Комментарии к статье

В Минске ещё семь парковок сделают платными

  • Урбаніст
    12.10.2026
    Ніяк не нажруцца. Між тым сутнасць муніцыпальных платных парковак не проста ў тым, каб разгрузіць цэнтры гарадоў ад лішка аўтамабіляў, а ў тым, каб аўтамабілісты больш карысталіся грамадскім транспартам. Калі ж сетка грамадскага транспарту нязручная, як напрыклад на вуліцы Мельнікайце, альбо на вуліцы Сурганава, то ўся гэта сістэма ператвараецца ў банальны пабор. І дакладна не павінна быць платных парковак па выходных днях, апроч хіба што вакальных наваколляў. Але і там павінна існаваць сістэма кароткачасовых (15-20 хвілін) бясплатных парковак.
  • Сапраўдны ўрбаніст
    12.10.2026
    Урбаніст, які не ведае, навошта платные паркоўкі павінны быць.

    Можа пачаць з той прычыны, па якой "не павінна быць па выходных днях"? Мабыць таму шта мала машын дый усім хапае месца? Ну дык а калі нават у нядзелю недзе не хапае, чаму нельга збіраць аплату толькі таму, што выхадны? Мо яшчэ за мэтай карыстання грамадскага транспорту (які па выхадным таксама мае меней шчыльны расклад руху) будзе нельга рабіць розны кошт у розных раёнах горада, бо недзе попыт на паркамесца паболей? Або можа як раз таму, што аўтамабіль ("аўта" - свой) у рынкавай ж гаспадарке (не саўдэп) падпарадкоўваецца законам рынка (попыт руху ды прапанова транспарту як паслугі) ды таму рэагуе на рынкавыя ж (аплата) механізмы рэгулявання (за поспехам існуючых платных робяць новые дзе яны патрэбны)?

    Калі ты забяспечваеш кошт канкрэтнай паркоўцы такі, што не патрэбна знасіць палову горада пад аўтаінфраструктуру, а кіроўцам - дастатковы каб карысталіся ёю або паркаваліся ў другім месцы і пешшу/на грамадскім транспарце, то й добра. Як паркоўка добра, не як транспортная сістэма гораду (гэта і дарогі з вуліцамі, і грамадскі транспорт з маршрутамі ды праязнымі), якая павінна каб горад рухаўся - і каб рабіў гэта эфектыўна, без лішніх марнаванняў на тое, что дае толькі страты (на рамонты, ці страчаныя прыбыткі з пустуючай зямлі)

    Гэта не значыць, што на Мельнікайтэ не патрэбная плата за паркоўку, нават калі там няма руху грамадскага транспарту (а навошта ён там, фактычна спальным мікрараёне з амаль што транспартным хабам а пяці мінут пешшу?). Як і не значыць, што на Сурганава ўсё дрэнна з транспортам (навошта там бесплатная паркоўка?). Як і не значыць, что нават дзе калі паркоўка прыватная, то яна не павінна ўдзельнічаць у гарадскім руху (ці будзе выгада прадаваць месцы, або здаваць у арэнду - калі па нормам усё роўна патрабуюць будаваць), або калі гарадская/дзяржаўная - што грошы з паркоўкі нельга пусціць на тыя ж аўтобусы, якія будуць альтэрнатывай аўто (для якога яшчэ знайдзі паркоўку), нават калі ўсё роўна хтосьці будзе казаць пра паборы.

    Рэзюмэ: платная паркоўка - гэта адзін з інструментаў рэгулявання эфектыўнасці землекарыстання, а не панацэя ад лішка аўто. Як патрэбна карыстацца той зямлёй, залежыць ад мноства фактараў; і выкарыстоўванне платных парковак разам з развіццём грамадскага транспарту - гэта нармальная (нават звычайная) праца для гарадоў - нават тых, дзе няма тэрмінаў кшталту "муніціпальны".
  • Юзік
    12.10.2026
    Як у Еўропе
    А вы як думаді, будзеце свае карчы паўсюль ставіць?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць