Арганізатар «Славянскага маршу» ў Магілёве Дзмітрый Дзенісенка 6 снежня быў выкліканы позвай у Ленінскі РАУС абласнога цэнтра. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс.
Нагадаем, 25 лістапада ў Магілёве прайшоў санкцыянаваны ўладамі «Славянскі марш». Супрацоўнікі міліцыі забаранілі ўдзельнікам акцыі выкарыстоўваць
Як сказаў БелаПАН Дзмітрый Дзенісенка, ён лічыць, што адміністрацыйнае справаводства распачата ў дачыненні да ягоРазам з тым ён вельмі здзіўлены, што пытанні ў міліцыі да яго ўзніклі праз паўтара тыдні пасля акцыі.з-за правядзення «Славянскага маршу».
«Позву, падпісаную інспектарам Загорскім, які, дарэчы, сам быў на акцыі, прынеслі на працу маім бацькам. Я жыву разам з імі. Ні ў тэлефоннай гутарцы, ні пры ўручэнні позвы не было зразумела растлумачана, у чым непасрэдна складалася парушэнне мною заканадаўства. Я сябе ні ў чым вінаватым не лічу», — сказаў арганізатар «Славянскага маршу».
У позве не ўказваецца, у чым непасрэдна падазраецца актывіст славянафільскага руху. Гаворыцца толькі, што Дзенісенка выклікаецца «ў якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс».
7 снежня да 15.00 Дзмітрый Дзенісенка павінен з’явіцца ў Ленінскі РАУС Магілёва.