Міністэрства спорту і турызму прапанавала ўсім жадаючым абмеркаваць узоры адзення і абутку для выступлення беларускіх спартсменаў на міжнародных спаборнріцтвах. 32 фатаграфіі з узорамі размешчаныя 15 студзеня на сайце ведамства.

«У канцы мінулага года на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы прайшла выстава ўзораў спартыўнага адзення і абутку для нацыянальных і зборных каманд. Удзел у выставе ўзялі 11 фірм, якія паказалі ўзоры сваёй прадукцыі», — гаворыцца ў паведамленні Мінспорту.

Яе якасць і дызайн ацэньвалі галоўныя і старшыя трэнеры, начальнікі каманд, спартсмены, чыноўнікі, прадстаўнікі цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі па відах спорту. Усе яны запоўнілі спецыяльныя анкеты.

У выніку падліку балаў у намінацыях «касцюм спартыўны парадны», «касцюм спартыўны трэніровачны», а таксама «шорты, майкі» вызначыліся лідары — прадукцыя, паказаная ТАА «Ля Фалька» (брэенд La Fason) і ТАА «Спартбеларас» (Oraz).

Каб вызначыцца, у якой форме будуць выступаць беларускія спартсмены на міжнародных спаборніцтвах, Мінспорту прапаноўвае высылаць меркаванні аб прагледжаных на сайце ўзорах па адрасе электроннай пошты [email protected] (да 22 студзеня). «Асабліва каштоўным» з'яўляецца меркаванне саміх спартсменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0