ria.ru

ria.ru

Музыкант Андрэй Макарэвіч напісаў адкрыты ліст прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. Пра гэта паведамляе газета «Московский комсомолец». У адкрытым лісце Макарэвіч, просіць кіраўніка расійскай дзяржавы спыніць «шабаш», які ганьбуе яго імя.

«Трэці тыдзень не змяншаецца паток бруду і паклёпу, што льюцца на мяне са старонак газет і экрана тэлевізара. Мяне называюць «сябрам хунты», «памагатым фашыстаў», «здраднікам» і г.д. Між тым, адзінае «злачынства», якое я здзейсніў, заключаецца у тым, што ў горадзе Святагорск у лагеры бежанцаў з Данецка і Луганска я ў межах дабрачыннасці праспяваў тры песні для дзяцей гэтых бежанцаў.

У сувязі з чым ніякай віны за сабой не адчуваю. Усё астатняе, што нам распавядаюць у СМІ пра маю паездку, — бессаромная хлусня.

Спадар прэзідэнт, я настойліва прашу Вас спыніць гэты шабаш, што ганьбуе маё імя», - сказана ў лісце.

Ад якіх-небудзь каментарыяў у гутарцы з «Лентой.ру» Андрэй Макарэвіч адмовіўся. «Чытайце ліст — там усё напісана», - адзначыў музыкант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?