Фота: Прэс-служба Крамля

Фота: Прэс-служба Крамля

Уладзімір Пуцін і Барак Абама на працягу 20 хвілін гаварылі сам-насам у кулуарах саміту G20. Яны занялі месцы ў крэслах адзін насупраць аднаго і некаторы час размаўлялі у прысутнасці толькі перакладчыкаў.

Паведамляецца, што Пуцін і Абама скарысталіся паўзай паміж сустрэчай кіраўнікоў дзяржаў BRICS і рабочым пасяджэннем саміту.

Змест размовы невядомы, рабочы абед і кантакты кіраўнікоў краін-удзельніц «дваццаткі» праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме, перадае ТАСС.

Раней Пуцін і Абама таксама абмяняліся некалькімі словамі падчас цырымоніі сумеснага фатаграфавання ўдзельнікаў саміту.

Гл. таксама: Абама паціснуў руку Пуціну. G20 у ФОТАЗДЫМКАХ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0