Выбух гранаты ля Вярхоўнай Рады Украіны, фота Юрыя Кірнічнага, AFP

Выбух гранаты ля Вярхоўнай Рады Украіны, фота Юрыя Кірнічнага, AFP

У выніку сутыкненняў каля будынка Вярхоўнай рады паранены 131 супрацоўнік праваахоўных органаў Украіны, з іх 10 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляе прэс-служба ГУ МУС у Кіеве.

Як распавёў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, раненні рознага характару атрымалі байцы Нацгвардыі, супрацоўнікі некалькіх падраздзяленняў МУС, спецназа МУС, службы ДСА і ўчастковыя.

Сутыкнення каля Рады пачаліся ў панядзелак пасля прыняцця парламентам у першым чытанні закона аб дэцэнтралізацыі. Адзін з удзельнікаў акцыі кінуў гранату, у выніку чаго загінуў вайсковец Нацыянальнай гвардыі Ігар Дзебрын.

Больш за палову пацярпелых — 69 чалавек — байцы нацгвардыі.

Міліцыя затрымала каля 30 удзельнікаў сутыкненняў, сярод іх і чалавека, які, як мяркуецца, кінуў гранату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?