Комментарии к статье

Красулин: Люди в белорусских тюрьмах не так рискуют, как украинцы, в которых летят ракеты

  • Помнім усё
    03.11.2026
    Раней жонка Яўгена Красуліна, Ганна Красуліна таксама нешта падобнае казала: "Не так дрэнна ім сядзець у турме, як мы тут думаем".
    Ёсць відэа.
  • гэта вайна не наша!!
    03.11.2026
    Помнім усё, і якім бокам украінцы да нас нашай палітыцы ? гэта вайна не наша!! Усе пытанні да цоя-леніна-пуціна
  • Кто войну потерял?
    03.11.2026
    гэта вайна не наша!! , когда будешь задавать вопросы Немену- Пилсудскому-Навроцкому?
  • Дно
    03.11.2026
    Красулін: "«Там вельмі шмат маніпуляцый у гэтым лісце. У тым ліку выстаўленне, што жыццё — найвышэйшая каштоўнасць, а значыць, людзей трэба выцягваць з турмаў. Але ўсё ж такі ў турмах не 100%-ая смяротнасць», — сказаў ён.

    Дно прабіта.
  • Пытанне
    03.11.2026
    Краслін хоць раз сядзеў? Быў хаця б затрыманы хоць раз? Хто ведае?
  • tot
    03.11.2026
    Пытанне , не! Ніколі!
  • Юзік
    03.11.2026
    так, ёсць месцы нашмат страшнейшыя нават за турму
    але навошта пра іх думаць! прасцей быць за мір! за ўсё "харошае". а як яно будзе, гэта ўжо па-за межамі адпавядальнасці "пацыфістаў"!

    дзіўна, канешне, пасля кожнага крызісу ўсе разумеюць, як жахліва быць такім паў-покерам-пацыфістам, што такія думкі дадаюць моцы агрэсару!
  • Д Н О
    03.11.2026
    „У турмах не 100%-ая смяротнасць“ — гэта, вядома, вельмі суцяшальная статыстыка. Асабліва для родных Алеся Пушкіна, Вітольда Ашурка, Ігара Ледніка, Вадзіма Храсько і Аляксандра Кулініча. Яны, відаць, проста не патрапілі ў той адсотак, які спадар Красулін палічыў „прымальнымі стратамі“. Лёгка разважаць пра геапалітыку і недапушчальнасць дыпламатыі, седзячы ў бяспецы, пакуль 71-гадовы Васіль Арэшка ў калоніі літаральна губляе зрок. Калі мы дайшлі да апраўдання бяздзейнасці тым, што на зоне паміраюць не ўсе 100% — гэта маральнае дно
  • эксперымент
    03.11.2026
    Прапаную выдатны эксперымент: адправіць спадара Красуліна на паўгода ў ПКТ, дзе няма лекаў, гарачай вады і паветра. Пасядзіць, падыхае туберкулёзам, паразважае пра тое, што „рызыка не такая высокая, як пад ракетамі“, і што „смяротнасць жа не стоадсоткавая“. Дзіўна, як лёгка вымяраць чужыя пакуты і вызначаць дапушчальны працэнт выжывання, калі сам п'еш каву ў студыі
  • але...
    03.11.2026
    Дык i на нулі - не 100%... Што ён гэтым даказаў? Што трэба ісці ў турму?
  • тлумачальная брыгада
    03.11.2026
    што ёсць цалкам рэальная перспектыва аказацца ў месцах з вышэйшай смяротнасцю
  • А што калі сапраўды ў Беларусі вайна?
    03.11.2026
    тлумачальная брыгада, калі на тэрыторыі Беларусі пачнецца вайна, то што будзе з палітвязнямі, якіх мы зараз не выцягнем?
    Як думаеце?
    У 1941м, калі вайна прыйшла ў Беларусь, усіх палітычных вязняў НКВДшнікі расстралялі. Каб не разбегліся.
    І будзе 100% смяротнасць.
  • Забыўся
    03.11.2026
    Дзіўна параўноўваць нашых вязняў з украінцамі, забываючы галоўнае: Украіна нават пад шквалам ракет бесперапынна вядзе перамовы і абменьвае сваіх палонных сотнямі. Там чалавечае жыццё — каштоўнасць, за якую змагаюцца тут і цяпер, задзейнічаючы любыя каналы і пасярэднікаў. А ў нас эксперты прапануюць пакінуць бяззбройных закладнікаў гніць у ШІЗА дзеля „чысціні прынцыпаў“, бо за 5 гадоў ніякай іншай стратэгіі, акрамя чакання краху рэжыму, прыдумаць так і не змаглі. Зварот былых палітвязняў — гэта якраз спроба выцягнуць людзей, а не пакінуць іх безнадзейнай статыстыкай
  • Ну
    03.11.2026
    Забыўся, "Зварот былых палітвязняў — гэта якраз спроба выцягнуць людзей, а не пакінуць іх безнадзейнай статыстыкай"
    Ніякая гэта не спроба, не трэба ні сябе (перш за ўсё), ні іншых падманваць! У Звароце не прыведзена НІВОДНАЙ канкрэтнай прапановы, як зрабіць так, каб палітвязняў вызвалілі! Не кажучы ўжо пра тое, як зрабіць, каб пры гэтым не набралі новых. Зварот - гэта проста лозунгі. Дэмагогія і нічога болей.
  • да уж
    03.11.2026
    Дзякуй спадару Красуліну, супакоіў: паміраюць жа не ўсе! Гэта ж не вайна, усяго толькі катаванні, анкалогія без лекаў і выбітыя зубы ў карцарах. Дзіўная рэч: тыя, хто сам адседзеў па 4–5 гадоў (Золатава, Чэкіна, Калеснікава, Фядута), б'юць ва ўсе званы, каб выратаваць сукамернікаў. А тыя, хто назірае за гэтым са студый, вучаць іх, як правільна цярпець „не 100-адсоткавую смяротнасць“. Бездакорная белаэмігранцкая оптыка
  • Someone
    03.11.2026
    Цынізм пад выглядам аналітыкі. Цікава, ёсць украінскія “эксперты” каторыя так сама выказваюцца, у стылі “ракеты ж ня ўсіх забіваюць”?
  • Так
    03.11.2026
    Someone, цікава пачуць было б ці есць хоць адзін украінец які б сказаў:
    А навошта нам абменьваць ваеннапалонеых і закладнікаў, ратаваць сваіх з турмаў Масковіі. Іх жа там не ўсіх забіваюць. Не 100% смяротнасць?
    Для нас жа галоўнае не людзі? Не жыцце лбдзкй, а прынцып не прызнаваць Пуціна. І дзеля гэтага няхай ўсе ваеннапалонныя і закладнікі застаюцца ў турмах Масковіі датуль пакуль не зменіцца рэжым на Масковіі.
    ***
    Але ва Ўкраіне такое пачуць нельга. Нават не магчыма.
  • lkjskk
    03.11.2026
    Да, там одни и те же слова, как под копирку ото всех спикеров уже как минимум года три. Оркестрирует эту движуху гб. Это можно понять по тому, что слова одинаковые. Иначе бы спикеры говорили бы разными словами и было бы пять разных подходов к данному вопросу, было бы много разных идей.
    Есть и другие примеры таких нарративов. Например, очень популярный нарратив, что "невозможно делать революцию находясь за границей". Г-н Ленин, впрочем, об этом осведомлён явно не был, что не помешало ему сделать успешную революцию. А вот г-на Навального коллеги наши гбников взяли на понт этой фразочкой, и все знают где теперь Навальный. Если люди не начнут включать голову, не слушать таких спикеров, думать глубже и задавать критические вопросы, нас гб съест. Они уже не первых съели.
  • Лепразорый
    03.11.2026
    Офіс Ціханоўскай - гэта як лакмусавая паперчына. Калі чалавек мае дачыненне, адразу можна рабіць выснову, што фрык. Гэтая структура павінна існаваць вечна як нашае СПА “свой-чужынец”.
  • шклоуски конюх
    03.11.2026
    Красулин всё разложил по фактам. Это не письмо а акт капитуляции перед империей. Вы пытаетесь приравнять свои отсидки к кровавой войне. Украинцы под бомбами не умоляют снять санкции с агрессора. А вы ради теплого места готовы сдать нацию. Ваша задача это легализовать не только усатого палача но и всех московских оккупантов. Вы хотите торговаться с марионеткой и её кремлевскими хозяевами. Этот позорный торг только усилит позиции московии в Беларуси. московские оккупанты с радостью продадут вам часть людей и тут же забьют тюрьмы новыми заложниками.
  • Бывший политический заключённый
    03.11.2026
    шклоуски конюх , Евгений Красулин (отчество не помню) вёл у нас пары на истфаке. Классный препод, специалист в своей области - цивилизация майя и майякский язык - и просто приятный человек. Беларускомоўны, калі што.
    В перестроечные годы был участником панк-рок группы "Волосатое стекло" :)
    У нас, студентов, Красулин вызывал искреннее уважение.

    Что касается его как общественного деятеля, то ещё после событий 19.12.2010 обратил внимание на странные высказывания в публичной сфере. Тогда момое избил его жену Анну.
    В 2020-м убедился, что не его это.

    Что касается тебя, дружок, откатал бы ты трёшку - совсем иначе запел бы.
    Но ты знать не знаешь, что это такое.
  • шклоуски конюх
    03.11.2026
    Бывший политический заключённый, Очень удобно оправдывать свою трусость тюремным сроком. Если ты за три года в плену сломался и готов продать страну то тебе лучше просто молчать.
  • Якая мэта Красуліна?
    03.11.2026
    Якая мэта ў мужа офіснай прэс-сакратаркі прэзідэнт-электкі?
    Каб смяротнасць у турмах дасягнула 100%?
  • @
    03.11.2026
    Офісна кабінетныя ціскуны крывадушнічаюць.

    1. Ўкраіна вядзе перамовы з Масковіяй і абменьвае сваіх людзей і палонных.
    Але беларускіх ваененна палонных каліноўцаў і партызан ніхто не абменьвае. Нават Ўкраіна.
    2. Перамовы вядуць нават з тэрарыстамі. Пры гэтым ніхто не прызнае тэрарыстаў і не запрашае іх ў цывільны клуб.
    3. Роскалій не пад санкцыямі.
    Як гэта дапамагае стрымліваць Масковію?
    Чаму роскалій не пад санкцыямі.
    4. Грамадзян Беларусі пераследуюць ў Эўропе па пашпарту. Існуе дыскрымінацыя па пашпарту адносна беларусаў, ворагаў рэжыму, людзей якія вымушана пакінулі краіну. Але гэта дыскрымінацыя ніякім чынам не кранае такіх асоб і сяброў Пуціна як расейцы Усманаў і Фрыдман. Чаму сябры і кашалькі Пуціна не пад санкцыямі ў Эўропе, а беларусы, ворагі рэжыму Лукашэнкі, пад санкцыямі? Чаму так?
    5. Масковія сення купляе ўсе што ей трэба праз трэці краіны і без дапамогі рэжыму.
    Ніхто нідзе і не разу не заклікаў да адмены ўсіх санкцый. Ў тым ліку санкцый "двайнога прызначэння" . Але ціскуны кажуць што вось адменяць і паляцяць ракеты.
    Гэта хлусня і маніпуляцыя.
    6. Есць злачынны тэрарыстычны рэжым. Есць закладнікі. Пры гэтым ў закладніках большасць насельніцтва краіны.
    Пры гэтым асабіста гэты гісторык супраць таго каб знішчыць фізічна тэрарыстаў і адначасова супраць таго каб вызваліць закладнікаў іншым чынам. Ў тым ліку праз перамовы.
    Цікавая пазіцыя. Асабліва для асобы якая жыве ў Эўропе.
    Чакаць калі тэрарыст памрэ фізічна? Чаму гэтага павінны чакаць вязні ў вязніцы, а не на волі?
    Не зразумелая і не дальнабачная пазіцыя.

    *Памылка лічыць што Чаўшэску гэта Ярузельскі. Ніякіх "круглых сталоў" з манкуртам лукашэску не будзе. Яму асабіста пляваць на будучыню Беларусі.
    Здыміце ружовыя акуляры. Перастаньце хлусіць сябе і падманваць людзей.
  • Ну
    03.11.2026
    @, "Здыміце ружовыя акуляры. Перастаньце хлусіць сябе і падманваць людзей."
    Адрасуйце гэтыя ж словы сабе самому. Нават калі такая здзелка адбудзецца (што малаверагодна, таму што Еўропа ўводзіла свае санкцыі не праз палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі), што вы будзеце рабіць з сотнямі новых палітвязняў, каторых лукашысты хуценька набяруць пасьля здзелкі? К каму тады будзеце апеляваць? Прыклад амерыканцаў, здаецца, даволі наглядны. Але чамусьці не для ўсіх.
  • Суб'ектнасць
    03.11.2026
    Красулін перажывае, што ў перамовах ЕС і Мінска беларусы „страцяць суб'ектнасць“. А зараз у нас якая суб'ектнасць? Магчымасць бездапаможна назіраць, як людзі выходзяць з калоній інвалідамі або ў трунах? Суб'ектнасць — гэта не стаяць у куце і крычаць „ніколі не прабачым“, пакуль цябе ігнаруюць і Брусель, і Вашынгтон. Суб'ектнасць — гэта калі самі палітвязні (ужо больш за 130 чалавек) бяруць ініцыятыву ў рукі і дыктуюць Захаду павестку: „выкарыстоўвайце нашыя інтарэсы і цісніце на рэжым дзеля нашага вызвалення“
  • шклоуски конюх
    03.11.2026
    Красулин очень точно подметил разницу в подходах. Соседняя страна под бомбами не просит снять санкции с агрессора. А наши деятели готовы пойти на любые уступки ради временного облегчения. Это путь в никуда. Если начать торговлю людьми то система быстро поймет что это прибыльный бизнес. Освободят сотню и завтра же посадят тысячу новых. Наша главная беда это нежелание смотреть правде в глаза. Страна находится под полным контролем восточного соседа. И пока этот контроль сохраняется никакие письма и просьбы не остановят репрессии.
  • Жнівеньскі каласок
    03.11.2026
    ды колькі ўжо можна аб'ядноўваць кантэкст Беларусі з кантэкстам Украіны? знайшлі новага "старэйшага брата"... пасля прылётаў ракет таксама не 100%-ная смяротнасць, калі ўжо на тое пайшло, там раненых стабільна болей за загінулых.
  • Прахадзімец
    03.11.2026
    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • цынічна падлічым
    03.11.2026
    З 4860 прызнаных палітвязняў вядома пра смерць 9 - 0.19%
    з 30млн украінцаў вядома пра смерць 17600 чалавек - 0.06%
    Імавернасць смерці для беларускага палітзняволенага ЎТРАЯ БОЛЬШ, чым у сярэдняга ўкраінца загінуць ад ракеты.
  • Про
    03.11.2026
    Ну если не так там страшно, то почему он сам туда не вернётся? Посидит немного, потом выйдет. Нормально же всё. Не так страшно, как в Украине.
  • какой кошмар.
    03.11.2026
    «Прычым там жа адціскаюцца дэмакратычныя сілы. Яны перастаюць быць суб'ектам. Беларусы перастаюць быць суб'ектам. Суб'екты — гэта рэжым Лукашэнкі і еўрапейскія палітыкі», — лічыць ён.

    т.е без денег ес офис и красулины не субъект

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць