У пятніцу, 24 кастрычніка, дом па сталічнай вуліцы Тышкевічаў, 19 прымае сваіх жыльцоў. Сярод іх будуць і супрацоўнікі Службы аховы прэзідэнта. А кіраўнік дзяржавы мае прыехаць на ўрачыстае адкрыццё навабуда. 

За дзень да мерапрыемства ў рэдакцыю Еўрарадыё звярнуліся жыхары мікрараёна Міхалова-1: ім падалося што дарогу перад домам для прэзідэнцкіх ахоўнікаў фарбуюць. Нехта заўважыў, што рабочыя перамяшчаюцца па тэрыторыі ў бахілах.

Прыязджаем на месца падзеяў. Па перыметры будучага мікрараёна будаўнікі завіхаюцца з рыдлёўкамі: раўняюць зямлю, якую пасля зімы азеляняць.

Асфальт ля 19-га дома — сапраўды ідэальнай чысціні, але ніякай фарбы не заўважаем. Хутчэй за ўсё, яго памылі, а бахіламі рабочыя карысталіся, каб празмерна не наслядзіць і не сапсаваць «карцінку» высокім гасцям. Трава, дарэчы, таксама аказалася непафарбаванай.

І дом самы звычайны, мікрараённы, панэльны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?