Наталля Красоўская працягвае ваяваць супраць Украіны на баку баявікоў ДНР.

Чарговы здымак снайперкі з Барысава апублікаваны ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Наталля Красоўская з вінтоўкай і павязкай у выглядзе афіцыйнага лукашэнкаўскага сцяга з задавальненнем пазіруе для фота.

У пачатку чэрвеня снайперша з Барысава распавяла расійскім журналістам, як яна пачала ваяваць у Славянску Данецкай вобласці і перадала прывітанне асабіста Лукашэнку.

«Я прыехала сюды 5 мая. А 7 мая я была ўжо ў Славянску. Я нарадзілася ў Беларусі. Вырасла ў Беларусі. І да прыезду ў Славянск я жыла ў Беларусі, у Мінскай вобласці, горадзе Барысаў, на вуліцы Трусава. Я не баюся паказваць свой твар і пашпарт», — прызнавалася яна.

Раней з'яўлялася інфармацыя аб тым, што Наталлю кантузіла пад Славянскам. Потым некаторыя СМІ памылкова паведамілі, што яе затрымалі ўкраінскія сілавікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?