Комментарии к статье

«На 90% поддержали учителя, а одноклассники не оценили». Девушка рассказала, как перешла на белорусский язык

  • Цім
    17.11.2026
    Аднакласнікам абы свае мазгі не напружваць.
  • жэўжык
    17.11.2026
    Цім, гэта вельмі дрэнны знак. Настаўнікі (мінулае пакаленьне) шануюць беларускую мову, але новае пакаленьне смаркачоў ужо ёй пагарджае. Прапаганда расейскага сьвету працуе, а тым часам беларуская мова зьнікае з навакольнага асяродзьдзя. Калі я быў малым, усе беларускія навіны на тэлебачаньні яшчэ былі па-беларуску, і толькі маскоўскія - па-расейску. Мы глядзелі беларускую "Калыханку", бацькі нам чыталі нашы беларускія казкі і іншыя дзіцячыя кнігі. Мая бабуля ў вёсцы размаўляла па-беларуску, тамтэйшая раённая газэта таксама была цалкам беларускамоўная. Сёньня ж беларускую мову актыўна выціскаюць нават з аб’яваў у грамадзкім транспарце ды шыльдаў з назвамі населеных пунктаў. Ганьба.
  • %
    17.11.2026
    Краіна ў нас такая, тут непаважаць, ці наўпрост ненавідзець сваю мову норма і нават гонар.
  • UFO
    17.11.2026
    %, Сіндром халопа і посткаланіяльная спадчына.
  • Малайчына
    17.11.2026
    Гэта вельмі добры знак. Гэта значыць, што чалавек вельмі глыбака перакананы, і гэта ўжо не зменіцца. Прыкладна ў 9 класе ужо фармуецца свядомасць, у гэтым узросце чалавек фармуецца каштоўнасна, вызначаецца не па павярхоўнай палітычнай пазіцыі, а па накірунку мыслення, на глыбокім узроўні. Усё, што я зразумеў у гэтым узросце, яно па сутнасці не змянілася і праз 10, і праз 15 год. Нават калі ты выпадзеш з гэтага накірунку, паблукаеш, або вымушана будзеш "изображать" - усё адно вернесся да гэтага дэфолту. Таму можна назіраць як людзі, напрыклад падхапіўшыя хвалю 2020, з беларусаў, знаходзяць сябе на канцэрце Кадышавай, бо іх дэфолт расейская база і наадварот, расіяне якія ў 90я-00я у гэтым узросце сфармаваліся на каштоўнасцях лібералізму і свабоды крочаць з сябе велікарускіх імперцаў, і гэта іх вельмі дратуе, падсвядома.
  • Сем
    17.11.2026
    Калі ў мяне беларусы Ў БЕЛАРУСІ пыталі, чаму я размаўляю па-беларуску, то я адказваў: "Вы лепш у сябе спытайцеся "Чаму я размаўляю па-расейску, жывучы ў Беларусі?????". І на здзіўлены позірк на мяне, я казаў "Вы, беларусы, размаўляеце ў Беларусі па-расейску таму, што ў нас акупацыя."- і калі пра акупацыю да дваццатага года некаторыя ня верылі, то пасьля 20-га ўжо не спрачаліся.
    Потым я знайшоў, што Зянон Пазьняк пра гэта ўжо ня першы год пісаў, але ж калі невукі чытаюць вучонага чалавека, кандыдата навук...
  • Ю.Я.
    17.11.2026
    Па вялікаму рахунку абсалютна тыповая ў Беларусі сітуацыя, калі чалавек вырашае перайсці на беларускую мову. Непрыемная, але абсалютна тыповая. Нажаль. Але менавіта на такіх сітуацыях і гартуецца ўнутраны стрыжань Чалавека. Быць Асобай гэта заўжды ісці з высокай Ідэяй ў сэрцы, а не быць шэрай масай. І гэта заўжды выклікае агрэсію ў тых, хто не здольны дэманстратыўна несці па жыцці нейкую маральную каштоўнась (а беларуская мова ў Беларусі гэта перш за ўсё маральная каштоўнасць!). Бо слабыя людзі разумець, што яны слабакі і нездольны на такі маральны ўчынак. І дай Бог моцы гэтай дзяўчыне годна прайсці праз усе выпрабаванні і стаць той, кім яна хоча. Агульна вядома, што каб быць беларусам, мала ім нарадзіцца, трэба ім стаць. А гэта працэс, часам са складанасцямі. Але ўсё жыццё нашае са складанасцямі і іх пераадоленне робіць з нас асобаў. Большасць людзей імкнецца пазбягаць складанасцяў, яны проста жывуць (што, у прынцыпе, абсалютна натуральна), і толькі меншая частка выбірае шлях свядома пераадольваць несуразнасці света, бо такім людзям сапраўды "больш за ўсіх трэба" ад гэтага свету. І менавіта такія людзі рухаюць свет наперад, а не тыя, хто-за ўнутранай баязлівасці выбірае шлях з найменшай колькасцю складанасцяў па жыцці і "не высоўвацца".
  • О тэмпара о морэс
    17.11.2026
    А калісьці школы былі білінгвальныя, праз тое праблемы такой наогул не было. Хто как хаціт, тот так і гаварыт.
  • даклад у ЧеКа
    17.11.2026
    З’ява небяспечная. Нешта за гэтым стаіць. Такое ўпартае ўжыванне мовы можа быць прызнакам нядобрага.
    У найгоршым сцэнары нельга выключаць звходні ўплыў.
  • алег
    17.11.2026
    Які светлы чалавек! Дзякуй табе, родная!
  • Самы чэсны
    17.11.2026
    Трэба падтрымаць дзяўчыну. І разумніца і прыгажуня! Сапраўдная дачка Крывіі.
    Падпішыцеся на тык-ток ды і дзе толькі можна.
  • Liuboū
    17.11.2026
    Беларус - гэта НЕ нейкі там носьбіт нейкай паперкі пад назвай "пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь". Беларус - гэта носьбіт беларускай культуры, у першую чаргу носьбіт любові да людзей і носьбіт Беларускай Мовы.
  • Дзякуй, пані, за мову
    17.11.2026
    Дзякуй, спадарычна, дзякуй за Мову.

    ДЫХАЙ МОВАЙ!
    Я з маленства так прывык—
    Не хачу нанова!
    У замежнікаў—язык,
    Ў беларусаў мова!

    Мова родная мая!
    Словы - асалода!
    Без цябе --хто быў бы я,
    Што было б з народам?

    Нашы продкі паляглі—
    Добрая палова!
    Баранілі, бераглі
    Веру, землю, мову!

    Апынуцца каб у той час
    Ля бацькоўскіх дзедаў,
    Частавалі б яны нас
    Шчыра з соллю хлебам!

    І сказалі б яны нам:
    «Дзякуй добрым унукам,
    Хто любоў прывіў сынам
    Да радзімых гукаў!»

    Заспяшаюся наўсцяж
    Напрасткі, праз жыта.
    Дыхай, дыхай, продка наш
    Праз мяне, нібыта!

    Водар сена, пот каня
    Удыхну грудзі!
    Дзе нi глянь—мая радня,
    Дарагія людзі!

    Я з маленства так прывык—
    Не хачу нанова!
    Адгукнецца рэхам крык Мне на роднай мове!!!!!!!

    Казiмiр Машкала
  • шклоуски конюх
    17.11.2026
    вот видите господа любители мирных протестов до чего пришла ситуация.что на беларускай мове разговаривать целый подвиг в соверменной белой роzzии
  • Лёлік з-пад Лімасола
    17.11.2026
    Пашана
  • Цьху
    17.11.2026
    А вось мае аднакласнікі і людзі з паралелі (за выключэннем сяброўкі) не ацанілі. Яны пачалі лічыць мяне за дзівачку, вельмі часта яны жартавалі пра беларускую мову і перакручвалі яе ў маёй прысутнасці».
    Мае аднагодкі ўвесь час паўтаралі, што мяне не разумеюць і прасілі перайсці «на нармальную мову».
    Вось і выраслі дзеці тых лукашыстаў, а мо ўжо і ўнукі, хто ў 1994 галасаваў за калгасніка і “нармальную” зразумелую ім мову, цьху ты, іх язык!
    А насамрэч, пасадзі іх здаць іспыт па рус языку, яны і яго на 3 балы напішуць.
  • алег
    17.11.2026
    Цьху, моўны рэферэндум быў фальсіфікаваны.
  • эвалюцыя адпачыла
    17.11.2026
    Ну, якія яны аднакласнікі?! Дзяўчына - млекакормячая, homo sapiens, а каторыя "не разумеюць" - паўзуны. Так і прапоўзаюць усё жыццё ў рытме кадышавай ці лесапавала.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць