Рэферэндум вырашаў, захоўваць сістэму ўсеагульнай вайсковай павіннасці або перайсці на прафесійную армію. За абавязковую службу выказаліся 59,8% выбарцаў пры яўцы 50%.

Абавязковая вайсковая служба ў Еўропе захоўваецца таксама ў Даніі, Нарвегіі, Фінляндыі, Грэцыі і Швейцарыі — краінах, якія лічаць, што ім пагражаюць патэнцыйныя небяспекі або якія звыклі зброяй бараніць уласны нейтралітэт.

Дэбаты аб будучыні арміі доўжацца ў Аўстрыі ўжо каля двух гадоў і з'яўляюцца прадметам спрэчкі двух галоўных парламенцкіх партый - сацыял-дэмакратычнай і Аўстрыйскай народнай партыі.

Сацыял-дэмакраты лічаць, што прафесійная армія больш эфектыўная, а Народная партыя выступае за захаванне нейтралітэту, які, як яны сцвярджаюць, апынецца пад пагрозай.

У 18-гадовых аўстрыйскіх прызыўнікоў ёсць выбар: альбо служыць у арміі ў працягу шасці месяцаў, альбо дзевяць месяцаў працаваць у бальніцах, дамах састарэлых, хуткай дапамогі, службе выратавання або дапамагаць інвалідам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?