Комментарии к статье

Тихановская показала свои материнские будни

  • Андрусь
    13.10.2026
    Навошта вы пераклалі ейныя цыдулкі на нашую мову? Варта было б пакінуць, як у арыгінале, каб было бачна, што, нагледзячы на 2020 год і вайну Ціханоўская працягвае выхоўваць дзяцей расійцамі - на мове пуціна, лукашэнкі, ГУБАЗіКа ды іншых варожых груп і асобаў.
  • Ботам
    13.10.2026
    Андрусь, а вы хацелі, каб дзеткі засталіся галоднымі мо? Вы данацілі сям'і Святланы на рэпетытараў, каб тут такое закідаць? Запытайцеся лепш у свайго яйцатраса, на якой мове ён здае Беларусь Пуціну!
  • Кастусь
    13.10.2026
    Андрусь, [Рэд. Выдалена]. Если колхозник начнет вешать свой энкеведешный бред на трасянке, он станет борцом за свободу Беларуси? Оставьте в покое свету с её детьми и мужем, нас её частная жизнь мало касается.

    [Зрэдагавана]
  • Жора
    13.10.2026
    Ботам, я вельмі добра памятаю, як Ціханоўская ў перадвыбарчым выступе на БТ у 2020 годзе заяўляла, што вольна валодае беларускай мовай. То якія рэпетытары? Расейская мова ў сям'і - ейны свядомы выбар.
  • Жора
    13.10.2026
    Ганьба! Іншага каментарыя тут быць не можа.
  • Андрусь
    13.10.2026
    Ботам, а якая сувязь паміж рэпетытарамі і мовай паўсядзённага жыцця нацыянальнай лідаркі? Ці беларусам, каб пачаць жыць па-беларуску трэба рэпетытараў наймаць? Самім не сорамна? Ціханоўская хто? Руская за знакам качаства, ці беларуска? Ці ў яе нават пасля ўсяго, што адбылося і адбываецца, так і не прачнулася пачуццё нацыянальнай свядомасці ды ідэнтычнасці?
  • Жора
    13.10.2026
    Вось, калі ласка, доказ: youtube.com (падставіць слэш) watch?v=RUK8rt8jrAg
    на 33-яй секундзе Ціханоўская кажа: "свободно владею беларусским языком".
  • Андрусь
    13.10.2026
    Кастусь, ну дык яна ж сама выклала кавалак свайго асабістага жыцця, значыць мусіць атрымліваць рэакцыю грамадства. Мне, напрыклад, крыўдна, што яна за столькі гадоў не змяніла расійскамоўную ідэнтычнасць на беларускую, і, відавочна, дзяцей гадуе расійцамі. Гэта рыса да ейнага свядомаснага партрэту, якая з гледзішча беларусаў не ўпргожвае гэты партрэт.
  • Быть или не быть
    14.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • калі не ведаеш мовы - ты эмігрант ці беларусфоб і не якіх палітычных правоў ў РБ я цябе няма
    14.10.2026
    Кастусь, " трасянке, он станет борцом за свободу Беларуси? " так трасянчшык -беларус, і мае права на палітычную дзейнасць ў РБ , а калі не ведаеш мовы - ты эмігрант ці беларусфоб і не якіх палітычных правоў ў РБ я цябе няма
  • Кастусь
    13.10.2026
    Андрусь, ещё раз вопрос, с которого спадар эффективно съехал. Кто больший враг: русский язык или колхозники-энкеведешники во власти?
  • расейскі язык наш галоўны вораг
    13.10.2026
    Кастусь, добрае пытанне дзякуй, расейскі "язык" наш галоўны вораг . Супраць калгаснікаў нічога не маю , ведаю добра 18с гісторыю ВКЛ, і не беларусафоб як ты расейскамоўны неверагодны
  • Андрусь
    13.10.2026
    Кастусь, па-першае, нацыянальную мову расіі называць "русский язык" - сама мала - нелагічна, ды і стваральнікі першых узораў лістаратунага стандарту гэтае мовы называлі яе не інакш, як "язык россійскій". Па-другое, канешне ж, расійская мова большы вораг. Бо асіміляваныя з расійцамі расійскім этнічным уплывам насельнікі Беларусі і ствараюць умовы для існавання ўлады калгаснікаў-энкавэдыстаў, якія ў сваю чаргу таксама асіміляваныя з расійцамі расійскім этнічным уплывам і таму маюць практычна не адрозны ад расійцаў светапогляд і менталітэт, адным з асноўных чыннікаў фармавання якіх, як вядома, ёсць адпаведная нацыянальная мова.
  • Жора
    13.10.2026
    Кастусь, гэта адзін і той жа вораг.
  • Лол
    13.10.2026
    Кастусь, гэта адзін і той жа вораг. Няма апрычніны без расейшчыны, і наадварот.

    Шкада, што за 7 год табе гэтага так ніхто і не патлумачыў. А з іншага боку, хто б здолеў? Тыя, каго ты слухаеш, самі вырошчваюць дзетак рускамірнымі.
  • Кастусь
    13.10.2026
    Кастусь, цішэй. А то зусім парвешся. Вата ж не трывалая.
  • мае дзеткі 5:і моўныя, і нeведаюць маскоўскай мовы
    13.10.2026
    Лол, "Тыя, каго ты слухаеш, самі вырошчваюць дзетак рускамірнымі. "

    1) "рускамірнымі", дадаў - расейскамірнымі.
    2) Слухай мяне, мае дзеткі 5:і моўныя, і нeведаюць маскоўскай мовы.))) Нам афра- азія жахлівая не патрэбна. Што беларускія бацькі (92%) робяць ca сваімі дзецьмі, я не разумею ...
  • Кастусь не
    13.10.2026
    Лол, почему за 7 лет мне это не объяснили? Вопрос почему за 30 лет ты это не понял? Забыл председателя говорящего на трасцянки и заносивщего флаг бчб в Верховный совет? Надо какую-то организацию основать типа "стоп фальсификаторы истории" для людей с памятью карася.
  • Лол
    13.10.2026
    Кастусь не, ці ў тваёй рэчаіснасці жыве нейкі іншы Лукашэнка? Бо ў маёй маецца адное той, хто ўсё жыццё і пад любым сцягам прагнуў падзяліць з табой і Пуціным радасці расейшчыны і цэннасці расейскага свету, і свайго дабіўся.
  • Сяргей
    13.10.2026
    надпiсы на рускай мове
  • ай ай беда какая
    13.10.2026
    Сяргей, и что?
  • Ыван
    13.10.2026
    Сяргей, ну и что?
  • Если
    13.10.2026
    Сяргей, а если бы были на польской?
  • на маскоўскай мове дзе дэмакратыя была пабудавана?
    13.10.2026
    ай ай беда какая , на маскоўскай мове дзе дэмакратыя была пабудавана? правы чалавека, волі , праходзілі выбары, улада паз іх пераходзіла ? 1 прыклад ?
  • Янка Збеглы
    13.10.2026
    на маскоўскай мове дзе дэмакратыя была пабудавана? , а на беларускай мове дзе?
  • Woodoo Cult
    14.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • ВКЛ (шмат стагоддзяў) , БНР, нават першыя гады РБ
    13.10.2026
    Янка Збеглы, " а на беларускай мове дзе? "
    ВКЛ (шмат стагоддзяў) , БНР, нават першыя гады РБ (якая пераходзіла не мову). Мяжа паміж Вольнай Эўропай і дэспатычнай азіяй заўсёды каля Смаленска і Старадуба
  • Янка Збеглы
    13.10.2026
    ВКЛ (шмат стагоддзяў) , БНР, нават першыя гады РБ,
    Дэмакратыя ў ВКЛ? І каго прыгонныя халопы абіралі?
    БНР? За паўгады існавання каго абралі?
    РБ да Лукашэнкі? Адзіны раз сумленна гэтага ж Лукашэнку абралі, вось гэта дасягненне канешне!
  • "Дэмакратыя" - перагіб, але ж
    13.10.2026
    Янка Збеглы, не блытайце феадальную сістэму з маскоўскай сатрапіяй. Магчыма, з Масковіі вашыя продкі ў ВКЛ і збеглі разам з іншымі, бо адчувалі розніцу.
  • крывавыя дэспаты- цары што ў 16с. што сёння ВЫРАШАЮЦЬ каму жыць а каму NIE
    13.10.2026
    Янка Збеглы, "Дэмакратыя ў ВКЛ?" Tak, Тагачасная дэмакратыя, пра якую вы ардынцы маеце магчымасць толькі марыць нават сёння.)) У нас каля 13 % (Францыя і Брытанія толькі ў 19с дасягнулі гэтай лічбы) кіравалі Рэспублікай, а ў вас звар'яцелыя, крывавыя дэспаты- цары што ў 16с. што сёння ВЫРАШАЮЦЬ каму жыць а каму памерці
  • Янка Збеглы
    14.10.2026
    "Дэмакратыя" - перагіб, але ж, як жаж тады так атрымалася што прадстаўнікі шляхты ВКЛ часцяком ішлі служыць маскавітам? Фёдар Бельскі, Сямён Бельскі, Міхал Глінскі, Фёдар Мсціслаўскі, Дзмітрый Вішнявецкі, Канстанцін Паклонскі і г.д.
  • "Дэмакратыя" - перагіб, але ж
    14.10.2026
    Янка Збеглы, як некалькі здраднікаў з розных гістарычных перыядаў перакрываюць гіганцкія плыні ўцекачоў у ВКЛ? Толькі з адной Веткі расейскімі карнікамі было вывезена "дадому" каля 60 тыс. уцекачоў.
  • Woodoo Cult
    14.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • мы за ВКЛ -БНР -РБ тут газуем
    13.10.2026
    Если, "если бы были на польской? " таксама не наша мова , мы за ВКЛ -БНР -РБ тут газуем
  • Woodoo Cult
    14.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • extrym
    13.10.2026
    Так і не навучылася за ўсе гэтыя гады. Прыкра што й дзяцей выхоўвае на мове акупанта.
  • Вохці
    13.10.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Да
    14.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • да слёз
    13.10.2026
    «Калі вяртаешся дадому, а дзеці ўжо спяць, а заўтра трэба сыходзіць, калі яны яшчэ спяць…»

    такой працаўніцы не ведаў шчэ свет.. чым яна займаецца?
  • Так были ж фото
    13.10.2026
    да слёз, не видели? А еще и бокс. Надо держать себя в форме, а то ведь откроется форточка возможностей - и не пролезешь в неё.
  • Парада
    13.10.2026
    У нармальнай сям'і жонка перш за ўсё мужа нармальна корміць, каб не сышоў!
  • О як прыпякае
    13.10.2026
    Парада, скончыліся тыя часы, калі жонкі вас абслугоўвалі
  • Ахахах!
    13.10.2026
    О як прыпякае, Ты ничего не перепутала? Это вас всю жизнь абслугоўваюць. Иди поработай на автосервисе, каменщиком, грузчиком или сантехником.
  • Вучыцца трэба было
    13.10.2026
    Ахахах!, не, не пераблытала, у мяне вышэйшая адукацыя. Вучыся добра і не давядзецца працаваць " в автосервисе, каменщиком, грузчиком или сантехником." Жанчына тут ніпрычым. А абслугоўваць сябе давядзецца самастойна, абслуга скончылася.
  • Прахожы
    13.10.2026
    Вучыцца трэба было, Пры чым тут вучыцца? На рабочых спецыяльнасцях часта працуюць людзі з вышэйшымі адукацыямі. А калі і без - гэта рэальна цяжкая і патрэбная праца, не вашыя псіхолагі-маркетолагі-таролагі-"реснички-нохтики", без якіх грамадства сапраўды абыйдзецца. Але з кім тут дыскутаваць?!
  • Нетолерантный белый маскулист
    13.10.2026
    Вучыцца трэба было, Вот в этом и есть суть современного "феминизма"

    [Зрэдагавана]
  • ,
    13.10.2026
    Прахожы, жанчыны часцей атрымліваюць вышэйшую адукацыю зараз, у тым ліку магістратуру, як толькі атрымалі да яе доступ.

    [Зрэдагавана]
  • да яркая
    14.10.2026
    Прахожы, а жанчыны не працуюць па рабочых спецыяльнасцях? вось на нашым заводзе, напрыклад, праца прыбіральшчыцы, якая прыбірае мужскія сарціры, адносіцца да працы са шкоднымі ўмовамі, за гэта ёй малако выдаюць.
    а сярод таролагаў між тым шмат мужчын (пацікаўцеся на ю-туб), а папы, амапаўцы, ідэолухі і т.п., дзе спрэс мусчыны - во ўжо дзе " цяжкая і карысная" праца. ну
  • Ахах!
    14.10.2026
    да яркая, А хто "правільна" лічыць галасы ў т.зв. "выбаркамах"? А хто трасе начосамі на розных "паседжаннях"? Хто ўваходзіць у склад "гарбузовага баталёна" ды іншых "саюзаў жанчын"?
  • да яркая
    14.10.2026
    Ахах!, хто? нявольніцы? а хто стаіць, нахіліўшыся, за зачыненымі дзвярыма, ківаючы і баючыся пачухаць лысіну? хто трасе мільядрамі гаманцамі, утрымліваючы цела? хто ахоўвае цела і іншае грае ў хОКей?
  • Муэская логіка
    14.10.2026
    Нетолерантный белый маскулист, у чым? Што вучыцца трэба?
  • Фэйспалм
    13.10.2026
    НАТА: будзем бамбіць Беларусь.
    Прэзідэнтка Ціханоўская: збіраем ланч-бокс.
  • будзем бамбіць расейскія войскі ў Беларусi
    13.10.2026
    Фэйспалм, " НАТА: будзем бамбіць Беларусь."
    дадаў " НАТА (Беларус з Менску): будзем бамбіць расейскія войскі ў Беларусi."
  • Сатурн
    13.10.2026
    Эти сопли никому не интересны. Лучше бы она сказала, как собирается вместе с беларусами свергнуть режим и придти к власти(уже 7-й год пошел, а у нее нет никакого конкретного плана свержения режима - лучше бы об этом думала) и что КОНКРЕТНО будет делать в переходный период - а не вот эти все тревелы и "кожны робiць што можа". И личную жизнь нужно держать при себе, а не выставлять ее напоказ!
  • Талінн
    13.10.2026
    Сатурн, хочеш зробити добре - зроби це сам. Вивчи білоруську мову, говори тільки нею, заручися підтримкою ЄС та США, створи партію з назвою «Європейська Білорусь», зроби революцію, переконай КГБ, міліцію, суддів перейти на твій бік, скинь Лукашенка, проведи вибори, ти станеш президентом Білорусі. Mission complete.
  • Hans
    13.10.2026
    Даўно заўважыў, што нават болей зацятыя нацыяналісты чым Ціханоўская зь дзецьмі й сабакамі пераходзяць на "понятный язык"
  • беларусы коцікі
    13.10.2026
    - зноў гэтая нявестка ліхая - дык яе няма тут - то вось жа спадніца вісіць!
    Адна хай у дудку дудзе, іншая хай катлеты пячэ, пятая(ы)-дзясятая(ы) - не лезь у палітыку, не на той мове, не тое, не так... Беларусь - радзіма матыватараў інэртнасці, пасіўнасці, млявасці ды абыякавасці да жыцця.
  • Дежавю
    13.10.2026
    Вот теперь, если бы она была мужчиной, непременно должен был бы появиться фотоснимок с девочкой на руках....
  • Мова на фота паказальна
    13.10.2026
    Амаль усе у дэм сілах па-за камерай на языке размаўляюць. За рэдкім выключэннем накшталт Пазняка, Вячоркі.
    Асабіста мне ўсё роўна хто як дома размаўляе. Але крывадушна, калі нехта публічна пра мову акупантаў кажа, але сам у гэта не вера.
  • Ё
    13.10.2026
    Мова на фота паказальна, тым не менш, калі вы публічная асоба і беларускі палітык, то ўсё што вы робіце на публіку, павінна рабіцца па-беларуску. Гэта павінна быць стандартам.
  • Дзіўная адгаворка
    13.10.2026
    Мова на фота паказальна, а калі "ўсе" пойдуць з даху скакаць?
  • Сматрашчы
    13.10.2026
    Правильна, Лукашэнка тоже любиу паказываць, какой он харошый ацец, кагда Коля быу маленький. "Ацяплиць визэрунак", как гаварат паляки.
  • Сматрашчы
    13.10.2026
    * тожэ
  • Беларус
    13.10.2026
    Давно отработил внимание, что когда на ниве выкладывают новость о новой книге на беларусском или что-то в этом роде там никогда нет ободряющего комментария для автора этой книги за сохранение беларусчиня, там вообще нет комментариев. Зато сюда сбежалась вся моўная паліцыя. Лицемерие все это и ханжество.
  • ПалПалыч
    13.10.2026
    Беларус, причем минимум половина этих ущемленных на белмове разве что в интернете пишут
  • .
    13.10.2026
    Ёсць такое.
    Бо такіх цікавіць не літаратура.

    І дарэчы, па большасці гэта не "моўная паліцыя". Бо такая б хоць трохі цікавілася б пытаннямі мовы, словаўжывання, тэрміналогіі і т.п.
    Аднак таксама амаль не цікавяцца і не абмяркоўваюць.

    Хутчэй, гурткі палітычных хэйтараў, якія для кожнай персоны маюць спіс папрокаў, часта ірацыянальных або недарэчных.
    Спіс папрокаў часткова распрацоўвае лукашысцкая прапаганда, гэтыя падхопліваюць.

    Канкрэтна па мове: маглі б шукаць хаўруснікаў, а не ворагаў. Калі чалавек робіць крокі, часткова пераходзіць на беларускую мову, але пакуль не паўсюдна ў побыту, прыхільнік беларусізацыі гэта б падтрымліваў і заахвочваў.
    А не выпісваў бы з беларусаў за тое, што мэта пераходу яшчэ цалкам не дасягнутая.
    Нават у ідэальных умовах поўны пераход (вяртанне) грамадства на сваю мову зойме не адно пакаленне.
  • забі зяпу
    13.10.2026
    ПалПалыч, А што дрэнага ў тым каб пісаць у сеціве на роднай мове? Ня кожны масквароты невук адкрые сваю шуфлядку каб сказаць "не разумею тытульную мову нацыі" бо лукашэнка дурань на ёй не гаворыць і я такі самы дурань. Сорамна быць быдлам, якое ў школе 10 год вучылі ды не навучылі.
  • ,
    13.10.2026
    забі зяпу, у тым, што ў жыцці па-беларуску кажы і не ганьбіся
  • Лол
    13.10.2026
    ., Чэхі: "Хто не размаўляе чэшскаю, той не чэх!" --> Воля, дабрабыт, павага.

    Тутэйшыя: "Наша лідарка сёмы год робіць першыя крокі!" --> Cамі ведаеце, што...
  • .
    13.10.2026
    Пераход знакамітага чэшскага гісторыка Францішка Палацкага ("Бацькі нацыі") на чэшскую мову заняў 30 год.
    Ад знаёмства са старажытнымі чэшскімі кнігамі, праз некаторыя навуковыя артыкулы на чэшскай, двухмоўны часопіс, манументальную працу "Гісторыя Чэхіі" на нямецкай да працягу яе ўжо цалкам на чэшскай і палітычнага лідарства.
    Са сваёй жонкай ён усё жыццё ў сямейным побыце працягваў размаўляць на нямецкай, напісаў ёй больш за 500 пісем на нямецкай.

    Аднак мясцовая гапата абясцэніла б усё, што ён зрабіў для сваёй мовы, гісторыі, нацыі, толькі за апошні факт.

    Вы самі перайшлі на беларускую, мабыць, 2-3 гады таму, аднак пыху ўжо адрасцілі.
    Пад артыкуламі пра літаратуру, мову, спадчыну я вашых - увогуле ніякіх імён з гэтых каментаў - не памятаю.
    Затое любая нянавісць і размежаванне - вы ўсе там. Мова толькі повад сярод іншых повадаў: М або Ж, аўто або самакат, эмігранты або тыя, хто засталіся, і г.д. і г.д.
    Мінімальнага эмацыйнага інтэлекту хапае зразумець, у чым ваша галоўная матывацыя.
  • Лол
    13.10.2026
    ., Калі адказаць па сутнасці няма чаго, у ход ідуць:

    - Выпадкі-выключэнні з далёкай даўніны (асабіста ў мяне поўны пераход да беларускай заняў год-паўтара, і мне чамусьці здаецца, што Ціханоўскай бліжэйшая мая сітуацыя, чым сітуацыя прафесара з пачатку 19 стагоддзя, які банальна не мог карыстацца чэшчынай праз адсутнасць тэрміналогіі),
    - Асабістыя абразы (пыху ўжо адрасцілі, мясцовая гапата),
    - Уласныя фантазіі пра суразмоўцу (самі перайшлі на беларускую, мабыць, 2-3 гады таму),
    - …І ганьбаванне іншых неназваных каментатараў, куды ж без гэтага.

    Традыцыйнае бінга дэмагога, брава!
  • Ха-ха
    13.10.2026
    ., там дарэчы артыкул пра перавод кнігі на беларускую, якой нават на рускай няма, выклалі. Колькі думаеце там каментатараў?))
  • удоўна бачна на фотаздымках
    13.10.2026
    ., "на чэшскую мову заняў 30 год."
    шмат хто праз гэта прайшоў, і мы пройдзем , нажаль не з гэтым пакаленням. Гэтых "неверагодных" Беларусь - беларуская не цікавіць (што цудоўна бачна на фотаздымках) , гэтых цікавяць рукі ў гору, цоі, шаманы, лайно на асфальце, рпц, блок, і г.д.
  • .
    13.10.2026
    Вы прыводзіце чэшскі лозунг "Хто не размаўляе чэшскаю, той не чэх!" XIX ст., у адказ атрымліваеце прыклад з чэшскага аднаўлення таго ж перыяду.
    Дарэчы, сам Ёзэф Юнгман, які і прыдумаў гэты лозунг, пераходзіў на чэшскую 15 год, а ў сям’і, з жонкай і дзецьмі так і не перайшоў.
    І гэта выдатны і цалкам рэлевантны тэме артыкула і абмеркаванню прыклад.
    Можна дадаць да Юнгмана і Палацкага яшчэ Даброўскага і атрымаем, што ўсе галоўныя дзеячы першай хвалі самі вярталіся да чэшскай цяжка і непроста. То-бок, размова не аб выключэннях.

    Вы перайшлі за год-паўтара, а блізкіх, дзяцей за колькі перавучылі?
    Аспрэчваеце, што 2-3 гады таму, аднак час не кажаце. Усё разумею.

    Вы раней падпісваліся "Імя", "Ага", "Праўда", зараз "Лол". Маеце свае моўныя хібы і асаблівасці.
  • Лол
    13.10.2026
    ., Новы “аргумент” - новая нерэлевантная аналогія.

    Юнгман і Палацкі пераходзілі на чэшскую 15-30 гадоў не таму, што ім было цяжка вучыць словы, а таму што яны з нуля стваралі навуковую і літаратурную чэшскую мову, якой да іх у прынцыпе не існавала ў сучасным друкаваным выглядзе. Юнгман 15 гадоў пісаў першы 5-томны слоўнік, ствараючы тэрміналогію, якой дагэтуль карыстаюцца як гатовай.

    Дзеячы пачатку 19-га стагоддзя літаральна прарубалі шлях праз лес, але не шукалі апраўданняў для тых, хто не хацеў вучыцца, а ставілі планку нацыі высока. Дзякуючы гэтаму, той лозунг, што я ўзгадаў, ужо напрыканцы 19-га стагоддзя стаў агульнанацыянальным.

    Прыблізна тым жа шляхам у той жа час прайшлі эстонцы, латышы, фіны, славакі, балканскія і іншыя народы.

    Шлях беларускай мовы ў 21-м стагоддзі збольшага пракладзены і заасфальтаваны: яна кадыфікаваная, мае велізарную корпусную базу, слоўнікі, курсы і інструменты. Таму параўноўваць стваральнікаў мовы з сучаснымі публічнымі фігурамі, якія гадамі і дзесяцігоддзямі не могуць перайсці да яе выкарыстання, - гэта нахабная падмена паняццяў.

    Ну, а рэшта - гэта традыцыйныя для вас фантазіі і дэмагогія, на гэта ўжо лянота звяртаць увагу.
  • .
    13.10.2026
    1. Складанасці ў навуковай і літаратурнай тэрміналогіі не тычацца да звычак камунікацыі ў сямейным побыце. Таго, што заставалася з "вясковай", было па-большасці дастаткова.
    2. Калі самі дзеячы мовы, якія з ёй і над ёй працавалі, былі звышматываваныя, аднак мелі цяжкасці з уласным перанавучаннем моўных звычак, то не трэба патрабаваць большага ад неспецыялістаў.
    3. А прыклад Юнгмана з лозунгам "Хто не размаўляе чэшскаю, той не чэх!", які не працуе нават да яго самога, паказвае непрыдатнасць простых схем у рэальным жыцці.

    Неафітаў даволі часта заносіць. Калі ў самога атрымалася даволі хутка, пачынае з пагардай глядзець на тых, у каго яшчэ не.
    І не памятае самога сябе, якім яшчэ быў "да пераходу". Гэта, відавочна, крывадушна і не чэсна.

    Вы не адказалі, колькі дзяцей і блізкіх перавялі на нашу мову, і як хутка.

    > "Ну, а рэшта - гэта традыцыйныя для вас фантазіі і дэмагогія, на гэта ўжо лянота звяртаць увагу."
    "Імя" ў традыцыйным для сябе звароце паўтарыў сваю традыцыйную адгаворку і традыцыйна адмовіў, што ён гэта ён.
  • Лол
    13.10.2026
    ., Колькі разоў трэба тлумачыць? Гэтыя людзі СТВАРАЛІ сучасную чэшчыну ў сітуацыі, прынцыпова непараўнальнай з той, у якой мы сёння апынуліся. Найбліжэйшыя нашы аналагі - гэта нават не кола першай “Нашай Нівы”, а філаматы, Багушэвіч і Дунін-Марцінкевіч. Нацыянальнай адукацыі, інфраструктуры, грона чэшскамоўных калегаў, нават арыстакратычных чэшскамоўных жонак - не было НІЧОГА.

    Мы сёння ледзь сабе ўяўляем, з якімі цяжкасцямі даводзілася сутыкацца тым бацькам нацыі 200 гадоў таму, таму не маем тэхнічнай магчымасці падыходзіць да іх з сучаснай лінейкай, як вы бессаромна робіце. З цяперашнімі (псэўда)беларускімі дзеячамі, якія пагалоўна вывучалі беларускую ў школе, якім далі ўсё, акрамя разумення, сумлення і волі, гэтыя людзі не маюць нічога агульнага.

    Затое прыклад лозунгу “Той чэх, хто размаўляе чэшскаю”, які нарадзіўся ў вузкім коле мовазнаўцаў і праз нейкі час стварыў нацыю і дзяржаву, якраз выдатна дэманструе, як насамрэч працуе вызваленне з-пад імперскага гнёту. Не ў неверагодных летуценнях, а ў рэчаіснасці.

    Каму той лозунг чамусьці недаспадобы, той застанецца чужынскім халуём навечна або канчаткова зманкурціцца. Абодва шляхі для народа Беларусі зараз адчыненыя наўсцяж, заўдзякі ў тым ліку і балбатунам-фэрштэйнерам вашага кшталту.

    Наіўныя спробы ad hominem і пытанні псіхічнага здароўя традыцыйна пакідаем за дужкамі. Прапаную абмеркаваць іх прыватна з “Імя” і іншымі, хто зараз з вамі ў адным пакоі.
  • .
    13.10.2026
    Існавала "чэшчына", не з пустога места стваралася. Не трэба пра "вузкае кола". Для таго ж Юнгмана чэшская была роднай, з вёскі.

    А калі ўвогуле не лічыце Чэхію XIX стагоддзя рэлевантнай аналогіяй, то і прыбярыце свой прыклад адтуль з лозунгам “Той чэх, хто размаўляе чэшскаю”.
    Выцягваць з гісторыі толькі карыснае для сябе - маніпуляцыя.
    Або той гістарычны кантэкст рэлевантны, і тады бяром і лозунг, і ўлічваем складаныя ўмовы ягонага выкарыстання, ў тым ліку, самім аўтарам лозунга.
    Або той кантэкст нерэлевантны, і тады пакідаем яго ўвесь па-за межамі гэтай дыскусіі.

    Жыццё атрымалася складаней за лозунгі. Якая навіна!

    Імя, мы з Вамі удваіх дакладна ведаем, што не першы раз размаўляем і што як мінімум у гэтым Вы зараз хлусіце.
    І ўжо ў гэтым ваша слабасць.

    Ad hominem тут не рэлевантны. Які пераход на асобы, калі вы (і іншыя) самі пачынаеце сваю аргументацыю з атакі на асобы. На сямейную камунікацыю Ціханоўскай.
    І калі Вы параўноўваеце свой асабісты хуткі пераход на мову з яе, то, па-першае, ейная публічная камунікацыя на беларускай пачалася даволі хутка і адразу на добрым узроўні.
    Па-другое, калі атакуеце сямейную камунікацыю, прывядзіце і свой уласны прыклад таго ж самага: колькі дзяцей і блізкіх перавялі на нашу мову, і як хутка.
  • Лол
    14.10.2026
    ., А хто казаў, што з пустога месца стваралася? Чэшчына захавалася сям-там ў выглядзе вясковых дыялектаў, але мовы для гарадскога жыцця проста не існавала. Словы “прадмет”, “прырода”, “паветра”, “расліна” і шмат іншых Юнгману давялося прыдумваць/запазычваць і кадыфікаваць. Параўнайце з тым, што дасталося нам.

    Наогул, фантастычнае нахабства.

    Спачатку, папракаць піянера Юнгмана тым, што той ужываў нямецкую у знямечанай імперыі (усё роўна, што закідваць Францішаку Багушэвічу яго побытавую пальшчызну або Тарасу Шаўчэнку - расейшчыну).

    Потым, на гэтай падставе адвяргаць існаванне агульнанацыянальнага руху пад лозунгам “Хто не размаўляе чэшскаю - той ня чэх” з байкотам нямеччыны і моўнымі пратэстамі напрыканцы таго ж стагоддзя.

    І нарэшце, прыроўніваць публічную асобу, якой плацяць за тое, што яна прадстаўляе Беларусь, да тых, хто патрабуе ад яе размаўляць на мове сваёй нацыі.

    “Жыццё складаней за лозунгі”. Вось жа балабол...

    П.С. Мае шчырыя спачуванні вашым уяўным суразмоўцам.
  • .
    14.10.2026
    Спачатку кажаце "не было НІЧОГА", пасля здзіўляецеся "А хто казаў, што з пустога месца стваралася".
    Туга ідзе размова. Як вышэй, спачатку прыводзіце чэшскі лозунг, пасля абураецеся "да чаго тут прыклады з чэшскай гісторыі".

    Юнгмана ніхто не папракае. Не галасіце і не перакручвайце. Ягоны і іншых прыклад пра тое, што працэс змены мовы аб’ектыўна няпросты, паступовы, доўгі.

    "Публічная асоба" Ціханоўская, "якая прадстаўляе Беларусь", у публічнай камунікацыі выдатна карыстаецца беларускай.
    Зараз размова пра прыватную камунікацыю, сямейную. І тут без уласнага прыкладу ваша пазіцыя значна аслабляецца.
    Колькі дзяцей і блізкіх перавялі на нашу мову, і як хутка?

    Імя-Праўда-Лол, мы з Вамі не першы раз размаўляем, і кожны раз аднолькава зліваецеся, "не бачыце" ключавое пытанне, якое разбурае вашу пазіцыю.
    Прызнаю, што маеце і рэшткі сумлення - прама не хлусіце, маўляў, перавёў усіх сваякоў на беларускую за два гады.
    Аднак адсутнасць адказу - таксама адказ. Калі няма ўласных поспехаў, якія можна паказаць, значыць, ваша прынцыповасць рыгідная, тэарэтычная.
  • Лол
    14.10.2026
    ., Дзеля разнастайнасці, разнясу па костачках.

    > Спачатку кажаце "не было НІЧОГА", пасля здзіўляецеся "А хто казаў, што з пустога месца стваралася". Туга ідзе размова. Як вышэй, спачатку прыводзіце чэшскі лозунг, пасля абураецеся "да чаго тут прыклады з чэшскай гісторыі".

    А з дэмагогамі наогул туга, бо ў іх свая матывацыя - заблытаць тэму. Вам спецыяльна зрабілі пералік адсутнага, каб было ясна, у якім кантэксце не было НІЧОГА (у кантэксце мадэрновай чэшчыны), але ж дзе разумовая прыстойнасць, а дзе вы.

    > Юнгмана ніхто не папракае. Не галасіце і не перакручвайце. Ягоны і іншых прыклад пра тое, што працэс змены мовы аб’ектыўна няпросты, паступовы, доўгі.

    Працэс стварэння нацыянальнай мовы сапраўды доўгі. Толькі якім чынам ён тычыцца пераможнага народнага руху, пра які ад самага пачатку йшла размова? А, вы ж прыплялі нямецкамоўнага Юнгмана, які жыў стагоддзем раней, для таго, каб адразу забалбатаць тэму. Прыём з набору гэбэшных сведкаў польскасці Каліноўскага.

    > “Публічная асоба" Ціханоўская, "якая прадстаўляе Беларусь", у публічнай камунікацыі выдатна карыстаецца беларускай. Зараз размова пра прыватную камунікацыю, сямейную. І тут без уласнага прыкладу ваша пазіцыя значна аслабляецца.

    Для публічнай асобы Ціханоўскай беларушчына - гэта такі касцюмчык, які яна з палёгкай здымае дома, што і дэманструе ў сваім допісе. І я лічу, што Беларусі не патрэбныя фэйкавыя нацыянальныя дзеячы.

    > Колькі дзяцей і блізкіх перавялі на нашу мову, і як хутка?

    Лол. Ad hominem - гэта такая кагнітыўная памылка, а не аргумент.

    > Імя-Праўда-Лол, мы з Вамі не першы раз размаўляем, і кожны раз аднолькава зліваецеся, "не бачыце" ключавое пытанне, якое разбурае вашу пазіцыю. Прызнаю, што маеце і рэшткі сумлення - прама не хлусіце, маўляў, перавёў усіх сваякоў на беларускую за два гады. Аднак адсутнасць адказу - таксама адказ. Калі няма ўласных поспехаў, якія можна паказаць, значыць, ваша прынцыповасць рыгідная, тэарэтычная.

    Сярод прысутных ёсць дыпламаваны спецыяліст? Што можа крыцца за навязлівым трызненнем замест тэмы? Няўжо адсутнасць сапраўдных аргументаў? Пытаюся рытарычна, вядома ж.
  • .
    15.10.2026
    Нешта сказаць па тэме не значыць абвергнуць, а тым больш "разнесці". Першыя дзве вашы рэплікі незакончаныя.

    Можна было з тым жа поспехам сказаць "мова толькі касцюмчык" Палацкаму і Юнгману - яны ж дома працягвалі размаўляць на нямецкай.
    (На ўсялякі выпадак, я гэтага не раблю, а то Вас ізноў заклініць, прыклад у разбору логікі зразумець як самастойнае выказванне).
    Значыць, з аднолькавага "на публіцы адна мова, дома другая" Вы робіце розныя высновы, і залежыць гэта толькі ад вашага "хачу" - "не хачу".

    Пра Ad Hominem я ўжо казаў, Вы не "заўважылі".
    Вы з тых, хто ўчапіўшыся за "разумнае" слова або лозунг, паўтаряе іх бездумна, як нейкую абсалютную ісціну, не разумеючы абмежаванняў.
    А абмежаванні такія:
    Некарэктны Ad Hominem у дыскусіі тады, калі замест разважанняў пра ідэю разважаюць пра асобу, якая тую ідэю выказвае.
    Аднак вы з самага пачатку пачынаеце абмяркоўваць асобу (Ціханоўскую). Значыць, Ad Hominem ужо здарыўся, і з вашага боку. З самага пачатку абмяркоўваецца давер да асобы, яе кампетэнтнасць і шчырасць.

    І менавіта тады Tu quoque ("сам такі", "а сам які") дапушчальны, законны аргумент. Аспрэчваецца само права няшчырага чалавека патрабаваць шчырасці, быць арбітрам па шчырасці.

    А таксама арбітрам па лёгкасці нейкай справы (пераводу ўсіх сямейных на іншую мову).
    "Я катэгарычна адмаўляюся расказваць, як у мяне атрымалася, аднак верце - гэта лёгка і хутка!"
  • Лол
    15.10.2026
    ., проста сцэнка "Дэмагог і саломінка". Нават ня трэба нічога дадаваць.
  • .
    15.10.2026
    У апошні момант я прыбраў з папярэдняга каментара здагадку, што Імя-Праўда-Лол звычайна рэагуе на допіс з максімум 3-4 думкамі, а калі іх 5-6, ужо адмятае цалкам.
    Такі парог складанасці, вышэй за які не цягне.

    Давайце прасцей. Чалавек павінен адказваць за свае словы. На чым, акрамя катэгарычнага тону, базуецца ваша ўпэўненасць, што перавесці блізкіх на новую мову хутка і проста?
    Вы не можаце яе пацвердзіць нават уласным досведам.
  • Лол
    13.10.2026
    Ха-ха, дык ідзіце з Кропкай туды і каментуйце, што ж вы тут захрослі? А, ну так...
  • …
    13.10.2026
    Лол, а ты чаму ня ідзеш, калі табе так балюча за мову? Схадзі, напішы, пацешса з беларушчыны. Нехта ж працаваў, перакладаў.
  • Лол
    14.10.2026
    …, "А чаго ты тут каментуеш, а там не каментуеш": зусім ужо кацаботы азвярэлі.
  • Нора
    13.10.2026
    Зараз у Сярожы пукан будзе рвацца
  • Генріх Войцеховський
    13.10.2026
    Нора, В США, він чудово себе почуває, задонатьте на демократію в Білорусі, бо він там назавжди, а жити потрібно.
  • а госпідзі
    13.10.2026
    Паказала? А навошта? Каб у сацсетках перасраліся яе прыхільнікі і праціўнікі?
  • Тэма
    13.10.2026
    Святлана, пакажыце як смажыце катлеты, калі ласка. Дарэчы, ролік у мацоўні на выдатна.
  • 16 год сыну
    13.10.2026
    АИ: У Сергея и Светланы Тихановских двое детей:
    Сын Корней**, родился в 2010 году. По состоянию на октябрь 2026 года ему 16 лет.
    Дочь Агния, родилась в 2016 году. По состоянию на октябрь 2026 года ей 10 лет.

    Мае дзеці ў 16 гадоў самі сабе гатуюць і ссабойкі збіраюць.
    Чым яна ганарыцца?
  • Лол
    13.10.2026
    16 год сыну, вам таксама Лукашэнка расейшчынай загадаў перапісвацца з ШІ, як лідарцы - з дзецьмі? Ну як тут вызваліцца беднаму беларусу…
  • Проста
    13.10.2026
    16 год сыну, Тым, што яна матуля сваіх дзяцей, ды і наўрад ці гэтым ганарыцца, проста паказала.
  • 16 год сыну
    13.10.2026
    Проста, 16-гадоваму хлопцу патрэбна выхаванне бацькі. Інакш вырасце інфантылам пад мамчынай спадніцай.
    Выхаванне ў аднаполых сем'ях (адна маці, ці маці+бабуля) дрэнна для дзяцей. Асабліва хлопцаў.
  • 16
    13.10.2026
    16 год сыну, На жаль бацькі побач 5 гадоў не было, але 16 гадоў гэта ўжо дарослы хлопец. Самі разбяруцца, гэта іх справы.
  • у сямі нянек..
    14.10.2026
    16 год сыну, а хто сказаў, што там асоб мужскога полу побач няма? як мінімум два саветнікі заўжды побач
  • да чаго гэта?
    13.10.2026
    святкуе лукашэнкаўскі день матери?
  • Дулуб
    13.10.2026
    Яна нават не даганяе,ў чым зашквар...

    [Зрэдагавана]
  • R
    13.10.2026
    Плявок у твар усім нацыянальна-арыентаваным беларусам, якія выхоўваюць дзетак па-беларуску і спадзяваліся, што яны аднойчы спатрэбяцца ў Беларусі. Не - з такой лідаркаю будучыні няма.
  • Меркаванне
    13.10.2026
    R, А што яна такога зрабіла супраць беларускасці, каб ажно замінала быць нацыянальна-арыентаваным? Звычайны чалавек з незвычайным лёсам.
  • хм
    13.10.2026
    R, а хто выхоўваў дзетак па-беларуску? дашкевіч? севярынец? з упованием на габрэйскага ветхага бога? пры ўсёй павазе, але..

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць