Фота прэс-служба Еўрарады.

Фота прэс-служба Еўрарады.

Пра гэта заявіў старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск падчас інтэрв'ю вузкаму колу журналістаў з чатырох краін Усходняга партнёрства (Беларусі, Грузіі, Азербайджана і Украіны).

«Ніхто не чакаў, што рэакцыя Расіі на еўрапейскія памкненні як мінімум трох членаў Усходняга партнёрства (Грузіі, Малдовы і Украіны) будзе настолькі агрэсіўнай і брутальнай. Менавіта таму гэты працэс (УП) стаў складанейшым, з'явіліся страхі, сумненні», — заявіў Туск.

Ён падкрэсліў, што такая рэакцыя Расіі дала магчымасць народам краін Усходняга партнёрства параўнаць «вельмі бачную розніцу паміж еўрапейскай і расійскай прапановамі».

«Калі мы прапануем нешта краінам, усё заснавана на іх жаданні. Мы гатовыя запрашаць да супрацоўніцтва, але ніхто ні на каго не цісне. Калі хочаце — можаце, калі хочаце ў іншы бок, напрыклад, у Еўразію, гэта ваш выбар, — сказаў Туск. — З іншага боку вы чуеце: або вы з намі, або вы труп. Па сутнасці, такая сітуацыя сёння на Данбасе, ва Украіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?