Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Польшчы Евай Копач, перадаюць украінскія СМІ.
Адпаведнае пагадненне было падпісана паміж Нацыянальнай акцыянернай кампаніяй «Нафтагаз Украіны» і польскім аператарам газатранспартнай сістэмы Gaz-System SA.
«Падпісана пагадненне аб будаўніцтве інтэрканектара паміж Польшчай і Украінай. Інтэрканектар — гэта, каб проста растлумачыць, газавая труба паміж Польшчай і Украінай», — сказаў ён.
Новы газаправод зможа пастаўляць да 10 млрд куб. м газу ў год з Еўропы.
Дзякуючы гэтаму, будзе забяспечаны доступ да звадкаванага газу з LNG-тэрміналаў у Літве (Клайпеда) і Польшчы (Свінавусце).
Звадкаваны газ дазволіць знізіць залежнасць Польшчы і Балтыі ад Расіі.
Беларусь дагэтуль атрымлівае 100 працэнтаў спажыванага газу з Расіі. Расія тасама пакрывае 75% унутрыбеларускіх патрэб у нафце.