Комментарии к статье

Назад к ручке и запрет на смартфоны: университеты вынуждены менять формат занятий и контрольных, иначе ИИ не дает ни учить, ни проверять

  • Вынік будзе аднолькавы
    02.09.2026
    Інфляцыя т.з "вышэйшай адукацыі" пачалася даўнавата, зараз мы назіраем пачатак краху. Адмова ад смартфонаў, вяртанне да гліняных дошачак, бо інакш немагчыма пракантраляваць "чэснасьць" ведаў, гэта само па сабе прызнанне фікцыі. Гэта прызнанне таго, што ўсім пабарабану, гэта пусты бюракратычны канвеер, плата за магчымасць сядзець на больш высокіх паверхах сацыяльнай іерархіі. Гэтая сыстэма сама сябе падтрымлівае. Тыя, хто "заплаціў" не хочуць сядзець на адным паверсе з тымі, хто "не заплаціў", бо агідна. Заўважце, пра кампетэнтнасць і прафесіяналізм гаворка не ідзе. Навошта вучыць і разумець тое, што робіць машына, непанятна.
  • UFO
    02.09.2026
    Вынік будзе аднолькавы, Напэўна, вы так і не змаглі "ў вышэйшую адукацыю" і напэўна, разумовую працу ўспрымаеце абстрактна, таму й такія высновы.
  • Van der Graaf
    02.09.2026
    "Навошта вучыць і разумець тое, што робіць машына, непанятна."

    Пабольшэ спорта нада, сьвежага воздуха.
  • Генік
    02.09.2026
    глядзіце што робіцца. Раней мы рыхтаваліся да іспыта у бібліятэцы. Прачытаеш пару кніг, робіш нататкі, "шпоры". Пасля некалькіх кніг складаецца больш поўнае уяўленне аб тэме. Зараз знаемай адказы рыхтуе чат Джыпіці, прычым яна дае указанні з якога пнкту гледжання разглядзець тэму. Гэта важна напрыклад у гісторыі. Гатовы адказ прачытаў пару разоў, перасказаў - атрымаў "пяцерку". А што у галаве засталося - ніц. Яшчэ, калі я вучыўся, гэта было 30 гадоў таму, на некаторых прадметах, напрыклад па тэарэтычнай механіцы, нам расказвалі што вось гэту формулу, або метад распрацаваў студэнт у нейкім 1905 годзе. Паказвалі чарцяжы з тых даўніх часоў, там былі і еўрапейская і расейскія. І мы былі уражаныя якія тады былі разумныя студэнты, не то што мы халяўшчыкі
  • Парадокс
    02.09.2026
    Калі ты можаш самастойна вывучыць любы курс любога універсітэту, а насамрэч, самаму зрабіць для сябе такі курс, які заточаны на 100% пад цябе, потым самастойна рэалізаваць свае веды на практыцы, як зрабіў Цукерберг 20 гадоў таму, то ніякай паперкі, што твае веды "правераны" не трэба. Універсітэт заўжды быў тым месцам, дзе храніліся і перадаваліся знання. Раней ты не мог атрымаць гэтыя веды самастойна ў сябе дома. Уся літаратура, усе людзі, якія валодалі знаннямі, вопытам, методыкамі, яны былі ва ўніверсітэце. Зараз гэта проста бюракратычны механізм які выдае за грошы паперкі, як квіткі, для ўваходу ў пэўнае сацыяльнае кола, не больш. Таму мы назіраем такую дэградацыю традыцыйных інстытутаў. Мы назіраем катастрафічнае падзенне рэйтынгаў "прафесійных" палітыкаў у Еўропе і гэта звязаныя рэчы.
  • UFO
    02.09.2026
    Парадокс, Калі вы "прасяклі фішку", чаму вы яшчэ ня Цукерберг?
  • Людзі, за якімі трэба сачыць
    02.09.2026
    Прахіндзеяў дастаткова. Нядаўна чытаў на НН артыкул пра адну такую нашую суайчынніцу, якая падманула бюракратычны апарат, каб "пралезці" у вышэйшае кола ЗША. Скажу прама. Без дапамогі адпаведных ворганаў зрабіць паперку, што ты перамог спартакіаду ў Менску і ўсталяваў рэкорд немагчыма. Але больш за ўсё уразіла адсутнасць рэакцыі адных і рэакцыя доугіх. Ай маладзец, ну глядзі "мухля крыта". То бок гэта "нармальна". На такіх людзей нам прапануюць арыентавацца па жыцці. Яны на білбордах. Яны ў топе. Мы ў торбе. Фіцжеральд. Вялікі Гэтсбі. Вынік будзе аднолькавы.
  • хто там іх ведае
    02.09.2026
    як па мне, адцоты пісаныя ШІ ззяюць быццам елка на каляды.
    Іх нават цяжка трохі перапісаць, каб было не так адметна, бо сама структура тэкстаў нейкая не чалавечая.
    бясконцыя спісы, параграфы, нейкія дзівацкія падзагалоўкі, плотнасць тэксту ці знарок разбаўленая, ці знарок перасычаная... Ды шмат чаго там. Калі вока прыстраляеш, дык з трох радкоў усё зразумела.
  • Митрофанушка
    02.09.2026
    Правильно! Зачем учить географию? Кучер куда надо и так довезёт.
  • Алекс
    02.09.2026
    Шчыра кажучы, не вельмі разумею: у чым розніца паміж дапамогай ІІ і дапамогай сяброў? Іх трэба кантраляваць аднолькавымі сродкамі, вызначаючы межы дапушчальнага.
    І я не ў захапленні ад "кодэкса гонару", які прадпісваў студэнтам стукаць адзiн на аднаго. Значна лепшыя назіральнікі ад вуза, як і ў нас.
  • візіянер
    03.09.2026
    Слухайце, а хіба сэнс стварэнне штучнага інтэлекту не быў у тым, каб людзі не грузілі сабе мозг 15 год, а потым яшчэ і на працы? Ну пачытайце фантастыку, асабліва раннюю. Мы падыходзім да эпохі, калі будуць вывучаць толькі базавыя уменні, каб абслугоўваць тэхнічную структуру ШІ, ну і інфраструктуру людзей. То бок нікому кандыдаты навук і акадэмікі не будуць патрэбныя. Школа будзе 2-3 гады, каб навучыць пісаць, чытаць, лічыць і яшчэ год на тлумачэнне светабудовы. Ну а далей дзіця свабоднае да 18 гадоў, пасля чаго ці сядзіць на базавым пасобіі і робіць што хоча, ці ідзе на нейкую фізічную працу. Вось нашая будучыня. Навошта сушыць глузды, калі за цябе гэта зробіць машына? Галоўнае машыну абслугоўвай. Гэта як аўто, навучылі ездіць, а вучыць падрабязнасці ня трэба, ёсць абучаныя людзі. І калі ў вас ёсць дзіця, то аддавайце яго вучыцца ў ПТУ, праз 20-30 год чалавечы розум страціць вартасць адназначна.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць