёў і пачаў выдаваць кнігі, таксама не наш? Яўхім Карскі, адзін з бацькоў беларускай лінгвістыкі як навукі - рускі лінгвіст? Ну і, канечне, нават Барыс Майсееў, які вырас і пасталеў тут, спяваў і на беларускай таксама (на ютубе ёсць), ён таксама чыста расійскі артыст? Усе гэтыя людзі, і Штэфанаў таксама - гэта беларусы з сацыяльнай вагой (аўдыторыяй), і дзеля беларускае справы варта, наадварот, прывабліваць іх да Беларускасці, а не антаганізаваць і дэманізаваць
    5. Ёсць пэўная абсурдзінка і каламбур у тым, што словазлучэнне 'рускі беларус' з'яўляецца граматычна правільным, і дасканала апісвае пэўны клас людзей, якія агулам з сімпатыяй ставяцца да Беларусі і беларускасці, памятаюць, адкуль яны родам, аднак глядзяць на яго праз оптыку Расіі - прычым не абавязкова прадзяржаўную і прапуцінскую, як і ў гэтым выпадку.

    Перад намі шмат працы, і словы Штэфанава тут можна ўспрыняць як перасцеражэнне і задаць сабе, як беларускамоўным беларусам, шэраг не самых камфортных пытанняў. Неяк так.
  • Valadzimir
    16.05.2026
    Не аддавайма сваіх, гы-гы. Якія ж, рабяты, вы наіўныя. Расея, як сапраўдная імперыя, гуляе ўдоўгую, і тое-сёе ў яе атрымліваецца. У які ўжо раз нагадаю, што Расея пасьля захопу і зьнішчэньня, са сваімі эўрапэйскімі хаўрусьнікамі, ВКЛ і ўсёй РП, для таго і стварыла на гэтай тэрыторыі "Белоруссию" і "белоруссов" (ёсьць падазрэньне, што й гэта таксама з маўклівай згоды і падтрымцы эўрапэйцаў), каб потым паступова яе насельнікі-"белоруссы", освобождённые от польско-литовского ига, былі цалкам асіміляваныя (з захаваньнем хіба што "национального колорита"), і "Белая Русь" снова слилась в одно целое с Великой (якая таксама пабыла "Белой") Русью-Россией.
  • Праўда
    16.05.2026
    Не аддавайма сваіх, дык вам даспадобы манкурты, што прасоўваюць імперскія наратывы? То забірайце сабе ўсіх: клінцэвічаў, хадаронкаў, азаронкаў, гігіных, арыстовічаў і ўсё БТ разам. Не забудзьцеся пра сямашак, каяловічаў і іншых заслужоных вашых.
  • Праўда
    16.05.2026
    Valadzimir, як жа задзяўблі вашыя летаргічныя каментары.

    А нічога, што гэтая "навязаная" назва замацавалася за Падзвіннем і Падняпроўем яшчэ ў 16-м стагоддзі? Нічога, што расейскі царызм, пагуляўшыся ў раскол ВКЛ, а потым спалохаўшыся, забараніў яе адначасова з назвай "Літва" ў 1840-м?
  • Valadzimir
    16.05.2026
    Праўда, кім і дзе яна тады "замацавалася? На картах, у геаграфічных трактатах, ды тагачаснай геапалітычнай дэмагогіі ўладароў. І я заўсёды маю на ўвазе не выкарыстаньне кімсьці гэтай назвы да нейкай тэрыторыі, а назву ЎСЯГО гэтага краю, УСЁЙ краіны. Падняпроўска-падвінская Беларусь, як і Палесьсе, як і "мала"Літва, - як АДЗІН З РЭГІЁНАЎ Вялікай Літвы, калі так хочацца ягоным жыхарам і "традыцыйна" склалася - чаму не, і гэта было б нармальна. І, паўтару, самае галоўнае - накінуўшы на ўвесь гэты край назву "Белая Русь", чужынскія паліттэхнолагі фактычна адсеклі тутэйшы народ ад ягонай тысячагадовай ЛЮТІЦКА-літоўскай, і ня толькі, гісторыі. Пакінуўшы яму толькі паўтара стагоддзі "белорусской гісторыі", яны зрабілі яго бязродным халопам чужынцаў. Падазраю, што такім як Вы, лукавым абаронцам "праўды", гэта якраз і трэба.
  • Праўда
    16.05.2026
    Valadzimir, яшчэ раз, назва "Беларусь" была забаронена разам з "Літвой", але была адроджана, напэўна, Багушэвічам, і пашырылася на ўсе беларускія тэрыторыі паводле прынцыпу агульнасці гаворкі сялянства. Ніхто яе спецяльна не навязваў.

    Сёння ніхто не забараняе вам папулярызаваць назву зніклай краіны. Але супрацьстаўляць свае летуценні рэальнай гісторыі адраджэння - суцэльнае глупства. Справа не ў назвах, а ў русіфікацыі большасці насельніцтва.
  • Найперш не галасі!
    17.05.2026
    Праўда, э-э-э.... як бы тут мякчэй сказаць....
    Карацей, прыслужнікі Масквы стараюцца адмяніць, анігіляваць, абясцэніць дзяржаву Беларусь метадам абясцэньвання афіцыйнае назвы Рэспубліка Беларусь.
    Не варта звяртаць увагу на шапіто ліцьвінаў, люцічаў, піцекантрапаў, аўстралапітэкаў.
    Хай імітуюць сваё ганарлівае гыгыканне дзесці за хатай, не цягніце іх ў дыскусію.
    )
  • Не аддавайма сваіх
    16.05.2026
    Гігін, Азаронак і іншыя - гэта дзяржаўныя прапагандысты, якіх корміць і вырошчвае аўтакратычная сістэма. Размаўляць хутчэй трэба не з імі, але з іх аўдыторыяй. Яны і не захочуць з вамі размаўляць, бо няма неабходнасці, яны і так на кані і лепшага ўзроўню дыскусіі не патрабуюць.

    Арастовіч - былы дзяржаўны прапагандыст Украіны, а цяпер апальны палітык з дзівосным наборам меркаванняў, агулам не разумею што ён у гэтым спісе робіць.

    Штэфанаў - блогер і дакументаліст з Беларусі, які знаходзіцца ў рэзкай апазіцыі і да беларускіх, і да расійскіх рэжымаў, пераконвае аўдыторыю ў жорстаксці і бессэнсоўнасці імперскіх поглядаў і дзеянняў, але глядзіць на Беларусь з перспектывы таго, кім ёсць - моцна русіфікаванага беларуса з Віцебску, які ад ранняга ўзросту шмат штодзённых і побытавых сувязяў меў менавіта з расіянамі і якога аўдыторыя расійская, большая і больш дыскурсіўная, цікавіць болей чым размова выключна з беларускай, і тым болей, беларускамоўнай аўдыторыяй.

    Такі кантэкст жыцця ў чалавека, як і ў мноства іншых беларусаў (асабліва з рэгіёнаў ля Расіі) і вельмі дзіўна чакаць ад яго іншага. Каб Штэфанаў як чалавек, блогер і дзеяч болей цікавіўся менавіта Беларуссю і беларускімі наратывамі, гэта вы/мы, як турбабеларуская і беларускамоўная частка грамадства, мусілі яго пераканаць. А пакуль мы размаўляем самі з сабой - тыя пытанні і аспекты, якія Штэфана паставіў у сваім відэа, на жаль, падобныя на праўду.


    p.s.
    Паміж палітычным эмігрантам, з якога гараць азадкі ў расійскіх прапагандыстаў і прадзяржаўнікаў, і літаральнымі прапагандыстамі і ідэолагамі рэжыму ў Беларусі ёсць вялікая розніца. Не ў тую браму галяеце, спадар Праўда. Вам могуць не падабацца меркаванні і нават наратывы, якія чалавек агучвае, аднак не пабачыць розніцу паміж дзяржаўнымі ідэолагамі, якія культывуюцца і ўзрошчваюцца аўтакратычнымі рэжымамі - і іх паслядоўнымі крытыкамі-апазіцыянерамі, з любога боку палітычнага і ідэалагічнага спектру, ёсць гіганцкая прорва.
  • Праўда
    16.05.2026
    Не аддавайма сваіх, размаўляць трэба са сваімі, а расейцу Штэфанаву я нічога не вінны, няхай хоць памрэ дурным.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць