Фота: realt.by

Фота: realt.by

Агульная плошча аднапакаёвай кватэры, якая прадаецца ў Мінску па адрасе праспект Незалежнасці, 14, складае 42 м². Яна на апошнім паверсе шасціпавярховага дома. Адметна, што ў доме няма ліфта.

Вышыня столяў у кватэры 3,07 метра. Плошча кухні — 13,2 м², плошча жылога пакоя — амаль 16. Прыбіральня і ванны пакой у розных памяшканнях. У кватэры старыя драўляныя арачныя вокны.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Рамонт, па ўсёй бачнасці, апошні раз рабілі яшчэ пры Саветах. Падача вады і каналізацыйны зліў у кухні знаходзіцца паміж уваходнымі дзвярыма і кладоўкай, сама ракавіна адсутнічае. З дабротаў цывілізацыі толькі старая кухонная пліта і выцяжка.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Таму новым гаспадарам давядзецца грунтоўна ўкласціся перад тым, як заехаць у новую кватэру.

Галоўная фішка гэтай «сталінкі» — прасторная тэраса, якая выходзіць на праспект Незалежнасці. З яе адкрываецца від на будынак КДБ.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Просяць за аднапакаёўку ў цэнтры без мэблі, сучаснага рамонту і ліфта 99 900 даляраў.

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска прадаецца «сталінка» з трохкутнай прыбіральняй і голымі цаглінамі ў інтэр'еры

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць кватэру з голымі сценамі. Голымі ў прамым сэнсе

У Мінску прадаюць элітную кватэру з відам на плошчу Перамогі. Колькі просяць?

Клас
4
Панылы сорам
10
Ха-ха
18
Ого
7
Сумна
7
Абуральна
5