Справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (ч. 4 арт. 210 КК) распачата ва УУС Віцебскага аблвыканкама ў дачыненні да жыхара гарадскога пасёлка Шаркаўшчына.

Спецыяліст па абслугоўванні фізічных асоб аддзела рознічнага бізнесу аднаго з банкаў у Віцебскай вобласці з чэрвеня 2011 года па кастрычнік 2012 года завалодаў незапатрабаванымі банкаўскімі крэдытнымі картамі кліентаў, пасля чаго з карт-рахункаў выкраў 421 млн. 676 тыс. рублёў. Кампенсавана 140 млн. рублёў.

Крымінальная справа распачата паводле матэрыялаў праверкі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?