Славяне или христианизированные балты? Генетика позволила решить спор о том, кто похоронен на древнем некрополе в Вильнюсе
-
05.07.2026Дык таму і называецца "Рускі горад", што кампактна пражывалі. Яшчэ было Нямецкае прадмесце. Потым было яўрэйскае гетта.
Па лічбах незразумела. Знайшлі паўтысячы пахаванняў, а высновы робяць па 9 мужчынах. -
05.07.2026Літвінайціс, усё так! А тое, што Вільня стала Вільнюсам толькі ў 1939 голы, вінаватыя палякісы!
-
05.07.2026Выдатны разбор! Цікава, што і беларускі праваслаўны прыход, і Карчма, і некалі беларускі ЕГУ размяшчаюцца наўпрост вакол гэтага могільніка. Як быццам цягне да карэнняў беларусаў.
-
05.07.2026На жаль у сучаснай Літве гэта застанецца невядомым, і нам па-ранейшаму будуць на папулярным узроўні адмаўляць у любой ролі ў гісторыі ВКЛ.
-
05.07.2026"Дзесяцігоддзямі ў навуковым асяроддзі вялася дыскусія вакол этнічнай прыналежнасці людзей" - бо ідэалогія савецкіх акупантаў забараняла пісаць праўду.
Як сёння ідэалогія іншых акупантаў і іх хаўруснікаў, забараняе пісаць праўду аб Літве й літвінах- народу Літвы. -
05.07.2026Які цікавы, грунтоўны і навуковы артыкул!
Менавіта з такіх матэрыялаў я і пачаў падтрымліваць НН з часоў Марціновіча.
Чаму нельга рабіць такія матэрыялы часцей? Навошта гэты тупы клікбэйт пра нейкія замежныя вяселлі, нізкаякасныя матэрыялы пра яшчэ больш нізкаякасныя серыялы ды іншая жаўцізна?
Лянуецеся старанна працаваць і робіце стаўку на клікбэйт? Дык вось жа — можаце ж пісаць пра гісторыі, якія сапраўды цікавыя беларусам. -
05.07.2026Nk, напэўна таму, што гэта нішавыя матэрыялы, якія прачытае ад сілы пару тысяч чалавек, яшчэ менш зразумее пра што напісана. А жыццё больш разнастайнае за гістарычная разборы.
-
05.07.2026Язычнікі? Сур'ёзна?
Можа, паганцы? -
05.07.2026А з гэтым вельмі цікавым праэктам як ?
-
05.07.2026На літоўскай "Пагоне" выява вершніка з крыжом Еўфрасінні Полацкай, на шчыту.
Князь Літвы Войшалк, сын караля Міндоўга, які стаў каралём Літвы ў Наваградку і дзе пахаваны на гары Міндоўга, заснаваў праваслаўны манастыр і пасля сам стаў праваслаўным манахам.
Князь Літвы Альгерд (Дзмітрый у хрышчэнні), бацька Ягайлы, заснаваў праваслаўную Прачысценскую царкву, аб якой вы пішаце.
Вы пішыце аб Вільні, які немцы звалі горад Русінаў, дзе знайшлі пахаванні хрысціян.
І апасля гэтага вы пішыце, што Якаў (Ягайла) займаўся хрысціянізацыяй Літвы? У вас мо й 2+2=3?
Якаў, князь Віцебскі, сын праваслаўнага хрысціяніна Дзмітрыя (Альгерда), стаўшы каралём Польшчы, займаўся акаталічываніем праваслаўнай Літвы. Разумееце розніцу, паміж акаталічваннем і хрысціянізацыяй?
Усьвядомлівайце. -
05.07.2026"яцвяжскіх плямёнаў" якія жылі ў вакол Гардоні ў пачатку 20с. усе размаўлялі бел. мовай.
-
05.07.2026бачыць у гэтых «Rutenos» сваіх балтамоўных продкаў, якія прынялі праваслаўе».
1) Грэкі а не "праваслаўныя" (тут павінна быць мова, тэрміналогія ВКЛ, а не прапаганда романова імперыі)
2) усё гэта да падзела (11c), таму ўсходняе хрысціянства , ці - хрысціяне -
05.07.2026"Рускі (цывілізацыя вікінгаў) горад" мецца на ўвазе Беларусі - Літвінскі, не якой масковіі нават ў мангольскіх плянах не было ў той час. Гэта акадэмічная мова
[Зрэдагавана]