Эксперты часопіса РБК, параўнаўшы дадзеныя па аб’ёмах выручкі, паставілі прадпрыемства, якое акрамя Расіі працуе ў Беларусі і Украіне, на 71-е месца. Тэмп росту выручкі склаў
у кампаніі 17,35%.

Лідарам рэйтынгу стала кампанія «Энвіжн груп», занятая ў IT -сектары. Яе паказчык — 141,8%. У першай дзясятцы апынуліся таксама кампаніі «Санорс» (хімія і нафтахімія, 93,93%), СІБЭКО (электраэнергетыка, 69,98%), DNS (гандаль, 65,4%), ФСК «Лідар» (жыллёвае будаўніцтва, 64,1%), ГК ITG (інфармацыйныя тэхналогіі, 62%), «Аэрафлот» (транспарт і лагістыка, 60,1%), Polymetall (каляровая металургія, 47,76%),
«Інтэрторг» (гандаль, 46,7%) і «Атак» (гандаль, 46,5%).

Як адзначаюць аўтары рэйтынгу, сярод кампаній, якія акупавалі першыя 10 радкоў, дзве адносяцца да сектара інфармацыйных тэхналогій. Усяго ж у спісе дзевяць IT-кампаній (у топ-100 2011 года было на адзінку менш). Іх выручка за 2012-ы павялічылася ў сярэднім на 43%, а ў сукупнасці — на 39%. Гэта найлепшы вынік сярод усіх сектараў, прадстаўнікамі якіх запоўнены рэйтынг. Для параўнання, аналагічныя паказчыкі нафтагазавых прадпрыемстваў, якіх у сотні таксама дзевяць, — каля 15 і 12% адпаведна. А ў цэлым па ўсіх удзельніках — 27 і 17%.

Дынамізм найбуйнейшых IT-кампаній тлумачыцца галоўным чынам істотным ростам попыту на іх паслугі з боку прадпрыемстваў і банкаў, які, у сваю чаргу, адлюстроўвае нацэленасць бізнэсу на павышэнне эфектыўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?