kommersant.ru

kommersant.ru

Віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін падчас стральбы ў ціры выпадкова параніў сябе ў нагу, распавяла крыніца «Інтэрфакса».

Адказваючы на пытанне, чаму Рагозін не прысутнічаў на сустрэчы Пуціна з членамі ўрада на мінулым тыдні і на выніковым пасяджэнні кабінета міністраў у панядзелак, суразмоўца агенцтва растлумачыў, што гэта звязана з няшчасным выпадкам, які адбыўся падчас трэніровачнай стральбы.

Паводле яго слоў, чыноўнік знаходзіцца ў адной з маскоўскіх бальніц, стан яго здароўя боязі не выклікае.

Пазней Мікіта Анісімаў памочнік Дзмітрыя Рагозіна, абверг паведамленні аб тым, што віцэ-прэм'ер параніў нагу падчас стральбы ў ціры.

Пра гэта ён распавёў РІА Навіны.

Паводле яго слоў, Рагозін ўзяў бальнічны на некалькі дзён пасля таго, як атрымаў невялікую траўму падчас трэніроўкі па гандболе.

Анісімаў дадаў, што віцэ-прэм'ер знаходзіцца на працы. «Сёння праводзіў нараду па касмадроме Усходні», — адзначыў памочнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?