Упраўленнем СК па Віцебскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да выкладчыка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З лютага 2008 года па верасень 2010 года ён, займаючы пасаду дэкана аднаго з факультэтаў, атрымліваў хабар за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, звязаных з абаронай кантрольных прац і здачай экзаменаў.

Устаноўлена, што, прымаючы іспыты ў студэнтаў, ён выстаўляў у ведамасці станоўчыя ацэнкі, беручы пры гэтым хабар ад 90 да 100 еўра.

Дзеянні выкладчыка ВНУ кваліфікаваныя следствам на падставе арт. 430 КК (атрыманне хабару). Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?