Выдача дазволаў на ўстаноўку антэн на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў будзе бясплатнай. Пра гэта гаворыцца ў каментары да пастановы Савета міністраў ад 8 мая 2013 года № 356.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, дакументам вызначаны парадак атрымання дазволу на ўстаноўку на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых інжынерных канструкцый у дачыненні да юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян.

Для гэтага ініцыятару ўстаноўкі неабходна падаць у раённы, гарадскі выканаўчы камітэт ці ў мясцовую адміністрацыю раёна ў горадзе заяву, тэхнічны пашпарт і дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на памяшканне, а таксама план-схему фрагмента даху, фасада жылога дома з указаннем месцазнаходжання ўстаноўленай канструкцыі.

Аналагічная працэдура атрымання дазволу на ўстаноўку на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый вызначана і для грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?