Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 3 снежня на сустрэчы ў Мінску са старшынёй групы дружбы «Францыя — Беларусь» Жэральдам Дарманенам.

«Мы лічым, што праблем у нашых адносінах не павінна быць, і што санкцыі не шлях для вырашэння праблем. Наадварот, санкцыі завялі нас у тупік», — сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

«Да такога разумення, на наш погляд, прыходзяць многія нашы суразмоўцы ў Еўропе. Таму мы прапануем наступную логіку ў нашым супрацоўніцтве. Мы разумеем, што ёсць сур'ёзныя праблемы, якія мы павінны вырашаць, але мы не можам гэта зрабіць сёння або заўтра. Для гэтага патрэбны час. Аднак ёсць шэраг сфер, дзе мы можам і павінны ўзаемадзейнічаць», — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0