У Беларусі прадугледжаны штраф ад 1 млн да 4 млн рублёў за сельскагаспадарчыя выпальванні, выпальванне сухой расліннасці і распальванне вогнішчаў у забароненых месцах, паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.
Так, за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траваў на корані, а таксама ржышча на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў ў адпаведнасці з артыкулам 15.57 Кодэкса Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь (ад 1 да 4 млн рублёў).
У адпаведнасці з артыкулам 15.58 кодэкса за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (да 1,2 млн рублёў).
0
0
0
0
0
0