Статкевич на обращение Золотовой и Колесниковой: Оно обесценивает страдания и жертвы, это идеология приспособленчества
-
28.10.2026Эмігрантас, Ці можна ўявіць сабе военачальніка, які выступіць за здачу або "дыялог" з ворагам, таму што той захапіў палонных? Ці можна ўявіць ваяра, які лічыць, што няма нічога важнейшага за чалавечае жыццё, у тым ліку яго ўласнае? Здаецца, што пытанні рытарычныя, таму што задача сапраўднага камандзіра - весці за сабой, каб перамагчы або загінуць, а не апраўдваць паразы.
-
28.10.2026Эмігрантас, за што яму дзякуй? За тое, што водзіць статкі на кожныя псеўдавыбары Лукашэнкі? Ствараючы яўку для Лукашэнкі? І падстаўляючы людзей пад арышты, затрыманні і пабіццё?
За тое, што за 30 гадоў аднаго і таго ж сцэнару - "ідзі на выбары, скажы яму сваё не, пакажам, як нас многа, мы пашыраем прастранства свабоды", Статкевіч ні разу не заклікаў стварыць хаця б атрады самаабароны і не абучыў іх (будучы сам вайскоўцам)?
Ну створыць ён вам у 2030 чарговага кандыдата на выбары, як Ціханоўскі ці Ціханоўская. І што, пойдзеце ізноў галасаваць і дзякуй Статкевічу казаць? -
28.10.2026Эмігрантас, "З лукашэнкам яны дамаўляцца збіраюцца, " вы дамовіліся ў 20м з крэмлём (ці за бунтам 20х воўчыя вухі гаZпарма не бачны? пра гэта піша нават Укр ГУР, афіцыйна) і як вам гэта дапамагло ? марыце зноў з дзедам вовам дамовіцца і зліць РБ ардзе ? Не будзе за незалежнасць 97% Беларусаў, не мар .
-
28.10.2026Эмігрантас,
"З лукашэнкам яны дамаўляцца збіраюцца, ну-ну."
ЁСЦЬ 2 шляхі толькі 1) дамаўляцца з Лукой (Зянон, Трам , нацыяналісты) 2) з імперыяй д'ябалу дамаўляцца , вы - масквацэнтыкі - 5 калёна- здраднікі - рпц фанатыкі . Іншых шляхоў няма -
28.10.2026Эмігрантас, дык што, калі Статкевіча ў 2010м пасадзілі, то не трэба было змагацца за яго вызваленне, бо Лукашэнка новых пасадзіць? Дык і пасадзіў жа. І самога Статкевіча таксама.
І ў любы момант ізноў пасадзіць. Бо рэжым не змяніўся.
Што будзем тады рабіць? Ужо не будзем за яго вызваленне змагацца? Няхай сядзіць, пакуль рэжым не лясне? -
28.10.2026У чым розніца паміж афіцэрам і флейтысткай, Ці можна ўявіць сабе военачальніка, які выступае супраць выцягвання байцоў сваёй арміі з варожага палону?
Ці можна ўявіць ваяра, які лічыць, што жыцці мірных жыхароў, якія трапілі ў варожы палон, не маюць значэння і не трэба іх вызваляць?
Задача сапраўднага камандзіра - правесці аперацыю па знішчэнні ворага, максімальна захаваць жыцці сваіх байцоў і выратаваць мірнае насельніцтва.
Камандзір, які робіць так, каб яго байцы засталіся ў палоне, былі знішчаны і было знішчана насельніцтва, падлягае асуджэнню трыбуналам. Гэта ваеннае злачынства. -
28.10.2026[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана] -
28.10.2026Розніца паміж афіцэрам і мясніком, Кожную тэзу каментара спрабуеце сказіць так, каб пазбавіць яе сэнсу. Але паколькі тут гаворка пра спадара Статкевіча, то абражае тое, што вы перакручваеце ў першую чаргу менавіта яго пазіцыю:
- Ён не выступае супраць вызвалення каго б там ні было. Наадварот.
- Ён не робіць так, каб нехта заставаўся ў палоне або знішчаўся. Гэта робяць Лукашэнка і ягоны маскоўскі гаспадар.
- Каго наогул лічыць мірнымі жыхарамі ў агульнанароднай справе, якая вырашае лёс краіны? Пакутуюць тыя, хто не жадае жыць у несправядлівасці і няволі. А вы спрабуеце іх прадставіць нейкай пасіўнай гароднінай на градцы.
Гэта абражае, як і піша Статкевіч. Паспрабуйце больш удумліва ўчытацца ў словы мужнага чалавека, які не баіцца і не просіць. -
28.10.2026За што дзякуй? , ну а Бацька Беларускай Дэмакратыі 30 гадоў сідзіць у замежжы адзіночкай, і вогуле нічога не робіць. Ты можаш сказаць што гэта правільна. То таксама нічога не рабі але і не плявузгай як ен. Даплявузгаўся да гаранта дэмакратыі Лукпшэнкі і геніяльнага Краснова. Герой-адзіночка
-
28.10.2026Лапідарны геній, а пры чым тут Пазьняк увогуле? Чаму хейтары Пазьняка раптам так узбудзіліся?
-
28.10.2026Хейтару Пазьняка, узбудзіўся якраз ты. Пазняк з'ехаў, і гадамі гнаў паражняк на тых, хто сядзеў за кратамі, кшталту таго ж Статкевіча. За тое, што ён зрабіў перад незалежнасцю і ў першыя яе гады мы можам дзячыць бясконца. Але цяпер вяртання для яго ў сур’ёзную палітыку няма. Позняк метаться. Статкевіч жа акурат адмовіўся ад таго ж сцэнару, паказаўшы, што ёсць нешта важнейшае за гэтае "чалавечае" жыццё, а менавіта - годнасць! Бо немагчыма даражыць жыццём, якое стае нягодным чалавека. Вызваляць вязняў трэба, але мабыць ня знойдзеццца прыкладаў, калі б іх масава вызвалялі ў адказ на чалабітныя, "з меркаванняў гуманнасці". Перамовы маюць весціся з пазіцыі сілы. Бо толькі сілу дыктатары й разумеюць. Як і тыя, хто толькі прымярае на сябе шаты дыктатара, як Трамп.
-
28.10.2026Хейтару Пазьняка, таму што Пазьняк не чуе крытыкі вогуле. Яе чуюць Мерц Макрон Ціханоўская а Пазьняк не. Таму хваля хейту зноў і зноў - у адказ паўторы пра зьняцьце санкцыяў і геніяльнага Краснова. Санкцыі ў абмен на закладнікаў гэта тэма Пазьняка.
-
28.10.2026ЁСЦЬ 2 шляхі толькі 1) дамаўляцца з Лукой 2) з імперыяй, гэта певень а дзвюх галовах. З якою ні дамаўляйся, не дамовісься.
-
28.10.2026Коля, ты паклаў сваё жыццё на бясконцае сядзенне ў вязніцах, плёну якога няма. Дзе ты быў, калі людзі выйшлі ў 2020 зрынаць зграю? Не хапіла глуздоў, каб схавацца ад хунты і узначаліць узяццё Акрэсціна? Дык людзі не выходзілі, каб сядзець у турмах дзесяцігоддзямі. Яны палонныя гульняў і псеўданамаганняў пермагчы такіх дзеячоў, як ты і цырк Ціханоўскай. А палонных, Коля, трэба вызваляць. Нават падчас вайны Ўкраіна рупіцца пра сваіх людзей, разумнік ты наш на эшафоце.
-
28.10.2026Рэчаіснасць, вось дурань, праўда? А мог бы 30 гадоў у ЗША ды Польшчы сядзець, як Бацька Беларускай Незалежнасці.
-
28.10.2026Рэчаіснасць, А палонных, Коля, трэба вызваляць. Нават падчас вайны Ўкраіна рупіцца пра сваіх людзей/
А Статкевіч бы не вызваляў. Напісаў бы такі ж самы посцік пра "прыхільнікі ажыўлення рынку палонных" -
28.10.2026Рэчаіснасць, Украіна сапраўды рупіцца аб ўкраінцах. І няспынна вызваляе ўкраінцаў з палону ўзамен на расейскіх ваеннапалонных ды расейскіх агентаў. Але нікому ва Ўкраіне не прыходзіць у галаву прапанаваць аддаць Пуціну напрыклад Славянск і Краматорск альбо капітуляваць узамен на вызваленне украінскіх палонных, бо "чалавечае жыццё ёсць наіважнейшым". Тым больш, што абменны фонд Расеі з ліку ўкраінскіх палонных не аднаўляецца простым захопам закладнікаў.
Але ўсёж такі Статкевіч кідаецца ў іншую крайнасць. Змагацца за закладнікаў трэба і без сумневаў Еўропа гэта спрабуе. Пытанне толькі ў тым, што ад Байдэна Трамп атрымаў у спадчыну нашмат болей з таго, чым ЗША без сур'ёзных страт для уласнай нацыянальнай бяспецы маглі б саступіцца ў абмен на закладнікаў. Ну і канешне ж Трампу пляваць на еўрапейскіх хаўруснікаў Амерыкі, тым больш калі справа ідзе аб карупцыйным узбагачэнні ягонай сям'і, пакуль кангрэс, вярхоўны суд і міністэрства юстыцыі ЗША амаль што цалкам пад Трампам. Еўропа, уздоўж межаў якой ідзе гарачая вайна, падобнай раскошы сабе дакладна дазволіць ня можа. -
28.10.2026Рэчаіснасць, а што, наш галоўны рэвалюцыянер нават у пратэстах не ўдзельнічаў? Ого! Дык ён тэарэтык? Які ў рэчаіснасці нічога не рабіў і ў пратэстах не ўдзельнічаў? Калеснікава з яе кветачкамі на маршах і наіўнасцю смялейшая за яго апынулася?
-
28.10.2026Янка, прама зараз ідуць перамовы ўкраінцаў з рознымі дзяржавамі менавіта аб здачы некаторых украінскіх тэрыторый за спыненне вайны і вяртанне палонных.
Нават Зяленскі ўжо амаль гатовы спыніць вайну на лініі сутыкнення. Што і азначае частковую здачу тэрыторый. -
28.10.2026Пачнем з загалоўка ў тг-Статкевіча..
Загаловак "АДЭПТЫ ІДЭАЛОГІІ АСАБІСТАГА ВЫЖЫВАННЯ".
Ужо маніпуляцыя. Падпісанты пісьма рупяцца не пра сваё асабістае выжыванне. Яны ўжо выжылі і на свабодзе.
Яны хочуць выцягнуць з палону іншых. Не сябе. І нават не сваіх блізкіх.
Яны хочуць, каб выжылі іншыя.
Вацлаў Арэшка, які аслеп у турме, не іх родственнік.
(Няхай Статкевіч паспрабуе завязаць сабе вочы і схадзіць некалькі раз на дзень на турэмную ванючую парашу сляпым, навобмацак, мацаючы рукамі ачко, каб у яго папасці).
Прабачце, чытачы, за такія падрабязнасці.
Але некаторыя не разумеюць, пакуль ім падрабязна не напішаш.
І гэты сляпы чалавек не мае права быць абменяным па меркаванні Статкевіча, бо "аўтары звароту ігнаруюць важнасць ідэалогій - гэта значыць ідэалаў, каштоўнасцей або перакананняў". -
28.10.2026Статкевіч пачынае свой допіс з громкіх загалоўкаў і з першага сказу пачынае выкарыстоўваць прыёмы маніпуляцыі.
"Група былых палітвязняў звярнулася да вольных краін Еўропы з ПАЛЫМЯНЫМ заклікам прыняць больш актыўны ўдзел у гандлі беларускімі палітвязнямі ў якасці пакупнікоў", - піша Статкевіч.
Ні з якім не "палымяным". Заклік напісаны спакойным ураўнаважаным тонам. Ніякай "палымянасці", якую спрабуе прыпісаць Статкевіч, там няма.
Затое "палымянасць" ёсць у допісе самога Статкевіча - ціск на эмоцыі і шматлікія маніпуляцыі, пачынаючы ад загалоўка. -
28.10.2026"Самі прыхільнікі ажыўлення рынку палітзняволеных, акрамя медыйнага эфекту, спрабуюць звярнуць на сябе ўвагу палітычных эліт краін прытулку, што для ўцекачоў таксама нямала".
Пасыл пра прытулак увогуле незразумела што хацеў сказаць Статкевіч.
Жаданне былых палітвязняў як мага хутчэй і як мага больш людзей вызваліць з турмаў Статкевіч называе "жаданнем ажывіць рынак палітзняволеных".
Гэта не так. Людзі проста хочуць выратаваць людзей. -
28.10.2026Дарэчы, дзякуючы перамовам, якія Статкевіч называе "ажыўленнем рынку палітзняволеных", ",гандлям беларускімі палітвязнямі", ён сам апынуўся на волі і мае магчымасць пісаць усялякае абы што, якое перашкаджае вызваленню іншых палітычных вязняў. Голас якіх мы пачуць не можам.
Калі ён хоча, каб яны сядзелі далей і не мелі права, каб іх голас быў пачуты, то ён можа і сам прыраўняць сабе да іх і нічога не пісаць, пакуль рэжым не лясне і ўсе не выйдуць.
Але ж ён маўчаць не хоча, пакуль рэжым не лясне.
Хоча вольна выказвацца. -
28.10.2026"Няма нічога больш каштоўнага за чалавечае жыццё". Тут ініцыятары звароту замянілі адно слова. Замест "чалавечае" больш сумленна было б напісаць "маё", - піша Статкевіч.
Чаму "маё"? Яны не за сваё жыццё клапоцяцца, а за жыццё іншых. Пры чым тут "маё"?
Чарговая маніпуляцыя ад Статкевіча: Людзі, якія хочуць уратаваць іншых, па Статкевічу "клапоцяцца пра сваё ўласнае жыццё".
Нейкае абы што. -
28.10.2026"Такая падмена невідавочная ў вольных развітых краінах, дзе можна пражыць жыццё і ні разу не сутыкнуцца з сітуацыяй, калі прыходзіцца выбіраць паміж сваім жыццём і жыццём іншых людзей".
Пішучы гэты пост (і зрываючы тым самым перамовы па вызваленні палітвязняў, якія зараз ідуць), сам Статкевіч выбірае паміж чым? Паміж сваім жыццём і жыццём іншых людзей? -
28.10.2026Далей Статкевіч пераходзіць да прамых абвінавачванняў тых, хто хоча выратаваць людзей з турмаў, на фоне таго, што ніякай змены рэжыму на гарызонце не бачна і ніхто (уключаючы самога Статкевіча) нічога на дадзены момант не робіць для змены рэжыма, у ...парушэнне любых нормаў чалавечай маралі...дзеля ...самазахавання...
Статкевіч піша: "Хоць аўтары звароту ігнаруюць важнасць ідэалогій - гэта значыць ідэалаў, каштоўнасцей або перакананняў, - яны насамрэч прапагандуюць самую старую і масавую ідэалогію - ідэалогію выжывання і прыстасавання любым коштам. Адэпты такой ідэалогіі складаюць апору любога рэпрэсіўнага рэжыму, бо дзеля ўласнага дабрабыту і самазахавання яны гатовыя на парушэнне любых нормаў чалавечай маралі. Ці проста на пакорлівае ігнараванне такіх парушэнняў".
Статкевіч абвінавачвае людзей, што яны хочуць выратаваць людзей з турмаў..."дзеля ўласнага дабрабыту і самазахавання".
Гэта поўнае абы што. І хлусня. -
28.10.2026"Яшчэ аўтары звароту сцвярджаюць, што "ніякая палітычная мэта не вартая здароўя і жыцця людзей". Пры гэтым яны, відавочна, маюць на ўвазе палітычныя мэты свабоды людзей і незалежнасці краін".
Якая логіка паміж "выратаваць людзей з турмаў" і незалежнасцю?
Наадварот, калі людзі выйдуць у абмен на санкцыі, якія прывязваюць Беларусь да Расеі, то ў Беларусі з'явіцца поле для манёўру, каб адпаўзці ад Расеі.
Ясна, што адпаўзаць ад Расеі будуць чыноўнікі разам з іх Лукашэнкам. Але для будучыні Беларусі гэта добра. Чым меньш залежнасці ад Расеі нават пры Лукашэнку, тым лягчэй потым будзе новай дэмакратычнай уладзе разрываць прывязкі да РФ. -
28.10.2026"Абясцэніць пакуты і ахвяры змагароў за свабоду Беларусі, свабоду і незалежнасць Украіны, свабоду ўсіх паняволеных краін свету ва ўсе часы, дыскрэдытаваць гэтыя каштоўнасці, зменшыць колькасць іх прыхільнікаў - вось сапраўдная мэта сапраўдных аўтараў звароту"
Чым вызваленне палонных "абясцэньвае" свабоду Беларусі? А тым больш свабоду і незалежнасць Украіны?? (Украіна пастаянна вядзе перамовы з Пуцінскімі акупантамі аб вызваленні сваіх палонных, і ніхто яе за гэта г.ном не палівае). А тым больш свабоду ўсіх паняволеных краін свету ва ўсе часы???
Ужо і ў гэтым вінаватыя беларусы, якія спрабуюць сваіх палонных вызваліць.
Во як. Яны аказваецца"падрываюць (па Статкевічу) свабоду ўсіх паняволеных краін свету"! Ды яшчэ і "ва ўсе часы"!
Нейкае абы што ад Статкевіча ўжо проста зашкальвае. Да ўсяленскіх маштабаў, на ўсе часы. Ва ўсім вінаватыя беларускія палітвязні, якіх выцягнулі з турмаў і якія таксама хочуць выцягнуць іншых. -
28.10.2026"Свядомыя ці несвядомыя выканаўцы гэтай спецаперацыі нават не пераймаюцца тым, што жывуць на ўтрыманні і пад абаронай народаў вольных ды заможных краін, якія сталі такімі дзякуючы барацьбе за свабоду сваіх нацыянальных герояў"
А хто сказаў, што вольныя ды заможныя сёння народы не вызвалялі закладнікаў, палонных, палітвязняў да сканчэння барацьбы за свабоду, і поўнай перамогі? -
28.10.2026Статкевіч папракае былых палітвязняў, якіх Лукашэнка прымусова вывез за мяжу у тым, што яны "жывуць на ўтрыманні і пад абаронай народаў вольных ды заможных краін".
Быццам бы яны самі гэта абралі і быццам бы гэта нешта дрэннае і ганебнае.
Тады ўзнікае пытанне да маралізатара Статкевіча, на ўтрыманні каго жыве ён сам?
Нічога не чуваць, каб 70-гадовы Статкевіч недзе працаваў. Ды і не павінен ужо, па ўзросце. Па ўзросце ён пенсіянер. На тое, што яму не плацяць пенсію, не скардзіўся. Значыць хутчэй за ўсё сам ён жыве на пенсію, якую ён атрымлівае ад лукашэнкаўскай дзяржавы.
І гэта для яго не зашквар. Жыць за грошы ябацек. -
28.10.2026Ну і канец поўнае абы што.
"Яшчэ можна неяк патлумачыць, чаму вы разлічваеце беспакарана гадзіць на магілы змагароў за свабоду сваёй краіны, на магілы загінулых за незалежнасць Украіны"
Пафасна і палымяна, але бязглузда.
Людзі хочуць вызваліць палітвязняў, каб не было новых магіл. Гэта Статкевіч называе "разлічваеце беспакарана гадзіць на магілы змагароў".
Пра Украіну - пры чым тут увогуле прыплятаць Украіну?
Сам Статкевіч выйшаў на волю ў выніку перамоваў і гандлю, то значыць і сам "нагадзіў на магілы загінулых за незалежнасць Украіны". Так атрымліваецца? Ну абы што ж поўнае. -
28.10.2026Ну і напрыканцы Статкевіч сароміць і пужае падпісантаў ліста: "Але калі вы робіце тое ж у адносінах да змагароў за свабоду краін, што далі вам прытулак, то няўжо вам не сорамна ці, дакладней, не страшна?"
Гэта ён увогуле пра што і пра каго?
Хто што рабіў "у адносінах да змагароў за свабоду краін, што далі вам прытулак"?
Людзі хочуць вызваліць беларусаў, якія змагаліся ў Беларусі супраць рэжыму, але ў гэтым раўндзе змагання не змаглі дабіцца перамогі і трапілі ў палон.
Што ён нясе? Каго і чым ён пужае? Няхай напіша канкрэтней, што ён мае на ўвазе пад "змагарамі за свабоду краін, што далі вам прытулак", супраць якіх па нейкай дзіўнай фантазіі Статкевіча быццам бы нешта робяць падпісанты ліста.
Чаго няма насамрэч. -
28.10.2026Не сочыце за навінамі, Дык пакажыце нам, дзе Ўкраіна пагадзілася юрыдычна прызнаць захопленыя землі маскавіцкімі.
-
28.10.2026Не сочыце за навінамі, тое, што накрозь карумпаваныя эмісары карумпаванага Трампа ганебна і нахабна патрабуюць ад Украіны здачы утрымліваемых ЗСУ тэрыторый Украіны, шантажуючы яе скасаваннем рэшткаў амерыканскай дапамогі, ўвогуле не азначае, што Ўкраіна пагаджаецца на падобныя ўмовы.
-
28.10.2026Нейкае абы што , вельмі зручна ператаварацца ў маці Тэрэзу за чужы кошт. Тут вельмі дарэчна ўзгадаць словы спадара Жыгара:
- А што тыя падпісанты асабіста зрабілі дзеля назапшвання хоць нейкага капітала для гандлю за ўсіх астатніх?
Дарэчы таго самага капітала засталося ня вельмі шмат, і аднаўлення яго пад час панавання Трампа не адбываецца, а колькасць закладнікаў застаецца вялічэзнай і паміж візітамі спадара Коўла толькі павялічваецца. І нагадаю, што ўзамен на дэпаратацыю частцы закладнікаў Трамп адмяніў менавіта "заваенныя" санкцыі на Белінвестбанк. -
28.10.2026Нейкае абы што , маніпулюеце акурат вы. Граеце на эмоцыях, каб забяспечыць свайму гаспадару лепшы кошт за галовы?
-
28.10.2026Нейкае абы што , ага. і таму падпісваюць сакрэтненька ліст невядомага аўтарства толькі пасярод "прыхільнікаў гуманітарнага трэка", астатнім палітвязням не паведамляючы.
-
28.10.2026100%, Марына Золатава пазначыла аўтараў і напісала канкрэтныя прозвішчы, да каго звяртацца па каментары. Таксама агучыла прозьвішчы аўтараў на Еўрарадыё. Гэта першыя некалькі прозвішчаў у спісе падпісантаў, калі вам лянота самому зайсці на старонкі аўтараў.
Гэта былыя палітвязні. -
28.10.2026Аўтары вядомыя , Добра, гэта прымем да ведама. А чаму ліст ня быў даведзены да ўсіх палітвязняў?
-
28.10.2026Даруйце., у свабодным доступе знаходзіцца. Любы можа прачытаць і паставіць подпіс, калі згодны.
-
28.10.2026Нейкае абы што , аўжож. А як яны збіраюцца забяспечыць, каб новых закладнікаў не набіралі? Ці гэта пазіцыя такая, што праз мясарубку трэба пракруціць усіх?
-
28.10.2026Нейкае абы што , Статкевіч у Беларусі знаходзіцца. Падкажыце, дзе зараз падпісанты сакрэтнага ліста для сваіх?
-
28.10.2026Абы плявузгаць, за мяжой знаходзяцца ўсе падпісанты. Статкевіч адзін у Беларусі. І пад якім ён каўпаком ніхто не ведае.
-
28.10.2026Нейкае абы што , І на шмат ты ўжо ад Расеі адцягнуў? Ці адцягваеш-адцягваеш, як хвост ад сабакі, а ён - бац, і назад прыцягваецца чамусьці. Пры ўсіх манеўрах.
-
28.10.2026Нейкае абы што , Вызвалялі, ліжучы пяткі "вызваліцелю". Акурат так і перамаглі.
-
28.10.2026Нейкае абы што , А вы не падзеліцеся, за чые грошы жывяце тады? Пенсіянеры акурат жывуць за кошт таго, што ішлі адлічэнні ў пенсійны фонд з заробку. А вашы нафантазаваныя ябацькаўскія грошы зʼяўляюцца тады, калі іх незаконна адымаюць у народа, які на гэта згоды не даваў. Не трымайце людзей за дурняў, і не с*рыце ім у галаву такімі "каментарамі".
-
28.10.2026[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана] -
28.10.2026Нейкае абы што , Бязглуздыя вашы патугі навязаць тут бясконцы бяспрынцыпны гандаль. Працуйце далей.
-
28.10.2026Я ўрэшце зразумела, чым мяне пужае гэты адкрыты ліст. Ён напісаны настолькі расплывіста, што будзіць падазрэнні ў наяўнасці "сакрэтнага пратакола". Вуснага ці пісьмовага, не так важна. Але нешта такое, як у пакта Молатава - Рыбентропа, мяркую, ёсць. З пералікам канкрэтных захадаў, якія ЕС мог бы ўжыць дзеля вызвалення часткі (толькі часткі) палітвязняў. Зняцце санкцый, прызнанне лукашэнкі прэзідэнтам і ўсё такое. І ў выніку -- каб ЕС трактаваў Беларусь як, напрыклад, Азербайджан. (Здаецца, пра "азербайджанізацыю" нешта ў адэптаў "нармалізацыі" ўжо і гучала). То бок: рэпрэсіі -- будуць, палітвязні -- будуць, ніякай адлігі, дыктатура ва ўвесь рост, уся ўлада -- у руках адной сям'і. Ну але ЕС глядзіць на гэта паблажліва, сям'я рукапаціскальная. Вось гэта ўсё, ёсць адчуванне, цяпер і будзе прасоўвацца з дапамогай ліста ў высокіх еўрапейскіх калідорах. З поўным абнуленнем 2020-га і яго ахвяр.
-
28.10.2026Вуйка, вы не поняли, просто в случае войны никого не освободят. Но и не поторгуют.
-
28.10.2026Николай, берегите себя, вы - лучший человек в этой стране!
-
28.10.2026Кожны хто падпісаўся пад гэтым лістом - карысны ідыёт для Лукі, ягонай сям'і, і ягоных гаманцоў.
Санкцыйны ціск трэба толькі пашыраць пакуль лука не спыніць пасадкі і не спыніць цкаванне беларусаў. -
28.10.2026Добра што большасць беларусаў супраць такіх лістоў. Хай чытаюць гэтыя падпісанты што пра іх думаюць беларусы і хай чытаюць гаманцы Лукі. Так даражэнькія, пакуль вы смокчыце левую цыцачку Лукашэнкі - ніхто не збіраецца здымаць санкцыі. Мы будзем іх толькі пашыраць, а таксама будзем намагацца каб такія людзі як Машэнскі, напрыклад, сядзелі ў Беларусі разам са сваім каханым левацыцачным бацькам і смакталі льготы і датацыі моўчкі
-
28.10.2026Нават калі назваць лукашэначку “вялікім гуманітарыям”, гэта нічога не зменіць, акрамя як дасць баллы ўплыву
Гуманісты за схаваны кошт жыццяў і свабоды - гэта паскудства і “белае паліто” -
28.10.2026Спрашываецца, а тагда зачэм ані самі началі "гарадзіць агарод" в двадцатам гаду. Ні нужна была начынаць тагда, - сійчас бы нікто ні сідзел.
-
28.10.2026Он чэсный, я бы вам ответил, но модератор такие идеи не пропускает.
Коротко: к организации революции в 2020 году не допустили никого из старой оппозиции. Поэтому они не пролюбили все полимеры. -
28.10.2026имя, Бабарыка - рэвалюцыянер? Арыгінальна. Зажыгай яшчэ.
А апазіцыю адсякалі ад СМІ, каб зручна было хлусіць беларусам, што "9 жніўня ў нас будзе новы прэзідэнт". І каб зрабіць "глыбокую інтэграцыю" (у чым і быў палітычны сэнс з'яўлення Бабарыкі).
І чаму ж тады спроба рэвалюцыі 9-12 жніўня (дзе не было аніякіх штабоў) была пад бела-чырвона-белымі сцягамі, якія мужна да гэтага дзесяткі гадоў трымала "старая" (а насамрэч, сапраўдная і ідэйная) апазіцыя, а не пад белымі лентачкамі расейскай апазіцыі, якія так рэкламаваць Бабарыка, Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала. Вунь Маша і на першы марш выцягнула вялікі белы сцяг, які ня быў патрэбны беларусам. Праўда досыць хутка, ліпавыя рэвалюцыянеры для выпуска пара з рэвалюцыі (бо яна пагражала грошам навараваным за 25 гадоў знаходжання банды пры ўладзе), паспелі стварыць свой "коордінаціоный совет о транзіте ўласці", які і зараз, ужо як каардыцыйная рада, бадзяецца ў замежжы ды хоча "круглы стол з бандытамі".
Мусіць рэвалюцыянеры зараз і ліст напісалі? -
28.10.2026Госпадзі, які круты чувак! Кожнае слова — у кропку. Вось жа глыба!
-
28.10.2026Вам не здаецца дзіўным, што практычна сінхронна хороший русский Муратаў выступіў з падобнай прапановай адносна расійскіх палітвязняў?
-
28.10.2026Гэбня, дык вядома адкуль вушы растуць. Усе падпісанты гэтага ліста - рускамоўныя і размаўлялі на рускай мове ў эфіры Еўрарадыё. Дзе галоўны рэдактар - былы прапагандыст Спутніка РБ :)
-
28.10.2026Сярод гуманістаў яшчэ прысутнічае тэйк пра “у еўрапейскіх колах ёсць групы, якія хочуць весці перагаворы з дыктатарамі”
Так, ёсць і гэта: афд, лепэн, фіца і іншыя небаракі з расейскімі срэбнікамі ў сваіх кішэнях -
28.10.2026Гэбня, думаю эта проста удзівіцельная случайнасць :)
-
28.10.2026Indrid Cold, калі Вячорка рэгулярна выступае на радыё, дзе галоўны рэдактар - былы прапагандыст Спутніка РБ :), вас гэта не засмучае і агентам вы яго не лічыце.
-
28.10.2026Лёлік з-пад Лімасола, АФД БЗВ і фрыдэнсманіфестлеры разам з газавым Шродэрам, якія капттуляцыю Ўкраіны мірам называюць. А па факту новым імперыялістычным падзелам сьвету займаюцца. Эўропа тады зноў вінаватая будзе. І так вінаватая і так а Пазьняк ва ўсім белым.
-
28.10.2026Падпісваюся пад адказам Статкевіча.
-
28.10.2026Поддерживаю подписантов письма в поддержку политзаключенных. Надо вести переговоры с законной властью. И надо зарабатывать деньги, пока ещё есть возможность. Ради трехсот процентов прибыли мне плевать на всякие там политические свободы, потому что Прибыль - все, остальное - ничто.
-
28.10.2026Действително, сказали бы честно я бы подписался. Да, вот такие интересы у нас. Да вот такие договрённости. Без проблем, я только за.
-
28.10.2026Национал-капиталист Беларуси, мои деньги за калий на новые бомбы вы не получите никогда бизнесмены
-
28.10.2026Надоело враньё, плюсую.
-
28.10.2026"Самі прыхільнікі ажыўлення рынку палітзняволеных, акрамя медыйнага эфекту, спрабуюць звярнуць на сябе ўвагу палітычных эліт краін прытулку, што для ўцекачоў таксама нямала."
Дальше не читал. -
28.10.2026Слава Богу, за Статкевіча, Ціханоўскую і ўсіх мужных і годных людзей для беларусаў!
-
28.10.2026То что санкции можно условно некоторые поменять на заложников, это как бы побочный и неглавный эффект.
Вводились они из-за участия в войне и Европа их только на движения в этом направлении поменяет.
Иначе европейцы рискуют заплатив за калийные удобрения получить себе на голову новые бомбы. Они не пойдут на это бо мозги имеют.
Связка санкции <—> заложники не главная.
Она возможно главная для Пазьняка и его ботофермы. На ней можно ковать ничтожный политический капитал и профиль, и Пазьняк ставит ее во главу угла, но в реальности это сдвиг в оценке и восприятии. -
28.10.2026Прабачце, але гэта ўжо нейкі старэчы маразм.
Так усё перакруціць з ног на галаву. -
28.10.2026Выдатная прамова!
Не пагаджаюся са зместам (бо ліст прачытаны відавочна не вельмі уважліва), але паважаю за пазіцію. Яна мае быць і аргументы слушныя. І наогул Мікалая немагчыма не паважаць.
Але зноў якія ж ганебныя каментарыі. Чаму аматары беларускасці такія "ябацькі наадварот"? Іншыя каштоўнасці, але такія ж паводзіны?
Маргінальная пазіція, непавага і цкаванне іншых пазіцый, адсутнасць дэмакратычнага майндсэту. Чаму? Адкуль такая непісьменнасць і такое вар'яцтва?
Чаму замест падтрымкі пазіцыі Мікалая 90% каментароў - гэта абразы і хлусня пра ліст? Чаму нельга падтрымліваць свайго без абраз іншага? Чаму такая нізкая палітычная культура і такой гішпанскі сорам у палітычнай дыскусіі? -
28.10.2026Nk, няма тут ні хлусні ні абразаў. Проста крытыка
-
28.10.2026Лапідарны геній,
Перакручванне сэнсу: заклік вызваліць палітвязняў падаецца як «гандаль людзьмі». А ліст прапануе дыпламатыю, перамовы і ЦіСК на рэжым.
Падмена паняццяў: прыярытэт вызвалення людзей трактуецца як адмова ад барацьбы за свабоду. Але адно з другога не вынікае.
Абвінавачанне без доказаў: версія пра спецаперацыю дзеля дыскрэдытацыі дэмакратычнага руху не падмацаваная доказамі. -
28.10.2026Цікава, што пра Пазьняка ў артыкуле ні слова, і ў падтрымку Пазьняка ніхто нічога не пісаў (бо артыкул не пра яго). Прыхільнікаў Пазьняка ў каментах пакуль не назіраецца зусім. Але хейтары Пазьняка тут як тут. Ужо прыскакалі: "Агент Капялюш", "Немец" і "Понимание отсутствует". Прыскакалі на дапамогу Статкевічу.
Што бы гэта значыла?
Статкевіч працуе супраць стратэгіі Пазьняка?
Таму яму дазваляюць весці палітычны канал з допісамі, за якія іншых беларусаў адразу кідаюць у турмы? -
28.10.2026Што бы гэта значыла? , а ты сябе да прыхільнікаў лапідарнага генія не залічваеш? Ці проста міма праходзіў?
-
28.10.2026Што бы гэта значыла? , я не собираюсь в рамках снятия санкций платить вашему диктатору и гаранту незалежности деньги за калийные удобрения, на которые он наделает новых бомб мне на голову. Обсудите это с Пазьняком. Он не догоняет. Санкциям быть.
Путину за газ и бензин по дешевке тоже. Два восточноевропейских выродка пустят мои деньги на войну и бомбы меня убить. -
28.10.2026Што бы гэта значыла? , "стратэгіі Пазьняка" - дык яе ж няма. Ды і не было ніколі хутчэй за ўсё
-
28.10.2026Пазнаю Статкевіча, гэта сапраўды ён. Сёння, у век фейкаў, згенераваных нейрасецівам, цяжка верыць уласным вачам.
Таксама і сапраўдным людзям, калі іх малолі жорнамі карнай сістэмы, верыць складана. Нават прыстойныя годныя людзі часам выходзяць з турмы "перавыхаванымі" альбо папросту завербаванымі. Глядзіш потым і не разумееш, як жа так можна дзякаваць сваім катам як Калеснікава ці працаваць як Пятрухін... А можна. Гэта нават непазбежна, калі катуюць не аднаго цябе, а яшчэ і блізкіх тваіх бяруць у закладнікі.
Статкевічаў мала, чакаць такой моцы ад усіх не выпадае, не рэальна. Чалавек у масе сваёй слабы. Даруй, спадар Мікола, малым сім і не судзі іх па сабе. -
28.10.2026паслядоўнасць, і куды Статкевіч накіраваў усю сваю моц у 2020м? На прасоўванне ў кандыдаты ў прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага? А калі таго не зарэгістравалі, то на сваю стратэгію "кандыдаты пратэста - жонкі замест мужоў"? Угаварыў Святлану Ціханоўскую зарэгістравацца замест мужа?
Цудоўна ведаючы, што ніякіх рэальна выбараў няма ўжо гадоў 25. І што пасля так званых "выбараў" будзе пабоішча непадпадрыхтаваных да гэтага ні маральна, ні фізічна падманутых выбаршчыкаў?
У чым яго рэальная карысць для народа? -
28.10.2026"Змаганне" Статкевіча, А што зрабілі вы? Нешта лепшае? Тады чаму мы пра вас і вашае "змаганне" нічога ня ведаем, а толькі пра "кепскага" Статкевіча і "кепскую" Ціханоўскую?
-
29.10.2026"Змаганне" Статкевіча, дзякуй Мікалаю Статкевічу за кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага!
-
28.10.2026рэдка пагаджаюся са Статкевічам але тут 100%
-
28.10.2026барадзед, A я ганаруся што я, як i Зянон - нацыяналіст, нас дзесяці каля 4 % , алеж мы дамінуем Беларусь, праз нашу шчырую любоў да 15М Беларусаў, усіх Беларусаў. Вось пасля 5 год, жахлівай крымінальнай лавецкай блакады РБ, якая толькі шкодзіць, вялікая колькасць "неверагодных" перайшла на наш Беларускі бок. Дзякуй усім хто падпісаў, ў нас краіна 1, яе трэба ратаваць а не знішчаць на грошы левакоў ЭЗ
-
28.10.2026вялікая колькасць "неверагодных" перайшла на наш Беларускі бок., Зянон нацыяналіст. І таму ён не ў Беларусі. У Беларусі застаўся акурат лявак Статкевіч. ¯\_ (ツ)_/¯
-
28.10.2026Коллаборанты-подписанты.
Блин, когда же они уже кончатся. Ни конца ни края им. -
28.10.2026[Рэд. выдалена]
-
28.10.2026Брысь пад амерыканскую лаўку,
Другой для мяне няма. Я пад ёй ужо 23 гады з гакам. І вось што адтуль бачу.
Вось як завялася ў нас гжта зараза мы-кухаркі адраджэнцы нацыі так і цягнецца нон-стоп.
Ужо вось гэтыя падаспелі. Пахадзілі па Мінску як мы толькі з 1988 па 96, адсядзелі ні як мы, сыйшлі на Захад як мы, і адраджаюць нацыю за 1000 вёрст ад нацыі як мы. Толькі на памылках ні нашых, ні сваіх не вучацца. Як мы. -
28.10.2026Цікава, што Статкевіч, як і іншыя крытыкі не цытуюць першакрыніцу, а
перакручвае сэнс і падмяняя паняцці.
Яго пазіція мае рацыю, але пазіцію падпісантаў ен перакручвае, каб было спрыяльней крытыкаваць.
Сумна, зноў барацьба з выдуманымі апанентамі. Зноў выдатны прыклад нізкага ўзроўню палітычнай дыскусіі. -
28.10.2026Nk, мне таксама гэта не спадабалася. Замест канструктыўнай крытыкі і прапановаў - падмена паняццяў, перакручванне сэнсаў, маніпуляцыі. І ў Статкевіча і ў Дзядка.
Што адразу выклікае недавер да іх пастоў. -
28.10.2026Чытач, Затое сакрэтны распаўсюд ліста, калі да адных вязняў звяртаюцца па подпіс, а да другіх не, вас задавальняе. Зразумела.
-
28.10.2026Маніпулюе Статкевіч. Мэты "вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій" прыраўноўвае да "ідэалогіі выжывання і прыстасавання любой цаной". З першага ніяк не вынікае другое. Гэта называецца "сам дадумаў, сам абверг".
І ўвогуле нейкія пазнякоўскія рысы праявіліся. "Тыя, хто не робіць, як я - здраднікі".
Пры гэтым не абясцэньваю ўнікальную асабістую мужнасць Мікалая на яго жыццёвым пуці. Аднак абвінаваціць аўтараў ліста магу максімум толькі ў тым, што выказалі жаданне, а канкрэтныя прапановы - не. Не бачу здрадніцкага замыслу "абясцэніць пакуты і ахвяры змагароў, дыскрэдытаваць каштоўнасці" і г.д. -
28.10.2026Ну да, конечно, дедушка старый, что ему уже терять...
-
29.10.2026Пры ўсёй павазе да асабістай мужнасці. Статкевіч жывы бо Лукашэнку вельмі зручна мець Статкевіча.
Хто ж прыпомніць самаахвярнаму герою як ён кожны раз абсалютна непадрыхтаваны да таго, што людзі якіх ён заклікае на вуліцах апынаюцца на вуліцах і не ведаюць што рабіць далей? Як яго абвінаваціш што з-за яго сеў калі ён больш за ўсіх сядзіць? Хто з яго спытае чаму кожны раз яго пратэжэ ды хаўруснікі гэта нейкія мутныя ціпы? Чалавек жа відавочна ахвяруе сабой у імя Беларусі.
Але ці можа Статкевіч збочыць з шляху Статкевіча? Відавочна не, з той жа нагоды што вынесена ў загаловак. Ён бачыць каштоўным сваю ахвяру толькі калі працягваць ахвяраваць. Нажаль, не толькі сабой.
З лукашэнкам яны дамаўляцца збіраюцца, ну-ну. Жо 30 год дамаўляемся, не надакучыла?
Сёння ён выпусціць 100 чалавек, праз месяц пасадзіць шчэ 300. І так па крузе. Дэмакратычных выбараў як не было, так й няма. Этнацыд як працягваўся, так й ідзе вольнаю хадою. І заўсёды знаходзяцца нейкія прыстасаванцы, якія спрабуюць нас запэўніць, што з дзедам можна дамовіцца пра добрае жыццё. Ня можна! Дзед са сваім кгб ды колей павінны ісці лесам, роўненька ў турму.
Дзякуй Мікалай Віктаравіч, за ваш мужны падыход у змаганні з гэтай ганебнасьцю.