Кампанія-аператар японскай атамнай станцыі «Фукусіма-1» заявіла, што на станцыі адбылася новая ўцечка радыеактыўнага рэчыва.

Уцечка адбылася з аднаго з сотняў падземных рэзервуараў з вадой, якія выкарыстоўваюцца для астуджэння рэактараў.

Кіраўнікі кампаніі сцвярджаюць, што ўцечка невялікая. На гэтым тыдні яны прызналі, што грунтавыя воды ля АЭС заражаныя, выказаўшы здагадку, што радыеактыўнае рэчыва прасачылася з рэзервуараў.

У сакавіку 2011 года «Фукусіма-1» атрымала сур’ёзныя пашкоджанні ў выніку землятрусу і цунамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?