Комментарии к статье

Литовского блогера, который возил туристов в Чернобыльскую зону, посадили в Беларуси за политику

  • Свейка Лабадзенаўна
    30.08.2026
    Кашчунас, Будрыс, Світоюс, вы дзе? ВАШАГА грамадзяніна ўзялі ў закладнікі, а вы як у рот вады набраўшы! Ці можа быць большая ганьба для дзяржавы???
  • Світоюс змагаецца з беларусамі
    30.08.2026
    Свейка Лабадзенаўна, Світоюс зараз у ФБ аднаго беларуса змагаецца супраць беларускай Пагоняй.
    Яму не да абароны якогасьці звычайнага грамадзяніна Летувы, якога Лукашэнка кінуў у турму.
    Ён заняты барацьбой з нацыянальна-арыентаванымі беларусамі. Што там Лукашэнка з грамадзянамі Летувы робіць Світоюса не цікавіць.
  • шпиен
    30.08.2026
    странно, что по статье о «содействии экстремистской деятельности", он же идеальный кандидат для статьи о шпионаже: ездил в приграничные с Украиной районы
  • Удакладненне
    30.08.2026
    Няма дакладна задакументаваных сведчанняў, што Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, бо выбары не былі прызнаныя ані народам Беларусі, ані міжнароднай супольнасцю ў сувяўі з тым, што відавочна былі сфальсіфікаваныя. Аляксандр Лукашэнка скарыстаўся тым, што Святлана Ціханоўская пакінула краіну, узяўшы 15,000 еўра ад КДБ, і ўжо ў бяспечным месцы адмовілася праводзіць сваю інаўгурацыю. Ніводная краіна не прызнала Святлану Ціханоўскую Прэзідэнтам Беларусі, абмежаваўшыся агульнымі тытуламі, дазваляючымі легітымізаваць плыні грантаў у адпаведныя эканомікі краінаў, якія змаглі добра манетызаваць беларускія пратэсты.
  • Ваншот
    30.08.2026
    Удакладненне, н-дры-та-туна-туна-тун - скрипела старая шарманка
  • выбары на маскоўскай мове ?))
    30.08.2026
    Удакладненне, . "Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай,"

    выбары на маскоўскай мове ?)) дзе гэта было спадарства 1 прыклад калі на маскоўскай мове улада перайшла да пераможца ?
  • Янка
    30.08.2026
    Удакладненне, нягледзячы на тое, што рэжым зрабіў ўсё, каб адразу ж знішчыць сапраўдныя вынікі галасавання 2020, засталося вельмі шмат сведчанняў аб тым, што Лукашэнка разгромна прайграў - ад колькасці людзей, якія прыйшлі на выбарчыя пастарункі з белымі лентамі да затрымкі апублікавання вынікаў галасавання ў прадугледжаныя лукашэнкаўскімі законамі тэрміны. Засталіся вынікі "Голаса", а таксама аўдыёзапіс, на якім высокі віцебскі чыноўнік патрабуе ад сябраў выбарчай камісіі змяніць месцамі стосы падлічаных бюлетэняў за Ціханоўскую і Лукашэнку, то бок зрабіць г.з. "Владимирский перевёртыш". Колькасць назіральнікаў была незаконна абмежаваная, акрэдытацыю атрымалі выключна штатныя прарэжымныя "назіральнікі". Рэжым актыўна зрываў перадвыбарчыя мітынгі ня толькі Ціханоўскай, але нават і Дзмітрыева. Між тым усю сваю перадвыбарчую кампанію Лукашэнка праводзіў сярод наменклатуры і сілавікоў, якія адміністрацыйна і гвалтоўна забяспечылі крадзеж выбараў. Гэта ніякім чынам не нагадвае перамогу са звыш за 80 адсоткамі галасоў.
  • памяць
    30.08.2026
    Пратэсты былі выкліканы прымусам выезду Ціханоўскай за мяжу? Ух ты, нешта новае. Чалавеку, які быў амаль на ўсіх маршах нават праз шэсць гадоў такая ваша няпраўда здаецца вельмі непрыстойнай.
    Супраць гвалту, беззаконня - так. Супраць Лукашэнкі- так. А вось пра Ціханоўскую там не ўзгадвалі, хіба пару плакацікаў было за ўвесь час пра " Свету" на сотні тысяч народу.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць