Ідэі пра магчымасць аддзялення Латгаліі (паўднёва-ўсходняя частка краіны, што мяжуе з Беларуссю і Расіяй) ад Латвіі зыходзяць ад знешніх нядобразычліўцаў. Пра гэта ў інтэрв'ю LTV заявіла прэм'ер Лаймдота Страуюма.

Па словах прэм'ера, у апошні час часта праходзяць мітынгі, на якіх выказваюцца радыкальныя думкі. Аднак падчас нядаўняй паездкі ў Латгалію Страуюма пераканалася, што там «усё спакойна». Страуюма паведаміла, што ёй удалося пагутарыць як з кіраўнікамі самакіраванняў, так і з мясцовымі жыхарамі, у тым ліку рускамоўнымі.

Прэм'ер адзначыла, што чуткі аб «асаблівым статусе» Латгаліі абражаюць кіраўнікоў латгальскіх самакіраванняў.

«У Латгаліі ў людзей іншыя думкі. Там не праводзяцца мерапрыемствы, каб зрабіць нешта такое. Такія ідэі інспіраваныя звонку», — сказала яна.

Нядаўна расійскія нацыянал-бальшавікі правялі ля пасольства Латвіі ў Маскве пікет «Латгалія — руская зямля!». Удзельнікі акцыі патрабавалі «спыніць пераслед рускіх і аднавіць іх палітычныя правы». У мітынгу, які доўжыўся каля гадзіны, прымалі ўдзел менш за 10 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?