fcbate.by

fcbate.by

Нагадаем, што ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з італьянскай «Ромай» (Барысаў, 29 верасня), «Барселонай» (Барысаў, 20 кастрычніка) і леверкузенскім «Баерам» (24 лістапада). 

Вызначаная цана білетных пакетаў (на ўсе тры матчы), якія паступяць у продаж у першую чаргу — з 9 верасня, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

Трыбуны будуць падзеленыя на чатыры катэгорыі:

3-я — 600 000 рублёў;

2-я — 800 000 рублёў;

1-я — 1 250 000 рублёў;

Найвышэйшая - 1.600.000 рублёў.

Размеркаванне сектараў па катэгорыях выглядае наступным чынам:

3-я — А1, А2 (шэрагі 1—2), А3 (шэрагі 1—3), А4 (шэрагі 1—3), В1 (шэрагі 1—3), В2 (шэрагі 1—3), В3 (шэрагі 1—2), В4, С1, С2, D2, D3, E1, F4, H1, H2, H3;

2-я — А2 (шэрагі 3—22), В3 (шэрагі 3—22), E2, F3;

1-я — А3 (шэрагі 4—22), А4 (шэрагі 4—9), В1 (шэрагі 4—9), В2 (шэрагі 4—22), Е3, Е4 (шэрагі 1—9), F1 (шэрагі 1—9), F2;

Найвышэйшая — А4 (шэрагі 10—22), В1 (шэрагі 10—22), E4 (шэрагі 10—21), F1 (шэрагі 10—21).

Уладальнікі сезонных абанементаў на матчы ФК БАТЭ атрымаюць прыярытэтнае права на набыццё білетных пакетаў з 9 па 15 верасня — па два ў рукі (у тым ліку ўладальнікі VIP-абанементаў).

Затым білетныя пакеты стануць даступныя для набыцця астатнім катэгорыям заўзятараў.

Адзінкавыя квіткі на паядынак БАТЭ з «Ромай» у выпадку іх наяўнасці паступяць у продаж 27 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0