У вядомага расійскага бізнесмэна Рамана Абрамовіча нарадзілася дачка, якую нарадзіла яго сяброўка, дызайнер і галерыстка Дар’я Жукава.

Па дадзеных крыніцы, блізкай да прадпрымальніка, дзяўчынка з’явілася на свет у мінулы панядзелак, 8 красавіка, а назвалі яе Лея.

Для 46-гадовага бізнэсмэна і яго 30-гадовай сяброўкі, заснавальніцы і кіраўніка Цэнтра сучаснай культуры «Гараж», Лея стала другім агульным дзіцем. У снежні 2009 года ў Абрамовіча і Жукавай нарадзіўся сын Аарон Аляксандр.

У расійскага алігарха таксама ёсць два сыны і тры дачкі ад першага шлюбу.

Раман Абрамовіч — вядомы прадпрымальнік, былы губернатар Чукоткі, валодае футбольным клубам «Чэлсі», а таксама ўваходзіць у спіс найбагацейшых людзей свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?