Комментарии к статье

Польская исследовательница белорусской идентичности мечтает о памятнике «кулаку» в Минске и ждет, когда Беларусь снова откроется миру

  • Літвін
    05.07.2026
    Мабыць у лесе воўк здох.
    Тутака напісалі Менск.
    У першыню за 120 рокаў існавання НН.
    Імперыя будзе пераможана!
  • не абальшчайцесь
    06.07.2026
    Літвін, правапіс разам са зместам перакачаваў з артыкула на "свабодзе"
  • змагар
    05.07.2026
    Вядомая байка ўсіх імперцаў, што беларусаў няма ці што беларусы не больш чым калхознікі...
  • цалкам загоны, і помнік трасянцы
    05.07.2026
    " ушанаваць постаць беларускага селяніна ў гарадскім асяроддзі"

    цалкам загоны, і помнік трасянцы
  • Жэня
    06.07.2026
    цалкам загоны, і помнік трасянцы , прычым выдуманай трасянцы. Асабіста знаю некаторых суразмоўцаў з кніжкі. Выглядае, што яны імкнуліся гаварыць з ёй па-польску. У выніку атрымался мясцова-польская трасянка. Так яна і запісала. У жыцці ў іх намнога меней польскіх словаў.
  • бабруйчанін
    05.07.2026
    Наконт помніка " Кулаку" цікавая прапанова думка
    Мне таксама у 90 х прыходзіла думка аб выкарыстаніі у назве парцыі ці руха Кулак кулакі ...
    Адзінае ні пагаджусь " кулак" гэта зусім ні " пан" ...хутчэй аўтарытэт стараста ..хай " бацька" ))))
    Але Бацька а ні ...бек бей ..башы
    Зараз... ))) рэпатрыянт дадасць)))
  • Vvs
    05.07.2026
    бабруйчанін, Кулак - гэта гаспадар. Фермер які меў ўласную гаспадарку, жывел, зямлю, любоў і жадане працавць на ўласнай зямлі. Ад сваей працы мець хлеб.
  • хм
    06.07.2026
    бабруйчанін, "кулак" гэта бальшавіцкі тэрмін накшталт лукашэнкаўскага "свядомы" ці "змагар".
  • Усё будзе
    06.07.2026
    Vvs, Шкада толькі, што "кулак" не меў зброі і не валіў чырвонадупых, якія ўрываліся да яго з "экспрапрыяцыямі" і "рэквізіцыямі".
  • Найперш не галасі!
    06.07.2026
    Усё будзе, але менавіта кулакі былі рэсурснай базай усіх супраціваў калектывізацыі ў Расіі.
  • Найперш не галасі!
    06.07.2026
    хм, гэта было да бальшавікоў ў царскай Расіі.
    Кулакі - тыя, хто выйшлі з "міра", з вясковай абшчыны, самі індывідуальна плацілі падатак (подать). Самастоцныя гасрадары па-за миром. Часцяком мелі млын, або прэс для выціскання алею і да тп дробныя лакальныя вытворчасці.
    Пры татальным панаванні абшчыны (мир) ў с/г РІ кулакі былі мясцовымі манапалістамі на неабходныя сялянам паслугі, таму раслі прэтэнзіі да іх з боку мира - сялянскае абшчыны. Адсюль і выраз "кулаки-мироеды".
    Пра тое, што ў Расіі сяляне і пасля адмены крапаснога права жылі, вялі гаспадарку абшчынаю, па-руску миром, бальшавікі старанна замоўчвалі. Калгасы - працяг абшчыны. Асобны селянін не плаціў дзяржаве подать, агульны зборны падатак плаціў мир. На гэтай асаблівасці РІ і закручаны ўвесь сюжэт рамана Гогаля "Мёртвыя душы".
  • ага
    05.07.2026
    а наступнай яе кнігай будзе пра даследаванне ідэнтычнасці паноў тых кулакоў-калгаснікаў )
    BTW, замест кулака-калгасніка лепей узяць назву ад Ажэшкі (якая з роду Арэшка)))
  • Пан
    05.07.2026
    Кулак, калгаснік- гэтае ўсё рудыменты перыяду савецкай акупацыі. У савецкі час, калгаснік быў па сутнасці як крыпастны ў часы расейскай імпэрыі: ні пашпарту, ні дазволу на свабоду перамяшчэння, ні грошаў за працу.
    Чаму вам не сорамна, што вас, беларусаў і вашую ідэнтычнасць, асацыіруюць з перыядам савецкай акупацыі, калі вы не ймелі ні ўласнай волі, ні незалежнай дзяржавы?
    Мо таму,што вы самі ведаеце сваю гісторыю толькі з савецкага часу, а сябе лічыце калгаснікам, які ў лепшым выпадку размаўляе трасянкаю, бо гарадскія ж размаўляюць па-расейску.
    Не сорамна? Па гэтаму артыкулу, дык нават ганарыцеся.
  • Т*
    06.07.2026
    Мая мара каб краіна пазбавілася ад гэтага калгаснага стэрыятыпу. Каб замест калгасаў аднавіліся фермы. Каб кожнаму жадаючаму была дана зямля і свабода працавць на свей зямлі. Дадзены усе набходныя льготы, кдыты, усё неабходнае разам здапамогай збыту прадукцыі. Уся тая дапамога якая існуе ў фермераў у Польшчы іншых краін Эўразвязу.
    Каб людзі ў сельскай мясцовасці мелі поўную свабоду і незалежнасць ад тых ці іншых дзяржаўных структур ці нейкага старшыні.
    Людзям неабходна свабода і фінансавая дапамога, ўласная зямля, гаспадарка. Каб жыць у дастатку і мець незалежнасць.
  • Федзя
    06.07.2026
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць