Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені—лютым 2014 года знізіўся на 1,6% і склаў 94 трлн. 899,1 млрд. рублёў, паведамілі БелаПАН у Нацыянальным статыстычным камітэце. У студзені зніжэнне ВУП склала 1,1%. Гадавы прагноз росту ВУП — 3,3%. 

Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў студзені—лютым 2014 года знізілася на 5,5% да 103 трлн. 621 млрд. рублёў. Запасы гатовай прадукцыі склалі 33 трлн. 889,7 млрд. рублёў, ці 84% да сярэднямесячнага аб'ёму прамвытворчасці (у студзені—лютым 2013 года — 75,2%). Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 14,7% супраць 19,6% летась. 

Выпуск сельгаспрадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый скараціўся на 4% да 10 трлн. 171,5 млрд. рублёў, сельгасарганізацыямі — на 3% да 9 трлн. 532,3 млрд. рублёў. 

Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 18,7% да 20 трлн. 229,1 млрд. рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю 754,1 тыс. кв. метраў жылля (на 17,2% больш за леташні паказчык). 

Перавозкі грузаў транспартам паменшыліся на 6,2% да 64,9 млн. тон. Рознічны тавараабарот вырас на 12,9% і склаў 43 трлн. 66,7 млрд. рублёў, аптовы — на 2,7% да 73 трлн. 10,8 млрд. рублёў. 

Інфляцыя за студзень—люты 2014 года склала 3,6%, у тым ліку за люты — 2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?