Сусветныя цэны на нафту пачалі прыкметнае зніжэнне з-за рашэння дзяржаўнай кампаніі Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco даць вялікія зніжкі Азіі і ЗША на студзеньскія ф'ючарсы. Эр-Рыяд сам прапанаваў такія зніжкі. Прычым цэны для Азіі прапануюцца найніжэйшыя ад 2000 года.

Пра гэта ў пятніцу, 5 снежня, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Па стане на 09:14 па маскоўскім часе на міжкантынентальнай біржы ICE кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent упалі ніжэй за 70 даляраў за барэль і дасягнулі адзнакі ў 69,28 даляраў.

Цэны на ф'ючарсы нафты гатунку WTI з пастаўкай у студзені дасягнулі 66,53 даляра за барэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?