Офис Белорусского паспортного центра в Вильнюсе закрывается, работа продолжится без офиса
-
15.10.2026Займалісь глупотай і спрабавалі іншым галаву тлуміць. Ад пачатку было зразумела і вядома, што гэта не будзе ніякім дакументам, а папросту пэўным сувенірам.
-
15.10.2026Денег нет и неизвестно
-
15.10.2026У выніку:
- Геральдычная рада з Забугай і Вячоркай атрымалі грошы;
- Кухар Гудэлайціс і Пашпартыстка Габія атрымалі грошы;
- Літоўская дзяржава атрымала грошы;
- Беларусы: папалі на крыміналкі. -
15.10.2026Пра якія крыміналкі размова? Патэнцыйныя, якія абяцаюць карнікі ўсім атрымальнікам пашпартоў?
Ці пра рэальныя? Акрамя фэйкавых падробак з прапагандысцкіх навін было што? -
15.10.2026Кожны робіць што можа, яны яшчэ і станоўчы піяр атрымалі. Сотні інтэрв'ю і допісаў у сацсетках. Адных гадзінных інтэрв'ю на Еўрарадыё дзясяткі. Цяпер важна, каб яны атрымалі адмоўны піяр у такой жа колькасці - згодна вынікам і няспраўджаным людзкім надзеям.
-
15.10.2026Паводле Франака Вячоркі, збор біяметрычных даных у ахвотных атрымаць пашпарты Новай Беларусі рэгулярна арганізуюць у Польшчы і Літве, дзе гэта можна зрабіць штотыдзень./
Офіс зачыніўся, але асабістыя дадзеныя збіраць працягваюць....
Хто адказвае за іх захоўванне і хто мае да іх доступ - прозьвішчы неназваныя. Невядомыя. -
15.10.2026Калі чытаць навіну: фізічнага офісу няма, юрыдычная асоба з кіраўніком захавалася.
Яна і адказная.
Пытанні пра адказнасць і доступ да асабістых даных правільныя.
Поўнай юрыдычнай і тэхнічнай інфармацыі дагэтуль не было. Я раней адзначаў, што таму часткова прысутнічае прынцып "бяспека праз утойванне/невідавочнасць".
Мабыць, пэўнай долі ўдзельнікаў гэта не патрэбна, але для такіх, як я, гэта абавязковая інфармацыя.
У навіне за 1 кастрычніка 2026 г. абяцаюць неўзабаве раскрыць падрабязнасці:
"Праведзены аўдыт бяспекі пашпартнага праекта. Уцечак даных і непасрэдных пагрозаў не выяўлена. Ключавым прыярытэтам застаецца поўная абарона персанальных даных. Падрабязная інфармацыя пра новыя пратаколы бяспекі і парадак праходжання працэдуры будзе апублікаваная перад яе афіцыйным запускам." -
15.10.2026Тэма не раскрыта. Ці мае Вячорка доступ да асабістых дадзеных беларусаў за мяжой?
-
15.10.20261. Для рэалізацыі праекта пашпарта Новай Беларусі ў 2023 годзе ў Літве была зарэгістраваная кампанія Belarus Passport Center, заяўкі на першыя дакументы пачалі прымаць у студзені 2025 года
2. Апошні супрацоўнік літоўскай кампаніі Belarus Passport Center быў звольнены ў ліпені 2026 года.
На піку, у 2024 годзе, яе штат налічваў чатыры чалавекі.
3. У верасні 2026 года «Беларускі пашпартны цэнтр» апублікаваў новую статыстыку.
Паводле яе, на пачатак верасня 2026 было выдадзена каля 600 пашпартоў Новай Беларусі. Яшчэ 60 заявак, як сцвярджаецца, знаходзіліся ў працы.
4. На рахунак Belarus Passport Center паступіла каля 110 тысяч еўра ў 2024 годзе і больш за 250 тысяч еўра ў 2025 годзе. Кампанія скончыла 2025 год са стратай прыкладна ў 30 тысяч еўра. Звесткі за 2026 год стануць даступныя пазней.
360 тысяч еўра за два гады плюс Х тысяч еўра за 2026 год. -
15.10.2026Падсумуем лічбы, даты, факты, 360 тысяч еўра за два гады дзелім на 4 супрацоўніка (На піку, у 2024 годзе, яе штат налічваў чатыры чалавекі.)
360 тысяч еўра : 4 супрацоўніка : 2 гады : 12 месяцаў у год = 3 750 еўра - на аднаго супрацоўніка.
Ці больш еўра, калі супрацоўнікаў меньш, чым 4.
Рэд. А друк забылі? )
[Зрэдагавана] -
15.10.2026Калькулятар , Матэматыка ўзроўня Бог
-
15.10.2026Калькулятар , за друк людзі самі кожны па 97 еўра заплацілі.
-
15.10.2026Калькулятар , рэд, дык самі напішыце памер заробкаў супрацоўнікаў. Каб чытачы не лічылі самастойна.
-
15.10.2026Чакаем чарговага каментара Вячоркі, што ўсе не так дрэнна.
Цікава паглядзець на эканамічны вынік, колькі каштаваў кожны пашпарт.
Здаецца, ен будзе самым дарагім у свеце.
Але на палітвязняў збіраюць звычайныя беларусы.
Цікава на якію падтрымку разліваюць цяперашнія дэмакратычныя сілы.
Нават калі я цалкам падзяляю іх каштоўнасці і погляды, за іх не галасаваў бы.
Кампэтэнцыі і дасведчанасць на ўзроўні намеснікаў райвыканкамаў рэжыму. І то не ўсіх. -
15.10.2026Уставіць мем ha-ha-ha are you serious са спайдермэна
-
15.10.2026/Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса./
Бо ўжо выдзелілі на працу ў 2027 годзе чарговыя 250 тысяч еўра? -
15.10.2026Вельмі чаканая плыня лукаботаў, аношак і іншых брсмаўцаў. Метадычку зранку падвезлі - і адразу сюды.
А не спрабавалі глуздамі раскінуць: пашпарты Новай Беларусі выдаваліся, каб Прэзідэнтка Ціханоўская магла ціснуць на заходнія ўрады, каб нашым прыгнечаным уцекачам хутчэй выдавалі ВНЖ, ПМЖ і грамадзянствы Еўропы!
Дзякуй Святлане Ціханоўскай, Франаку Вячорку і тым 600 адважным героям, хто ўстаў на абарону простых людзей і за свае грошы прымусіў урады Еўразвязу працаваць на дэмакратычную Беларусь! -
15.10.2026Изначально было понятно, что проект паспорта - профанация, этакая чесалка для языка, чтобы не говорить о других важных темах
-
15.10.2026Здаецца, што вытворцы цацачных пашпартоў спалохаліся, што ў Літве сутыкнуцца з крымінальным пераследам за падробку дакументаў.
-
15.10.2026У Офісе адзначаюць павелічэнне попыту на «чырвоны» пашпарт у ЗША. Франак Вячорка звязвае гэта найперш з павелічэннем праблем з легалізацыяй для беларускіх уцекачоў у гэтай краіне./
І чым жа «чырвоны» пашпарт дапаможа з легалізацыяй беларускім уцекачам у ЗША?
Нічым. Дык навошта падманваць людзей, якія апынуліся ў цяжкім становішчы? -
15.10.2026Вячорка звяртае ўвагу на тое, што пры выдачы пашпартоў Новай Беларусі іх уладальнікаў папярэджваюць пра немагчымасць выкарыстання такіх дакументаў падчас падарожжаў/
Пры выдачы папярэджваюць? А чаму б не папярэдзіць ДА пачатку збора грошай і асабістых дадзеных? -
15.10.2026"шанцаў на тое, што нейкая краіна дапаможа з міжнародным юрыдычным прызнаннем дакумента, больш па-за межамі Еўрасаюза"
Якая? Аўстралія? Антарктыда? -
15.10.2026Калі б іх выдалі тысячу ці дзве, было б нашмат прасцей лабіраваць іх легалізацыю. Дзеля 600 чалавек яны не будуць распрацоўваць інструкцыі ці мяняць заканадаўства».
Ізноў вінаватыя беларусы, а не офіс. -
15.10.2026Досыць гучны пук у лужыну атрымаўся. Найперш Ціханоўскай, а не Вячоркі, бо прадстаўляла праект яна. Вячорка тут выступае толькі ў ролі зліўнога бачка для негатыва.
-
15.10.2026R, у мяне адваротнае ўражанне. Ціханоўская не ўваходзіць у кола супрацоўнікаў гэтай канторы і нават не каментуе. Усё робіць Вячорка.
Магчыма ён і хацеў бы скінуць адказнасць на Ціханоўскую, але не атрымаецца. -
15.10.2026Наадварот , смешна. Вячорка - падначалены Ціханоўскай, калі не спраўляецца доўно можна было звольніць, не звальняе - значыць падзяляе адказнасць. Пагатоў праект прадстаўляла і рэкламавала на канферэнцыі "Новая Беларусь" уласнаручна Ціханоўская, пад ейны аўтарытэт ён рабіўся, і пад ейны аўтарытэт людзі дзяліліся персанальнымі дадзенымі. 600 атрымантаў - цяперашні ўзровень падтрымкі Офіса і Ціханоўскай, надалей падае з 2113 прагаласаваўшых у траўні на "выбарах" у Каардынацыйную Раду, ёй жа заснаваную.
-
15.10.2026На першай старонцы гэтага псеўдапашпарта павінен быць наступны штамп: «Гэты дакумент з'яўляецца сувенірам з офіса C.T. і не з'яўляецца доказам грамадзянства Беларусі».
Подпіс: Ф.В. -
15.10.2026Любое міжнароднае прызнаньне перш-наперш абапіраецца на ўнутраную легітымнасьць. Калі беларусікі ў сваіх выданьнях ды побыце, нягледзячы на тэрор і пераслед, надалей працягваюць упарта называць злачынную хунту дыктатара - "беларускім афіцыйным бокам", самаго дыктатара - "палітыкам", пакорліва прызнаюць аусвайс лукашэнкаўскага рэжыму "беларускім пашпартам", а новы беларускі пашпарт нават прафесійныя праваабаронцы публічна лічаць "сувенірам" - то якія могуць быць яшчэ пытаньні да выніку? Офіс вінаваты? Мо чыноўнікі ЕЗ? Ці мо спадар Забуга з геральдычнай радай штосьці намаляваў ня так? Не. Пакуль няма аніякага "непрызнаньня рэжыму" на справе ва ўчынках ды побыце ад саміх беларусаў (а яго няма, за выключэньнем рэдкіх выпадкаў на ўзроўні сярэднестатыстычнай хібнасьці - што насамрэч больш падобна на абразы, чым на нешта сістэмнае) - іншага выніку і ня будзе. Наадварот. Будзе толькі горш. Дапамога, праграмы падтрымкі і наданьне абароны уцекачам будзе змяншацца, а вось міжнародныя сустрэчы з прадстаўнікамі тэрарыстычнага рэжыму будуць рабіцца усё больш палітычна прымальнымі з кожным днём.
-
15.10.2026Беларус, беларускім афіцыйным бокам", самаго дыктатара - "палітыкам" называюць офісы-кабінеты і смі, якія іх абслугоўваюць.
Людзі так залупашэнку не называюць. -
15.10.2026Беларус, ага-ага, ізноў народзец ня той. Унутраная легітымнасць у 2020-21 гадах у Ціханоўскай і Офіса БЫЛА. Усё было - грошы, ваяжы, сустрэчы. Як яны ёю распарадзіліся, што ў выніку атрымалася ўсяго 600 пашпартоў (ускосны індыкатар падтрымкі ў 2026) - гэта іх і толькі іх, уласная заслуга.
-
15.10.2026Не перакідвайце стрэлкі , Не. Вы ня маеце рацыі. Ставяцца і называюць. Пачытайце чаты, інтэрв'ю вызваленых закладнікаў, ды проста паназірайце ўважліва - заўсёды будзе той 25-ы кадар, які ўсе выдае. Таму і цалкам пагаджаюцца з такімі фармулёўкамі ў смі ды з боку публічных асоб. Прынамсі, гэта не выклікае аніякага абурэньня. А мусіла б, калі б было інакш. Бо гэтае паўсюднае ганебнае атаясамленне беларусаў з лукашысцкім рэжымам наўпрост уплывае і негатыўна адбіваецца на штодзённым жыцці кожнага. І калі б гэткае стаўленьне было сапраўды непрымальным для грамадства - у рэшце былі б зусім іншыя навіны. А пра праявы народнай любові да тых працаўнікоў смі, якія усё адно працягнулі б прасоўваць "афіцыйнасьць" лукашызму, можна было б прачытаць ледзь не штодня.
-
15.10.2026[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана] -
15.10.2026Абсалютна тыповы вынік грант-праекта. Грошы засвоены, піяр у выглядзе сотняў інтэрв'ю і допісаў у сацсетках атрыманы, а далей - нічога, забыццё. "Стоп, рабяты, харэ, адработалі лавэ".
-
15.10.2026"Але мы ўпіраемся ў міжнароднае права."- а да таго як вы пачалі гэтым пашпартам займацца, прасіць грошы, абяцаць...вы не ведалі аб існаванні гэтага права? Аха-ха-ха-ха )))
Працуем далей!