Першую палову тыдня захаваецца цёплае надвор'е: яго ўмовы на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць малаактыўны атмасферны фронт і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы.

У аўторак, 1 верасня, месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу ад + 9°С па паўночным усходзе да + 18°С па паўднёвым захадзе краіны, днём +27 + 34°С, па Брэсцкай вобласці 35 + 36°С, у паўночна-ўсходніх раёнах 19 — +26°С.

У сераду, 2 верасня, у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу +13 +20°С, днём +27 + 34°С, па поўдні 35 + 36°С, па паўночным захадзе месцамі 21 + 26°С.

У Мінску ў аўторак пераменная воблачнасць. Магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва-ўсходні ноччу слабы, днём 4-9 м/с. Тэмпература ноччу +15—17, днём +27 + 29°С.

У сераду надвор'е істотна не зменіцца. Таксама чакаецца невялікі кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу +16 +18, днём 30 + 32°С.

У чацвер праз краіну пройдзе халодны атмасферны фронт, услед за якім пачне паступаць больш прахалодная і вільготная паветраная маса, якая і прынясе паніжэнне тэмпературы паветра.

У чацвер, 3 верасня, месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу +11 + 17°С, днём +18 + 24°С; па паўднёвым усходзе краіны яшчэ цёпла, там ноччу 18 + 20°С, днём 25 + 29°С.

У пятніцу, 4 верасня, месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу 7 + 14°С, днём 17 + 24°С; па паўднёвым усходзе захаваецца цёплае надвор'е: ноччу 15 + 16°С днём 25 + 26°С.

У першыя восеньскія выхадныя захаваецца па-вераснёўску свежае надвор'е.

У суботу месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу 7 + 14°С, днём 17 + 24°С; па паўднёвым усходзе ноччу 15 + 16°С днём 25 + 26°С.

У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу 6 + 13°С, днём 16 + 23°С, па паўднёвым усходзе да + 25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?